Полацкая езуіцкая акадэмія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 79:
[[Выява:Jesuit College in Połacak, Belarus.jpg|thumb|300x300px|Праект рэканструкцыі Полацкай акадэміі, малюнак [[Габрыэль Грубер|Г. Грубера]]|alt=|злева]]
 
Узначальвалі акадэмію езуіты з багацейшым вопытам арганізацыйнай і педагагічнай дзейнасці. Выкладанне вялося дасведчанымі вучонымі мужамі. Утварыўся своеасаблівы сплаў амбітнай моладзі (зразумела, «моладзі» па тагачасных акадэмічных мерках) і абазнаных карыфеяў. З вядомых прычын сярод выкладчыкаў аказалася шмат іншаземцаў – Карнэль ван Эвербрук, Антоніа Калебота, [[Ігнацій П’етрабоні|Ігнацыа П'етрабоні]], Матэа Малінары, [[Каэтан Анджаліні]], Алаіза Руснаці, [[Якаб Кандраў]], Петэр Лянге, [[Дэзідэрый Рышардо]], Жак Журдан, Франсуа Гавот і многія іншыя. Працавала і нямала езуітаў – ураджэнцаў Беларусі: [[Францішак Дзеружынскі]], [[Вінцэнцій Бучынскі]], Казімір Рагоза, Самуэль Гласко, [[Юзаф Цытовіч|Іосіф Цытовіч]], ІасафатЯзафат Залескі і інш. Агульная колькасць выхаванцаў Акадэміі і падначаленых ёй устаноў няўхільна павялічвалася: у [[1818]] г. яна ўжо перавысіла 500 чалавек, а ў 1820 г., напярэдадні яе закрыцця, ужо набліжалася да 700.
 
Акадэмія мела [[Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі|бібліятэку]], [[Полацкая друкарня|друкарню]]. Наяўнасць грашовых сродкаў дазваляла езуітам умела стымуляваць навуковую і літаратурную дзейнасць выкладчыкаў і студэнтаў. Значную ролю ў гэтым адыграў першы на тэрыторыі сучаснай Беларусі часопіс – [[Полацкі штомесячнік|«Полацкі штомесячнік»]] (''Miesięcznik Połocki''), заснавальнікам і рэдактарам якога быў філосаф, прафесар акадэміі [[Вінцэнцій Бучынскі]]<ref name="spr">{{кніга|загаловак=Беларусь: Энцыклапедычны даведнік|адказны=Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1995|старонкі=|старонак=800|isbn =985-11-0026-9|тыраж=5000}}</ref> Часопіс складаўся з шасці раздзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскага, фізіка-матэматычнага, гістарычнага, крытыкі і літаратурных навін. Выданне выходзіла на працягу 1818–1820 гг. (за выключэннем [[1819]] г.). Усяго за час яго існавання пабачыла свет 14 нумароў, або сшыткаў, аб'яднаных у чатыры тамы.