Акад: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Тэрыторыя: вікіфікацыя
Радок 138:
 
== Тэрыторыя ==
Карэнная тэрыторыя Акада займала сярэднюю частку міжрэчча [[рака Тыгр (рака)|Тыгра]] і [[Еўфрат]]а, а дакладней — поўнач Ніжняй [[Месапатамія|Месапатаміі]] і даліну ракі [[рака Дыяла|Дыяла]]. У [[Раннедынастычны перыяд у Паўднёвай Месапатаміі|Раннедынастычны перыяд]] гэта вобласць мела шумерскую назву [[Кі-Уры]] (паводле іншых звестак, гэту назву насіла толькі даліна Дыялы) і складалася з шэрагу [[Ном, Старажытны Усход|номавых]] дзяржаў, такіх як [[Кіш, (Шумер)|Кіш]], [[Сіпар]], [[Эшнуна]], [[Вавілон]], [[горад Кута|Куту]] і інш. Падчас шматлікіх заваяванняў Акад ператварыўся ў найбуйнейшую дзяржаву свайго часу і стаў самай вялікай з дзяржаў, якія калі-небудзь існавалі да гэтага{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=238}}. Яе тэрыторыя распасціралася ''«ад Верхняга ([[Міжземнае мора|Міжземнага]]) мора да Ніжняга ([[Персідскі заліў|Персідскага заліва]])»'' і ўключала паўночную частку будучай [[Фінікія|Фінікіі]], [[Сірыя, гістарычны рэгіён|Сірыю]], прыгранічныя раёны [[Малая Азія|Малой Азіі]], уласна Месапатамію, частку [[Загрос|Загроскіх гор]] і [[Элам]]а (у сучасным [[Іран]]е). Пасля падзення Акадскага царства, у эпоху [[Трэцяя дынастыя Ура|III дынастыі Ура]] назва ''«Акад»'' становіцца ўстояным абазначэннем былой вобласці [[Кі-Уры]]{{sfn|Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том|1983|с=268}}, паколькі Сарган і яго пераемнікі мелі толькі зборныя тытулы шумерскіх гегемонаў, да якіх дадавалі ''«цар Акадэ»'' ці замянялі на ''«цар чатырох кірункаў свету»''. Пазней, пасля заваявання [[Вавілон]]ам Ніжняй Месапатаміі, землі [[Шумер]]а і Акада атрымалі назву ''[[Вавілонія]]''.
 
== Акадцы і шумеры ==