Розніца паміж версіямі "Асірыс"

28 байтаў дададзена ,  2 гады таму
др (вырашэнне неадназначнасцей using AWB)
 
 
== У егіпецкай міфалогіі ==
Згадваецца ў [[Старажытны Егіпет|старажытнаегіпецкіх]] тэкстах як старэйшы сын бога неба [[Геб]]а і багіні зямлі [[Нут (міфалогія)|Нут]], а таксама брат і муж багіні Ісіды. Быў адным з чатырох багоў, якія ў першапачатковыя часы пачаргова жылі на зямлі, сярод людзей, і кіравалі Егіптам, як фараоны. Узначальваючы [[Егіпет]], ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, [[канібалізм]]у, навучыў сеяць культурныя расліны ([[Полба|полбу]] і [[ячмень]]), садзіць вінаграднікі, гатаваць [[віно]] і [[піва]], а таксама здабываць медную і залатую руду. Ён навучыў людзей медыцыне, будаўніцтву гарадоў, усталяваў культ. Амбіцыёзны і зайздрослівы бог пустыні [[Сет, міфалогія|Сэт]] — малодшы брат Асірыса — пажадаў кіраваць замест яго і прыдумаў спосаб знішчыць брата. Сэт наведаўся разам з 72 зламыснікамі на пір, які спраўляў Асірыс, загадаў унесці прыгожую скрыню (відавочна, [[саркафаг]]) і абвясціў, што гэтая рэч будзе падаравана таму, каму падыйдзе паводле памераў. Калі Асірыс лёг у скрыню, служкі Сэта закрылі яе, залілі свінцом і кінулі і [[Ніл]]. Плынь прыцягнула саркафаг да берага, і куст верасу, які там рос, ахапіў яе сваімі галінамі.
 
Багіня Ісіда, жонка Асірыса, знайшла труну з целам мужа. Яна цудоўным чынам выцягнула з яго схаваную жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага мужа сына — бога [[Гор, міфалогія|Гора]]. Пахаваўшы цела Асірыса, яна пасялілася ў балотах [[Дэльта Ніла|дэльты Ніла]] і там выхавала свайго сына. Калі Гор падрос, ён пачаў змагацца з Сэтам. Спачатку ён пацярпеў паразу і нават згубіў адно вока — чароўнае [[Вока Гора]], але затым поспех перайшоў на яго бок. Ён перамог Сэта, адабраў згубленае вока, якое даў праглынуць мёртваму бацьку. Асірыс ажыў, але не пажадаў заставацца на зямлі і пакінуў трон Гору, а сам стаў кіраваць замагільным светам.
autoeditor
29 629

правак