Малдова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 159:
 
[[File:Caves Milestii Mici Moldavie.jpg|thumb|left|Вінатэка Milestii Mici]]
Энергетыка Малдовы традыцыйна базуецца на цеплавых электрастанцыях (86 %), гідраўлічныя станцыі на Днястры даюць больш за 12 % элетраэнергіі, на альтэрнатыўныя крыніцы прыходзіцца толькі 1,2 % (2015)<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/md.html</ref>. У савецкія часы і сёння Малдова была і застаецца вырабніком харчовай прадукцыі шырокага асартыменту і высокай якасці. Па ўсёй СНД вядомыя малдаўскія віны і каньякі, якія вырабляюцца на прадпрыемствах як у вялікіх (Кішынёў), так і малых (Крыкова, Milestii Mici) гарадах і нават вёсках, пладовых кансерваў. У камуне Малыя Мілешты знаходзіцца буйнейшая ў свеце вінатэка з 1,5 млн. бутэльткамі. Для ўнутранага рынку вырабляюцца цукар, расліннае масла. Акрамя харчовай прымысловасці, у Малдове, дзякуючы таннай працоўнай сіле, развіваецца швейная і абутковая галіны (пашыў адзення для расійскіх і еўрапейскіх брэндаў). Машынабудаванне і хімічная прамысловасць з часу распаду СССР у заняпадзе. Тым не менш, адзінкавыя прадпрыемствы выпускаюць некаторыя віды прадукцыі, напрыклад, бытавую тэхніку (пральныя машыны, лядоўні). Захавалася вытворчасць сельскагаспадарчых машын.
 
Багатыя глебы і умерана-кантынентальны клімат (з цёплым летам і мяккай зімой) зрабілі краіну адным з самых прадуктыўных сельскагаспадарчых рэгіёнаў і адным з асноўных пастаўшчыкоў аграрнай прадукцыі ў Паўднёва-Усходняй Еўропе. З зарневых вырошчваюцца пшаніца і кукуруза. З тэхнічных — цукровыя буракі (у лесастэпавай зоне) і сланечнік. Вінаграднікі займаюць 150 тыс. га малдаўскай зямлі. На многіх сямейных фермах вырошчваюцца ўласныя гатункі вінаграду, сакрэты догляду якіх перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Значная частка сельскагаспадарчай прадукцыі не перапрацоўваецца ў Малдове, а ідзе на экспарт.
 
Галоўнымі гандлёвымі партнёрамі Малдовы сёння (2016) з'яўляюцца Румынія (22,5% экспарту і 19,5% імпарту) на захадзе і Расія (10% і 21,3%) на ўсходзе. На долю Беларусі выпадае 4,6% і 2,5% адпаведна. 88% малдаўскага экспарту прыходзіцца на краіны СНД і ЕС, прычым доля заходніх партнёраў у ХХІ ст стала большай за палову. Аснову экспарту складаюць сельскагаспадарчая сыравіна (цукровыя буракі, насенне сланечніка, пшаніца) і прадукцыя харчовай прамысловасці (вінаградныя віны, пладовыя кансервы). Другой важнай групай экспартных тавараў стала, пацясніўшы чорную металургію, швейная прамысловасць (майкі, паліто, касцюмы)<ref>http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=135&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2016</ref>. Акрамя Румыніі і Расіі, найбуйнейшымі імпарцёрамі малдаўсіх тавараў з'яўляюцца Італія, Германія і Турцыя.
88 % малдаўскага экспарту прыходзіцца на СНД і краіны ЕС. Аснову экспарту складаюць вінаградныя віны.
 
У малдаўскім імпарце ўздельная вага ўсходніх партнёраў сур'ёзна большае за кошт прыроднага газу і нафтапрадуктаў. Таксама Малдова імпартуе машыны, лекі, прадукты харчавання і інш. За Расіяй і Румыніяй у рэйтынгу пастаўшчыкоў ідуць Украіна, Германія, Турцыя<ref>http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=135&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&tradeDirection=import&year=2016</ref>.
 
== Гл. таксама ==