Розніца паміж версіямі "Краёўцы"

3 байты выдалена ,  1 год таму
др
На выбарах у 1906 г. у I Дзяржаўную Думу і Дзяржаўны Савет Расійскай Імперыі краёўцаў-кансерватараў, якіх узначаліў [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]], чакаў поспех, што было забяспечана іх актыўнасцю, інтэлектуальнымі і арганізацыйнымі здольнасцямі<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 156—157; ''Jurkowski, R.'' Sukcesy i porażki... С. 547—548.</ref>. У 1906 г. у Дзяржаўным Савеце было створана групоўка дэпутатаў [[Кола Літвы і Русі ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі|«Кола Літвы і Русі»]] (9 дэпутатаў ад усіх дзевяці заходніх губерняў — на чале з Эдвардам Вайніловічам), якая злучылася з групоўкай дэпутатаў [[Кола Каралеўства Польскага ў Дзяржаўным Савеце Расійскай Імперыі|«Кола Каралеўства Польскага»]] (7 дэпутатаў) і 2 іншымі дэпутатамі, стварыўшы вялікую кааліцыю пад назвай [[Польскае кола ў Дзяржаўным Савеце Расійскай Імперыі|«Польскае кола» у Дзяржаўным Савеце]], на чале якой стаў у 1906—1908 гг. Эдвард Вайніловіч, галоўны лідар краёўцаў-кансерватараў<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 121—122.</ref>. Само ж «Польскае кола» у Дзяржаўным Савеце ў 1906—1917 гг. заўсёды ўваходзіла ў склад дэпутацкай групоўкі т.зв. «Цэнтра». А ў I Дзяржаўнай Думе краёўцам-кансерватарам удалося стварыць дэпутацкую групоўку (каля 20 чалавек) пад назвай [[Краёвае кола Літвы і Русі|«Краёвае кола Літвы і Русі» (ці «Дэпутацкае кола Літвы і Русі»)]]<ref>''Jurkowski, R.'' Sukcesy i porażki... С. 466.</ref>, якая аб'ядналася ў ніжняй палаце з дэпутатамі ад [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губерняў]] (т.зв. «Польскім колам з Каралеўства Польскага») і склала ядро думскай дэпутацкай групы [[Саюз аўтанамістаў|«Саюз аўтанамістаў»]], у якую яшчэ ўвайшлі ўсе нацыянальныя групы дэпутатаў (63 дэпутата — украінцы, татары, латышы, і інш.). Цалкам гэтая вялікая думская кааліцыя [[Саюз аўтанамістаў|«Саюз аўтанамістаў»]] (1906 г.) налічвала ў I Дзяржаўнай Думе да 115—120 чалавек і была моцным аб'яднаннем сіл для дасягнення дэцэнтралізацыі кіравання нацыянальнымі рэгіёнамі Расійскай Імперыі, у тым ліку — аўтаноміі Заходняга края ў Расійскай імперыі. «Саюз аўтанамістаў» узначаліў дэпутат [[Аляксандр Робертавіч Лядніцкі|Аляксандр Лядніцкі]], які быў выбраны ад [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] па пратэкцыі галоўнага лідара краёўцаў-кансерватараў [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]] і дзейнічаў у яго інтарэсах<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 141, 154, 157—161.</ref>.
 
Такім чынам, краёўцам-кансерватарам удалося арганізаваць значныя кааліцыі як у Савеце, так і Думе, з дапамогай якіх яны імкнуліся захаваць права прыватнай уласнасці на зямлю, правесці ліберальна-кансерватыўныя рэформы, дабіцца аўтаноміі [[Заходні край|Заходняга края]] са сваім парламентам у [[горад Вільнюс|Вільні]] (напрыклад, на ўзор [[Вялікае Княства Фінляндскае|Вялікага Княства Фінляндскага]]) ці прынамсі роўнасці края ў правах з іншымі губернямі [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]] — скасавання «выключных законаў» і прававых абмежаванняў адносна «асоб польскага паходжання»; {{нп3|Закон аб земстве ў заходніх губернях|увядзення ў земстваў у заходніх губернях|ru|Закон о земстве в западных губерниях}}, чаго не было там па прычыне [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|Студзеньскага паўстання 1863—1864 гг.]]<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 161; ''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 62—76; ''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 248—249.</ref>
 
Аднак I Дзяржаўная Дума праіснавала нядоўга і была распушчана, а лідару краёўцаў-кансерватараў Эдварду Вайніловічу ўдалося толькі наладзіць добрыя стасункі са [[Прэм'ер-міністры Расіі|Старшынёй Савета міністраў]] Расійскай імперыі (1906—1911) [[Пётр Аркадзевіч Сталыпін|Пятром Сталыпіным]], які паабяцаў спрыяць увядзенню [[земства]]ў у заходніх губернях і нават летам 1906 г. прапанаваў Вайніловічу пасаду намесніка міністра земляробства ў сваім урадзе, хоць Вайніловіч адмовіўся ад пасады<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 131—132.</ref>.
200

правак