Мінская аперацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дадаў радок пра бамбардзіроўку, што мела месца перад вызваленне горада
Радок 23:
Войскі 3-га Беларускага і 1-га Беларускіх франтоў адначасова ў злучальным кірунку нанеслі ўдар па праціўніку ў напрамку [[Мінск]]а. Далей разам з войскамі 2-га Беларускага фронту было завершана акружэнне Мінска. Адначасова з гэтымі дзеяннямі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту сумесна з асобнымі злучэннямі 3-га Беларускага і 2-га Беларускага франтоў, працягнулі імклівы наступ у заходнім кірунку, знішчаючы умацаванні суперніка, і займаючы плацдарм для наступнага развіцця наступлення Савецкіх войскаў. Істотную дапамогу войскам аказалі беларускія партызаны, якія ладзілі засады на шляхах адступлення нямецкіх сілаў, грамілі штабы, знішчалі масты і пераправы.
 
29-30 чэрвеня войскі 3-га Беларускага фронту выйшлі да [[Рака Бярэзіна|Бярэзіны]], фарсіравалі яе і працягнулі імклівае наступленне на Мінск. У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня нямацкія злучэнні пакінулі Мінск. Але гэта не перашкодзіла савецкай авіацыі здзейсніць бамбардзіроўку горада перад уступленнем у яго. [[3 ліпеня]] танкавае падраздзяленне ўварвалася ў горад. Неўзабаве было завершана акружэнне асноўных сілаў 4 арміі, усяго 105 тыс. чал. Да 12 ліпеня групоўка была ліквідаваная.
 
За ўмелыя і гераічныя дзеянні ў ходзе Мінскай аперацыі 1944 года, 52 злучэнні і часткі атрымалі ганаровае званне «Мінскія».