Полацкая езуіцкая акадэмія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 53:
 
Узначальвалі акадэмію езуіты з багацейшым вопытам арганізацыйнай і педагагічнай дзейнасці. Выкладанне вялося дасведчанымі вучонымі мужамі. Утварыўся своеасаблівы сплаў амбітнай моладзі (зразумела, «моладзі» па тагачасных акадэмічных мерках) і абазнаных карыфеяў. З вядомых прычын сярод выкладчыкаў аказалася шмат іншаземцаў – Антоніа Калебота, І[[Ігнацій П’етрабоні|гнацыа П'етрабоні]], Матэа Малінары, [[Каэтан Анджаліні]], [[Луіджы Руснаці]], [[Якаб Кандраў]], Петэр Лянге, [[Дэзідэрый Рышардо]], Жак Журдан, Франсуа Гаво, [[Жан Разавен]] і многія іншыя. Працавала і нямала езуітаў – ураджэнцаў Беларусі: [[Францішак Дзеружынскі]], [[Вінцэнцій Бучынскі|Вінцэнт Бучынскі]], Казімір Рагоза, Самуэль Гласко, [[Юзаф Цытовіч]], [[Язафат Залескі]] і інш. Агульная колькасць выхаванцаў Акадэміі і падначаленых ёй устаноў няўхільна павялічвалася: у [[1818]] г. яна ўжо перавысіла 500 чалавек, а ў 1820 г., напярэдадні яе закрыцця, ужо набліжалася да 700.
 
Полацкая акадэмія актыўна рыхтавала дактароў, магістраў і кандыдатаў навук. З 15 верасня 1814 г. па 15 верасня 1819 г., гэта значыць за пяць гадоў, розныя ступені прылі прысвоены 123 яе выпускнікам. З іх 17 чалавек сталі дактарамі тэалогіі і кананічнага права (напрыклад, [[Язафат Залескі]]); 43 - дактарамі грамадзянскага права; 13 - магістрамі тэалогіі (у т.л. [[Якаб Кандраў]]); 10 - магістрамі філасофіі; 2 - магістрамі вольных навук; 5 - кандыдатамі тэалогіі; 27 - кандыдатамі філасофіі (напрыклад, будучы праваслаўны епіскап Мінскі і Бабруйскі Антоній (Зубко)); 3 - кандыдатамі юрыспрудэнцыі і 1 атрымаў ступень кандыдата вольных навук<ref>Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – С. 179.</ref>.
 
Акадэмія мела [[Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі|бібліятэку]], [[Полацкая друкарня|друкарню]]. Наяўнасць грашовых сродкаў дазваляла езуітам умела стымуляваць навуковую і літаратурную дзейнасць выкладчыкаў і студэнтаў. Значную ролю ў гэтым адыграў першы на тэрыторыі сучаснай Беларусі часопіс – [[Полацкі штомесячнік|«Полацкі штомесячнік»]] (''Miesięcznik Połocki''), заснавальнікам і рэдактарам якога быў філосаф, прафесар акадэміі [[Вінцэнцій Бучынскі]]<ref name="spr">{{кніга|загаловак=Беларусь: Энцыклапедычны даведнік|адказны=Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1995|старонкі=|старонак=800|isbn =985-11-0026-9|тыраж=5000}}</ref> Часопіс складаўся з шасці раздзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскага, фізіка-матэматычнага, гістарычнага, крытыкі і літаратурных навін. Выданне выходзіла на працягу 1818–1820 гг. (за выключэннем [[1819]] г.). Усяго за час яго існавання пабачыла свет 14 нумароў, або сшыткаў, аб'яднаных у чатыры тамы.