Іеранім Пятровіч Убарэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged isolated.
афармленне
Радок 1:
{{Ваенны дзеяч}}
[[Файл:IP Uborevich.jpg|thumb|Іеранім Пятровіч Убарэвіч]]
{{DEFAULTSORT:цёзкі2|Убарэвіч}}
'''Іеранім Пятровіч Убарэвіч''' ({{ДН|14|1|1896}}, в. Антандрыя, Зарасайскі павет, [[Ковенская губерня]] (цяпер [[Уценскі павет]], [[Літва]])  — {{ДС|12|6|1937}}, [[Масква]], НКУС)  — савецкі ваенны дзеяч. Камандарм 1-га рангу (1935).
 
== Біяграфія ==
Пасля сканчэння з залатым медалём Дзвінскага рэальнага вучылішча (1914) і да пачатку [[Першая Сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] вучыўся ў [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Пецярбургскім універсітэце]]. З [[1915]] у арміі (падпаручнік). У [[1916]] скончыў Канстанцінаўскае артылерыйскае вучылішча. У кастрычніку 1917 адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі ў Бесарабіі. У студзені—лютым 1918 года камандаваў рэвалюцыйным палком у баях супраць румынскіх і аўстра-германскіх войск. Быў паранены, трапіў у палон, адкуль у жніўні 1918 уцёк. Накіраваны на Паўночны фронт. З кастрычніка 1919 года камандуючы 14-й арміяй, якая змагалася супраць арміі Дзянікіна. З сакавіка 1920 камандуючы 9-й, 13-й арміямі на Каўказскім, Паўд.-Зах. франтах. Са студзеня 1921 памочнік камандуючага войскамі Украіны і Крыма, намеснік камандуючага войскамі Тамбоўскай губерні. З [[1921]] у [[БССР]], член Рэвалюцыйнага ваеннага савета Мінскага раёна і камандуючы войскамі Мінскай губерні; удзельнік барацьбы супраць атрадаў Н. Махно, С. Пятлюры, С. Булак-Балаховіча, кіраваў баявымі дзеяннямі войск супраць армій Польшчы, генерала П.Урангеля. Са жніўня 1921 года камандуючы 5-й арміяй і войскамі Усходне-Сібірскай ВА. У жніўні— кастрычніку 1922 ваенны міністр Далёкаўсходняй рэспублікі і галоўнакамандуючы Народна-рэвалюцыйнай арміяй. З ліст. 1924 нам. камандуючага войскамі і начальнік штаба Украінскай ВА. З лютага 1925 камандуючы войскамі Паўночна-Каўказскай, з лістапада 1928 Маскоўскай ВА. З чэрвеня 1930 намеснік наркама абароны СССР. З [[1931]] камандуючы войскамі [[Беларуская ваенная акруга|Беларускай ваеннай акругі]]. Аўтар ваенна-тэарэтычных прац («Падрыхтоўка камсаставу РСЧА» (1928), «Аператыўна-тактычная і авіяцыйная ваенныя гульні» (1929).
 
== Узнагароды ==
Тройчы ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга.
 
== Арышт ==
Арыштаваны 29.5.1937 супрацоўнікамі НКУС у цягніку «Мінск-Масква». Асуджаны 11.6.1937 за «ўдзел у ваеннай змове ў Чырвонай арміі і падрыхтоўку звяржэння савецкай улады шляхам узброеннага паўстання» да ВМП. Расстраляны ў Маскве ў наступную пасля прысуду ноч на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 31.1.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Яго імем названа вуліца ў Мінску.
 
{{зноскі}}
{{DEFAULTSORT:Убарэвіч}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Убарэвіч Іеранім}}
 
[[Катэгорыя:Военачальнікі СССР]]