Пётр Эстка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
 
'''Пётр Эстка''' ({{lang-pl|Piotr Estka}}, {{lang-la|Petrus Estka}}; [[4 лютага]] [[1749]], [[Мазовія]] – [[19 лютага]] [[1802]], [[Орша]]) – дзеяч каталіцкага касцёлу, педагог, вучоны -філолаг.
 
== Біяграфія ==
Скончыўшы гімназію, у [[1766]] г. уступіў у Таварыства Ісуса. У 1769-1772 гг. вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Пасля ліквідацыі Ордэна Ісуса ([[1773]]) вырашыў застацца ў Полацку, дзе вывучаў тэалогію і архітэктуру. У [[1776]] г. скончыў навучанне і быў высвечаны на ксяндза. Да [[1784]] г. выкладаў рыторыку ў Аршанскім езуіцкім калегіуме.
 
З 1784 г. – сакратар віцэ-генерала Таварыства Ісуса Станіслава Чарневіча і дырэктар езуіцкай гімназіі ў Полацку. У 1794-1795 гг. – сакратар правінцыяла Таварыства Ісуса Г. Віхерта. З 1795 па 1799 гг. – рэктар езуіцкага калегіума ў Дынабургу. [[8 верасня]] [[1799]] г. прызначаны беларускім правінцыялам Таварыства Ісуса. Працуючы на гэтай пасадзе шмат зрабіў для адкрыцця новага езуіцкага калегіума ў Санкт-Пецярбургу. Рэктар Аршанскага езуіцкага калегіума ў 1799-1802 гг.
 
Памёр [[19 студзеня]] [[1802]] г. у Оршы.
Памёр [[19 студзеня]] [[1802]] г. у Оршы<ref>[http://www.sjweb.info/arsi/documents/Russia_all_pre1829.pdf Catalogs SJ 1774-1829.]</ref>.
 
== Працы П. Эсткі ==
Паводле дадзеных езуіцкага гісторыка, выпускніка Полацкага езуіцкага калегіума, Юзафа Браўна, пяру П. Эсткі належыць некалькі кніг па хрысціянскай філасофіі<ref>Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown ; przeł. W. Kiejnowskiego. – Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. - s. 169.</ref>. (Браўн, с. 169) На думку, гродзенскага гісторыка І.Б. Краўчук ён жа з’яўляецца аўтарам ананімнага падручніка па рыторыцы «De arte rhetorica libri quinque lectissimis veterum authorum aetatis aureae exemplis illustrati et ad usum candidatorum eloquentiae accomodati» («Аб рытарычным мастацтве ў пяці кнігах, упрыгожаных абранымі прыкладамі антычных аўтараў залатога веку і прыстасаваных для кандыдатаў красамоўства»), які быў выданы ў езуіцкай друкарні горада Полацка ў 1788 і 1799 гг.<ref>Кравчук, И.Б. Риторическая традиция в Беларуси: учебник «De arte rhetorica...» (Polociae, 1788, 1799) / И.Б. Кравчук – Гродно: ЮрСаПринт, 2016. - C. 34.</ref>
 
Падручнік П. Эсткі арыентаваўся на традыцыі класічнай антычнай рыторыкі, што адпавядала патрабаванням эпохі класіцызму. Мэтанакіраваны адбор цытат з твораў антычных аўтараў актуалізуе асноватворныя прынцыпы антычнага тыпу культуры, сугучныя ідэям і ідэалам Асветніцтва. Парадыгма маральна-эстэтычных, патрыятычных і грамадзянскіх каштоўнасцей сфарміравана культурным і ідэалагічным кантэкстам эпохі Асветніцтва і накіравана на сцвярджэнне па-грамадску значнага ідэала чалавека – грамадзяніна сваёй краіны. Поруч з далучэннем вучняў да тэорыі і практыкі славеснай творчасці, рыторыка выконвала функцыю грамадзянскага і маральнага выхавання, фарміравання гуманітарнай асобы, дзеяча і патрыёта.
У падручніку «De arte rhetorica…» П. Эсткі знайшлі сваё адлюстраванне асноўныя светапоглядныя прыярытэты эпохі Адраджэння: апалогія розуму, культ навукі, ідэі грамадскай карысці, роўнасці і свабоды, сцвярджэнне неабходнасці разумных законаў, патрыятызм пры адсутнасці ксенафобіі. Як падкрэслівае І.Б. Краўчук, кніга з’яўляецца “аўтаапісаннем культуры свайго часу, служыць крыніцай звестак пра стан культуры і характарызуе Беларусь канца XVIII ст. як еўрапейскую краіну з высокім узроўнем гуманітарнай адукацыі і запатрабаваным рытарычным кампанентам”<ref>Кравчук, И.Б. Риторическая традиция в Беларуси: учебник «De arte rhetorica...» (Polociae, 1788, 1799) / И.Б. Кравчук – Гродно: ЮрСаПринт, 2016. - C. 134</ref>.
 
{{зноскі}}