Розніца паміж версіямі "Хуанхэ"

478 байтаў дададзена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
др
| commons = Category:Huang He
}}
'''Хуанхэ''' (кіт. 黄河, Жоўтая рака)  — рака на ўсходзе [[Кітай|Кітая]], адна з найбольшых рэк Азіі.
 
Даўжыня 4845  км, плошча басейна 771 тыс. км² (паводле іншых звестак, адпаведна 4670  км і 745 тыс. км²).<ref>БелЭн, т.17</ref> Пачынаецца на ўсходзе [[Тыбецкае нагор'е|Тыбецкага нагор'янагор’я]] на вышыні больш за 4 тыс. м, цячэ праз азёры Арын-Нур і Джарын-Нур. Скразнымі цяснінамі прарывае адгор'іадгор’і [[Куньлунь|Куньлуня]] і [[Наньшань|Наньшаня]], утварае парогі і вадаспады. У сярэднім цячэнні агінае плато [[Ордас]], перасякае і размывае [[Лёсавае плато]]. Ніжэй, у глыбокіх цяснінах, прарываецца праз Шаньсійскія горы і на працягу 700  км цячэ па [[Вялікая Кітайская раўніна|Вялікай Кітайскай раўніне]]. Упадае ў заліў Бахайвань [[Жоўтае мора|Жоўтага мора]], утварае [[дэльта, рака|дэльту]].
 
Асноўныя прытокі: Датунхэ, Фыньхэ, Цыньхэ (злева), Таахэ, [[рака Вэйхэ|Вэйхэ]] (самы буйны), Лахэ (справа).
 
Сярэднегадавы расход вады ў [[Вусце (частка ракі)|вусці]] 2 тыс. м³/сек. Рэжым мусонны, летняя паводка з пад'ёмампад’ёмам узроўню на раўнінах на 4-5  м, у гарах  — да 15-20  м. Выносіць штогод 1300  млн. т наносаў. Вада мутная, жоўтая (адсюль назва). У ніжнім цячэнні ў выніку намнажэння наносаў рэчышча прыўзнята над раўнінай на 3-10  м.
 
Для аховы ад навадненняў Xуанхэ і яе прытокі абвалаваны дамбамі (даўж. каля 5 тыс. км). Нярэдка прарывае дамбы, перамяшчае рэчышча (да 800 км), учыняе катастрафічныя паводкі.
 
Выкарыстоўваецца для арашэння. ГЭС Люцзяся і Саньмынься. Злучана [[Вялікі канал Кітая|Вяпікім каналам]] з р. [[Хуайхэ]]. Суднаходная на асобных участках (пераважна на Вялікай Кітайскай раўніне). Даліна Xуанхэ густа населена. На рацэ буйныя гарады: [[Ланьчжоў]], [[Баатоў]], [[Лаян]], [[Чжэнчжоў]], [[Кайфын]], [[Цзінань]].
 
Горад [[Дун’ін]] знаходзіцца ў дэльце вялікай ракі. У Дун’іне знаходзіцца Нацыянальны прыродны запаведнік дэльты ракі Хуанхэ агульнай плошчай 1530 км², ствараецца «горад на водна-балотных угоддзях»<ref>[http://zviazda.by/be/news/20180805/1533455633-pobach-z-huanhe Побач з Хуанхэ]</ref>.
 
----