Аргенціна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 85:
Прырода Аргенціны разнастайная з прычыны вялікай працягласці з поўначы на поўдзень і неаднастайнасці рэльефу.
 
Цэнтральную і паўночна-ўсходнюю частку Аргенціны займае плоская [[алювій|алювіяльная]] Ла-Плацкая нізіна. На паўночны захададзахад ад яе прасціраюцца раўніны [[Гран-Чака]], таксама алювіяльныя. На паўночным усходзе паміж рэкамі Парана і Уругвай ляжыць гэтаксама створанае рэкамі [[Аргенцінскае Міжрэчча]], на поўнач ад якога ўзыходзяць лававыя прыступкі [[Бразільскае пласкагор’е|Бразільскага пласкагор’я]]. На поўдні Ла-Плацкая нізіна мяжуе з пласкагор’ем [[Патагонія]], якое цягнецца на поўдзень да вострава [[Вогненная Зямля]]. [[File:Las Leñas Mendoza Argentina by Andre Charland.jpg|thumb|Гарналыжны курорт Las Leñas, рэгіён Куё, правінцыя Мендоса]] Ўздоўж усёй заходняй мяжы Аргенціны прасціраюцца Анды — найбуйнейшая горная сістэма Заходняга паўшар’я — якія склаліся ў асноўным падчас [[альпійская складкаватасць|альпійскага гораўтварэння]]. Яны адрозніваюцца складанасцю і разнастайнасцю геалагічнай будовы. У паўночнай частцы Андаў на вышыні 3000-4000 м ляжыць шырокае замкнёнае вулканічнае плато [[Рэгіён Пуна|Пуна]]. Горы, якія атачаюць Пуну з усходу, уздымаюцца да 6500 м. заснежанымі вяршынямі "Невадас" Цэнтральная частка Андаў — гэта сугор’е [[Куё]] з найвышэйшым пунктам [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыкі]] [[Аканкагуа|пікам Аканкагуа]], 6962 м над узроўнем мора. На мяжы з Чылі [[гара Тупунгата]]. Усходні ланцуг цэнральных Андаў — Пампінскія Сіеры. Краіна вылучаецца запасамі ўранавай (уваходзіць у сусветную дзясятку), марганцавай, меднай руды, [[берылій|берылію]]; ёсць свінцова-цынкавыя, вальфрамавыя і жалезныя руды. Асноўныя радовішчы нафты і газу прымеркаваны да асадкавых парод ў прагінах Патагонскай платформы і міжгорных прагінх Анд (у правінцыях Неукен, Мендоса, Сальта) і на Вогненная Зямлі. Разведаныя запаы нафты мізэрныя, газу — даволі значныя (300 млрд кубаметраў на 2015 год).<ref>https://www.bp.com/en/global/corporate/energy-economics/statistical-review-of-world-energy/natural-gas/natural-gas-reserves.html</ref>Буйнейшае газавае радовішча - Неукен.
 
Клімат Аргенціны вельмі разнастайны. Аб гэтым сведчыць хаця б тое, што тут знаходзяцца населеныя пункты, дзе была зафіксавана і самая высокая і самая нізкая тэмпература ў Паўднёвый Амерыцы. Галоўным кліматаўтваральным фактарам з'яўляецца працягласць Аргенціны з поўначы на поўдзень, якая дазваляе паўночным рэгіёнам краіны знаходзіцца ў трапічным поясе, паўднёвым — ва ўмераным. Нягледзячы на адносна нязначную "шырыню", усходнія раёны Аргенціны атрымліваюць нашмат менш ападкаў, чым заходнія ў трапічных і субтрапічных шыротах; ва ўмераным поясе сітуацыя адваротная: перанос паветраных масаў змяняецца на заходні, што ператварае [[Патагонскія Анды]] ў адзін з вількотных куткоў мацерыка, сама ж Патагонія вельмі засушлівая. На клімат усходніх субтропікаў уплывае цёплае [[Бразільскае цячэнне]], якое паляпшае ўвільгатненне паўночнага ўсходу. Халоднае [[Фалклендскае цячэнне]] — парастак цячэння Заходніх вятроў — робіць умераны клімат Патагоніі яшчэ больш прахалодным. У перыяд ранняга лета (кастрычнік - студзень) надвор'е часта псуе вецер [[пампера]], што падчас даходзіць да Гран-Чака і прыносіць з сабою халодныя антарктычныя масы, часта са снегападамі. У паўночным андскім рэгіёне з траўня па лістапад дзьмуць цёплыя вятры [[сонда]] тыпу [[фён]]у [[File:Cataratas do Iguaçu - panoramio (2).jpg|thumb|Вадаспады Ігуасу|left]]