Пётр Эстка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
 
== Біяграфія ==
Скончыўшы гімназію, у4 лістапада [[1766]] г. уступіў у [[Езуіты|Таварыства Ісуса]]. У 1769-1772 гг. вывучаў філасофію ў [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацкім езуіцкім калегіуме]]. Пасля ліквідацыі [[Езуіты|Ордэна езуітаў]] ([[1773]]) вырашыў застацца ў [[Полацк|Полацку]], дзе вывучаў тэалогію і архітэктуру. У [[1776]] г. скончыў навучанне і быў высвечаны на ксяндза. Да [[1784]] г. выкладаў рыторыку ў [[Орша|Оршы]]. 2 лютага таго ж года даў манаскія абяцанні.
 
З 1784 г. – сакратар віцэ-генерала Таварыства Ісуса Станіслава Чарневіча і дырэктар езуіцкай гімназіі ў Полацку. У 1794-1795 гг. – сакратар правінцыяла Таварыства Ісуса Гераніма Віхерта. З 1795 па 1799 гг. – рэктар езуіцкага калегіума ў [[Даўгаўпілс|Дынабургу]]. [[8 верасня]] [[1799]] г. прызначаны беларускім правінцыялам Таварыства Ісуса. Працуючы на гэтай пасадзе шмат зрабіў для адкрыцця новага езуіцкага калегіума ў [[Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]]. Рэктар [[Аршанскі езуіцкі калегіум|Аршанскага езуіцкага калегіума]] ў 1799-1802 гг.