Розніца паміж версіямі «Геаграфія Сінгапура»

др
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: 'thumb|left|Дамба Джахор-Сінгапур Краіна Сінгапур размяшчаецца на вост...')
 
др
[[File:Johor–Singapore Causeway.jpg|thumb|left|Дамба Джахор-Сінгапур]]
Краіна [[Сінгапур]] размяшчаецца на востраве Сінгапур (малайская назва — Пулау Уджонг) разам з групай невялікіх прылеглых астравоў, найбольш значнымі з якіх з’яўляюцца астравы [[Джуронг]], [[Пулаў Тэконг]], [[Пулаў Убін]] і [[Сентоса]]. Плошча Сінгапура складае 721,5 км² (2018 год), яна паступова павялічваецца дзякуючы праграме намыву тэрыторыі, якая дзейнічае з 1960-х гадоў, павялічваецца і колькасць астравоў — цяпер іх 63. Агульны прырост тэрыторыі з пачатку рэалізацыі праграмы склаў 23 %, да 2030 года плануецца прыдбаць яшчэ 45 кв.км новай зямлі. З іншага боку, некаторыя праекты прыводзяць да зліцця дробных астравоў, гэткім чынам з 7 малых выспачак быў створаны востраў Джуронг.