Ян Заранак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
Нарадзіўся 22 кастрычніка 1758 г. у Вялікай Польшчы. Уступіў у [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] [[19 ліпеня]] [[1772]] г. Пасля скасавання Ордэна езуітаў папам [[Клімент XIV (Папа Рымскі)|Кліментам XIV]] ([[1773]]) пераехаў на [[Беларусь у складзе Расійскай імперыі|Беларусь]]. Выкладчык рыторыкі і паэзіі ў [[Полацк|Полацку]] і [[Віцебск|Віцебску]]. У 1785-1789 гг. вывучае тэалогію ў [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацкім езуіцкім калегіуме]], потым - прафесар рыторыкі і паэзіі (1789-1790) і прэфект школ (1791-1793) у Віцебску. 2 лютага 1792 г. даў манаскія абяцанні. З 1793 па 1805 гг. – працуе ў [[Мсціслаў|Мсціславе]], [[Аршанскі езуіцкі калегіум|Оршы]] і [[Даўгаўпілс|Дынабургу]].
 
Шматгадовы рэктар Віцебскага езуіцкага калегіума (1805-1809 і 1813-1817). Шмат зрабіў для аднаўлення навучальнай установы ад наступстваў [[Вайна 1812 года|вайны 1812 года]]<ref>Załęski, Stanisław. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773-1905. Cz. 1, 1773-1820. - Kraków, 1906. - S. 361.</ref>. У 1809-1811 гг. – прэфект тыпаграфіі[[Полацкая друкарня|друкарні Полацкага езуіцкага калегіума]].
 
Памёр у 1817 г. у рэктарскім загарадным доме ў вёсцы БілЕва ля Віцебска, а пахаваны на малой радзіме ў сямейным склепе<ref>Załęski, Stanisław. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773-1905. Cz. 1, 1773-1820. - Kraków, 1906. - s. 362.</ref>.