Шанхай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др added Category:Шанхай using HotCat
Радок 82:
[[Япона-кітайская вайна, 1894—1895|Япона-кітайская вайна 1894—1895 гг.]] скончылася падпісаннем [[сіманасескі дагавор|сіманасескай дамовай]], якая дала магчымасць [[Японія|Японіі]] стаць яшчэ адной замежнай дзяржавай у сферы эканомікі Шанхаю. Японцы пабудавалі завод у горадзе, які неўзабаве быў скапіяваны іншымі замежнымі дзяржавамі. Шанхай быў тады самым важным фінансавым цэнтрам на [[Далёкі Усход|Далёкім Усходзе]], у выніку чаго горад атрымаў мянушку «Вялікія Афіны Кітая»<ref>Gordon Cumming, C. F. (Constance Frederica), [http://www.archive.org/stream/inventorofnumera00gordiala/inventorofnumera00gordiala_djvu.txt «The inventor of the numeral-type for China by the use of which illiterate Chinese both blind and sighted can very quickly be taught to read and write fluently»], London : Downey, 1899, archive.org</ref>.
 
Падчас кіравання гэтай тэрыторыяй [[Рэспубліка Кітай|Кітайскай рэспублікай]] ў [[1911]]—[[1949]] гг. палітычны статус Шанхая, нарэшце, быў павышаны да статуса муніцыпалітэта загадам ад [[14 ліпеня]] [[1927]] г. Нягледзячы на тое, што тэрыторыі замежных канцэсій не былі ўключаны ў сферу іхняга кантролю, новы кітайскі муніцыпалітэт меў плошчу ў 828,8 км², у тым ліку ў ягоны склад уваходзілі сучасныя раёны Баошан, Янгпу, Жабэй, Нансі і Пудун. [[28 студзеня]] [[1932]] г. японскія войскі высадзіліся ў горадегорадзе і захапілі яго, нягледзячы на кітайскі супраціў, які быў скончаны ў траўні таго ж году. У выніку бітвы за Шанхай у 1937 годзе кітайскія гарадскія зоны былі акупаваны японскімі жаўнерамі ў той час, калі міжнародная зона і француская канцэсія заставаліся вольнымі. Аднак і гэтыя тэрыторыя таксама сталіся акупаванымі [[8 снежня]] [[1941]] г. і заставаліся пад кантролем Японіі да капітуляцыі ў [[1945]] годзе. Падчас акупацыі адбыліся шматлікія вайсковыя злачынствы<ref>[http://news.xinhuanet.com/english/2005-06/16/content_3094613.htm «149 comfort women houses discovered in Shanghai»], Xinhua, 16]</ref>.
 
== Геаграфія ==