Трыялецкі хрыбет: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Трыялецкі хрыбет''' — горны хрыбет у Грузіі, на правым беразе Кура (рака)|Кур...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Трыялецкі хрыбет'''<ref>карта Грузіі — {{Крыніцы/БелЭн|5}}</ref> — [[горны хрыбет]] у [[Грузія|Грузіі]], на правым беразе [[Кура (рака)|Куры]], на захад ад [[Тбілісі]], даўжыня ацэньваецца ад 150 да 200 км, шырыня — каля 30 км. Хрыбет служыць буйным водападзелам. Утвораны вулканічнай дзейнасцю эпохі [[палеагенавы перыяд|палеаген]], складзены флішавымі і вулканагеннымі пародамі. З’яўляецца часткай [[Малы Каўказ|Малога Каўказа]]. Распасціраецца ў субшыротным напрамку ад Ахалціхскай катлавіны ў Тбілісі: усходнія адгор’і хрыбта дасягаюць заходніх ускраін Тбілісі, а на захадзе ён распасціраецца ўздоўж Куры на паўднёвы захад ад [[Баржомі]]. Даўжыня горнай сістэмы з захаду на ўсход складае 144 км, максімальная шырыня — да 30 км. Горныя зморшчыны ўтвараюць веерную сістэму. Галоўны межавы грэбень хрыбта увянчаны вяршынямі вышынёй да 2800 метраў. Найвышэйшым пунктам хрыбта з’яўляецца, размешчаная ў заходняй частцы масіва, гара Шавіклда (груз. ყარაყაია) — «чорная скала», вышыня якой дасягае 2850 метраў над узроўнем мора.
{{зноскі}}