Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 1:
[[Файл:Эмблема НОК 2015.jpg|thumb|Эмблема Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь]]
'''Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь (НАК Беларусі)''' — фармальна самастойнае, незалежнае грамадскае аб’яднанне, статус і роля якога вызначаюцца [[Алімпійская хартыя|Алімпійскай хартыяй]] і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце». Створаны [[22 сакавіка]] [[1991]] года, прызнаны [[Міжнародны алімпійскі камітэт|Міжнародным алімпійскім камітэтам]] [[21 верасня]] [[1993]] года. Першы прэзідэнт НАК Рэспублікі Беларусь — [[Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў]] (1991—1996), з мая 1997 года — [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка]]. Фактычна дзейнасць НАК у вялікай ступені кіруецца чыноўнікамі рознага ўзроўню.
 
Вышэйшы орган — алімпійскі сход. Паміж сходамі працуе выканкам (на чале з прэзідэнтам НАК) і бюро выканкама. Арганізацыйна-выканаўчую і фінансава-гаспадарчую дзейнасць ажыццяўляе сакратарыят. Працуе 11 пастаянных камісій. НАК мае прадстаўніцтвы ў кожнай вобласці рэспублікі і ў Мінску. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Мінску па адрасе [[Вуліца Вясёлкавая, Мінск|вуліца Вясёлкавая]], 27.
 
Апошні (па стане на жнівень 2018 г.) алімпійскі сход адбыўся 30 мая 2017 года. У той дзень А. Лукашэнка, чарговы раз выбраны прэзідэнтам НАК, прапанаваў скараціць выдаткі арганізацыі на 25% і афіцыйна заявіў: «Я для сябе вызначыў і вам абяцаю, што кожны квартал у нас будзе пашыраны выканкам пад кіраўніцтвам Прэзідэнта. Не тыя 13 чалавек у кулуарах, а будзем праводзіць пашыранае пасяджэнне раз на квартал»<ref>http://president.gov.by/ru/news_ru/view/olimpijskoe-sobranie-nok-16315/</ref>. Аднак за наступныя 14 месяцаў вядома толькі пра адно пашыранае пасяджэнне «пад кіраўніцтвам Прэзідэнта»: 7 верасня 2017 года<ref>http://belisrael.info/?p=16351</ref>.
 
== Спасылкі ==