Розніца паміж версіямі "Краёўцы"

Аб’ём не змяніўся ,  1 год таму
др
др (→‎Сутнасць ідэй: вікіфікацыя)
др (→‎Плыні краёвасці: арфаграфія)
Сярод краёўцаў вылучылася два кірункі (ліберальна-кансерватыўны і ліберальна-дэмакратычны), але краёвая канцэпцыя была супольнай ідэяй як для кансерватыўнай, так і дэмакратычнай плыні краёўцаў. Розніца паміж кансерватыўным і дэмакратычным кірункамі была не ў канечнай мэце (росквіт свайго края, раўнапраўе народаў, грамадская талерантнасць і супрацоўніцтва), а ў мадэлі пераўтварэнняў на выклікі паўсталых для края праблем і ў метадах дасягнення гэтай мэты<ref name="ReferenceC">''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 50.</ref>. Наяўнасць дзвюх плынь тлумачылася тым, што карэнныя каталіцкія дваране літоўска-беларускіх губерняў у канцы [[XIX ст.]] падзяляліся на дзве асноўныя праслойкі — землеўласнікі і гарадская інтэлігенцыя (адвакаты, чыноўнікі, лекары, настаўнікі, навукоўцы, інжынеры, будаўнікі, камерсанты і г.д.). Рознасць у эканамічных інтарэсах перакрывалася тым, што мясцовыя землеўласнікі і інтэлігенцыя лічылі адзін аднаго за блізкіх: гарадская інтэлігенцыя альбо паходзіла са збяднелых дваран-землеўласнікаў, альбо была звязана сямейнымі і асабістымі (таварыскімі) адносінамі з землеўласнікамі<ref>''Jankowski, Cz.'' W ciągu dwóch lat... С. 161.</ref>. Сярод землеўласнікаў пераважаў [[кансерватызм]], а інтэлігенцыя трымалася прагрэсіўных ([[дэмакратыя|дэмакратычных]]) поглядаў.
 
Пераважалі прадстаўнікі кансерватыўнага кірунку ([[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]], граф [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]], біскуп [[Эдвард Роп]], [[Раман Скірмунт]], [[Канстанцыя Скірмунт]], [[Чэслаў Янкоўскі]], [[Марыян Здзяхоўскі]], [[Тадэвуш Дамбоўскі]], [[Павел Коньча]], Вітальд Жукоўскі, Уладзіслаў Жукоўскі і інш.). Краёўцы-кансерватары патрабавалі ў расійскай улады для свайго краю аўтаномнага палітычнага і юрыдычнага статусу на аснове лаялізму да расійскай манархіі і легальных сродкаў палітычнай барацьбы, адмаўляючы нават думку аб якім-небудзь узброеным супраціўленні і выхаду з-пад улады імперыі. Краёўцы-кансерватары лічылі, што «палякі» у краі прадстаўлены выключна мясцовымі аўтахтоннымі дваранамі-маянткоўцамі, моцна звязанымі з інтарэсамі края і сялянства, пад якім разумеліся «літоўцы» і «беларусы»<ref name="ReferenceC"/>. Па сутнасці, тэрмін «палякі» быў для іх палітонімам (звязваўся з ідэяй адраджэння «Польшчы» — былой федэрацыйнай [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]), бо ўсе яны выступалі за адасобленасць свайго «края» («Літвы», г.зн. зямель былога Вялікага Княства Літоўскага) ад [[Варшаўскае генерал-губернатарства|карэнных польскіх губерняў]]. Большасць прыхільнікаў гэтай плыні была прадстаўлена карэнным маёнткавым сярэднезаможным і заможным дваранствам края, якія былі згрупаваны ў губернскія аграрныя таварыствы ([[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі]], [[Віленскае таварыства сельскай гаспадаркі]], [[Ковенскае таварыства сельскай гаспадаркі]], [[Віцебскае таварыства сельскай гаспадаркі]], [[Магілёўскае таварыства сельскай гаспадаркі]] і [[Гродзенскае таварыства сельскай гаспадаркі]]). Самым актыўным у выпрацоўківыпрацоўцы кансерватыўнага кірунку краёвасці было дваранства [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства]], другім па актыўнасці — Віленскага. Натуральна, што ў вырашэнні аграрнага пытання ў Паўночна-Заходнім краі і імперыі яны выступалі за захаванне за маянткоўцамі іх зямель і надзялення сялян зямлёй з дзяржаўнага фонду. З краёўцаў-кансерватараў складаліся аб'яднанні дэпутатаў ад [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга края]] ў I—IV Дзяржаўных Думах і ў [[Дзяржаўны савет, Расійская імперыя|Дзяржаўным Савеце]] Расійскай імперыі.
 
Краёўцы-дэмакраты ([[Міхал Піус Ромер|Міхал Ромер]], браты [[Людвік Абрамовіч]] і [[Вітальд Абрамовіч]], [[Баляслаў Ялавецкі]], [[Тадэвуш Урублеўскі]], [[Аляксандр Робертавіч Лядніцкі|Аляксандр Лядніцкі]], [[Браніслаў Крыжаноўскі]], [[Тадэвуш Дамбоўскі]]<ref>Тадэвуш Дэмбоўскі часта змяняў свае палітычныя погляды, пераходзіў ад краёўцаў-кансерватараў да краёўцаў-дэмакратаў, а пасля да віленскіх «эндэкаў».</ref>, [[Аляксандр Заштаўт]], [[Ян Пілсудскі]]<ref>Родны брат [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]].</ref>, [[Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі|Зыгмунт Нагродскі]], Ян Клёт, Эдвард Сакалоўскі, Рагінскі і інш.) аб'яўлялі аб сваім глыбокім супраціўленні ўсялякім праявам згодніцтва і лаяльнасці да расійскіх улад па пытанні аўтаноміі края, выступалі за адчужэнне зямлі маянткоўцаў на карысць сялян. Менавіта частка краёўцаў-дэмакратаў (на чале з Людвікам Абрамовічам, Тадэвушам Дамбоўскім і інш.) адмаўляла дагмат аб тоеснасці «польскасці» у літоўска-беларускім краі з дваранамі-землеўласнікамі, сцвярджаючы пра наяўнасць тут этнічна польскай інтэлігенцыі і сялянства і пра неабходнасць годных умоў для яе культурнага і эканамічнага развіцця<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 50; [[Kurier Litewski (1905)|Kurier Litewski]]. — 1907. — №144. — S. 2.</ref>. Першапачаткова прызналі ідэі «краёвасці» і далучыліся да краёўцаў-дэмакратаў дзеячы беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху ([[Іван Луцкевіч]], [[Антон Луцкевіч]], [[Вацлаў Іваноўскі]] і [[Аляксандр Уласаў]]), а толькі пасля — літоўскага (балтамоўнага) і яўрэйскага рухаў. Дзеячы беларускага ж нацыянальна-дэмакратычнага руху больш за іншых захоўвалі прыхільнасць да «краёвасці». «Краёвая» ідэя ў [[1912]]—[[1915]] гг. стала складовай часткай ідэалогіі беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 363—364.</ref>.
200

правак