Якаб Пірлінг: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
'''Якуб Пірлінг''' ({{lang-de|Jakob Pierling}}, [[28 мая]] [[1784]], [[Санкт-Пецярбург]] – [[10 красавіка]] [[1870]], [[Рым]]) - педагог, буйны дзеяч [[Езуіты|Ордэна езуітаў]].
 
Сын [[Баварскае курфюрства|баварскага]] купца<ref>[http://www.biographien.ac.at/oebl/oebl_P/Pierling_Jakob_1784_1870.xml Pinsker, A. Pierling, Jakob (1784-1870), Ordensmann]</ref>. [[16 верасня]] [[1803]] г. у [[Даўгаўпілс|Дынабургу]] прыняты ў Таварыства Ісуса. У [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацкім езуіцкім калегіуме]] вывучаў філасофію (1805-1807) і тэалогію (1807-1811). Пасля заканчэння навучання застаўся ў сваёй альма-матэр. Прафесар грамадзянскай і ваеннай архітэктуры (1811-1816) і нямецкай мовы (1813-1819), рэгент канвікта [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуікай акадэміі]]. У 1819-1820 гг. – прапаведнік і прафесар французскай мовы ў [[Віцебск|Віцебску]].
 
Пасля выгнання Таварыства Ісуса з Расійскай імперыі ([[1820]]) перабраўся ва ўкраінскія ўладанні [[Габсбургская манархія|аўстрыйскіх Габсбургаў]]. Быў прафесарам, а з [[1829]] па [[1831]] гг. і рэктарам у [[Цярнопаль|Цярнопалі]]. У 1829 г. распачаў навіцыят у [[Грац|Грацы]], а потым заснаваў калегіумы [[Лінц|Лінцы]] і [[Інсбрук|Інсбруку]]. З 1831 па [[1837]] гг. і з [[1843]] па [[1846]] гг. быў правінцыялам Галіцыі Таварыства Ісуса. У 1838-1843 гг. і 1846-1850 гг. – віцэ-правінцыял Аўстрыі<ref>Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всём мире. М., 2004. - С. 404. </ref>.
 
У час цяжкай хваробы генерала Таварыства Ісуса [[Ян Ротан|Яна Ротана]] ([[1853]]) быў генеральным вікарыям і старшынстваваў на 22-й Генеральнай кангрэгацыі ордэна. Да самай канчыны ў [[1870]] г. зяўляўся асістэнтам генерала Таварыства Ісуса па Германіі<ref>[https://de.wikisource.org/wiki/BLK%C3%96:Pierling,_Jacob BLKÖ: Pierling, Jacob]</ref>.
 
Зрабіў значны ўнёсак у справу адраджэння Ордэна езуітаў у Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі і нідэрландах. Памёр у Рыме.