Ігнацій Івіцкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
У [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] ўступіў [[18 жніўня]] [[1800]] г. у [[Полацк|Полацку]], тамсама быў асвечаны на ксяндза [[25 студзеня]] [[1812]] г. Доктар тэалогіі і магістар вольных навук Івіцкі спачатку выкладаў рыторыку ў езуіцкіх навучальных установах: у [[Аршанскі езуіцкі калегіум|Оршы]] (1806-1808) і [[Мсціслаў|Мсціславе]] (1808-1809).
 
Пасля адкрыцця ў Полацку езуіцкай акадэміі выкладае там свецкую (1813-1814) і царкоўную рыторыку (1814-1819), а таксама лацінскую, французскую і польскую літаратуру і ўсеагульную гісторыю (1819-1820). (Змест асноўных курсаў, якія выкладаў І.Івіцкі падаецца Т.Б.Бліновай<ref>Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – C.168-170.</ref> і Я.М.Гіжыцкім.) Быў адным з рэдактараў [[Полацкі штомесячнік|“Полацкага штомесячніка”]] і публікаваў у гэтым часопісе свае філасофскія працы.
 
Пасля выгнання езуітаў з [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] – святар у Бжозаве (польскае Падкарпацце) (1820-1821), Падкамені ([[Львоўская вобласць|Львоўшчына]]) (1821-1822) і Косаве (1822-1823).