Шведскі патоп: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
Пасля [[Крысціна, каралева Швецыі|адрачэння каралевы Крысціны]] (6 чэрвеня 1654), увосень [[1654]] года шведскі ўрад прыйшоў да высновы, што ён не можа далей пасіўна назіраць за развіццём поспеху расійскіх войскаў у Рэчы Паспалітай у час вайны 1654—1667 гадоў, і шведская дзяржава павінна ўмяшацца, але пытанне аб форме ўмяшання заставалася адкрытым.
 
У снежні 1654 года адбылося пасяджэнне шведскага [[рыксрад]]а{{нп3|Рыксрад|рыксрада|ru|Риксрод}}, дзе было прынята рашэнне ўмяшацца ў падзеі. Адначасова, з мэтай перашкодзіць далейшаму ўмацаванню Расіі, члены рыксрада вырашылі заключыць саюз з саслабленай Польска-літоўскай дзяржавай{{sfn|''Флоря Б. Н.''|2010|loc=С. 17}}. Паводле меркавання шведскіх кіруючых колаў, для заключэння саюза польскі кароль [[Ян II Казімір Ваза]] павінен быў адмовіцца ад прэтэнзій на [[Лівонія|Лівонію]], пагадзіцца на шведскі пратэктарат над [[Курляндыя і Семігалія|Курляндыяй]] і на саступкі ў [[Каралеўская Прусія|Каралеўскай Прусіі]] — гэта забяспечвала б ператварэнне [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]] ў «шведскае возера», што дало б Швецыі поўны кантроль над гандлем у рэгіёне{{sfn|''Флоря Б. Н.''|2010|name="Floria18"|loc=С. 18}}.
 
У выніку разгляду пытання было прынята рашэнне пачаць вайну, і прызначана час — вясна [[1655]] года. Станоўчы ўплыў на такое рашэнне аказвалі весткі пра тое, што частка магнатаў Рэчы Паспалітай шукаюць «абароны» ў замежных кіраўнікоў. У [[ВКЛ|Вялікім Княстве Літоўскам]] частка магнатаў ужо да канца 1654 года ўступіла ў перамовы са Швецыяй аб «пратэкцыі». У выступленнях некаторых членаў рыксрада была выказана гатовасць такую «пратэкцыю» аказаць<ref name="Floria18"/>.
Радок 53:
Адначасова Швецыя не магла не звярнуць увагу на становішча, якое ўзнікла на расійска-літоўскіх франтах. Спробы літоўскіх гетманаў вярнуць занятыя расійскімі войскамі землі зімой-вясной 1655 года не прывялі да станоўчага выніку. Тым часам шведскі пасланец Удэ Эдла даставіў у [[Стакгольм]] пасланне ад цара Аляксея Міхайлавіча, у якім адзначалася, што цар аддаў загад зімаваць сваім войскам у [[Вязьма|Вязьме]], для таго, каб увесну пачаць наступ на каронныя гарады Рэчы Паспалітай. У сувязі з гэтым, для Швецыі ўзнікала тэрміновая неабходнасць, не ўступаючы ў адкрытае супрацьстаянне з Расіяй, перашкодзіць развіццю яе поспехаў і паставіць пад свой кантроль стратэгічна важныя для Швецыі тэрыторыі{{sfn|''Флоря Б. Н.''|2010|loc=С. 19}}.
 
У пачатку 1655 года ўзмацнілася актыўнасць розных кругоў польска-літоўскай знаці па пошуку «абароны» ў замежных кіраўнікоў. У 1655 годзе магнаты і шляхта [[Вялікая Польшча|Вялікай Польшчы]] звярнуліся з просьбай аб абароне да [[Курфюрст|курфюрста]] [[Маркграфства Брандэнбург|Брандэнбурга]] {{нп3|Фрыдрых Вільгельм I,І курфюрстБрандэнбургскі|Фрыдрыха БрандэнбургаВільгельма|брандэнбургскагаru|Фридрих курфюрста]]Вильгельм I (курфюрст Бранденбурга)}}, а брандэнбургскі агент у [[Варшава|Варшаве]] паведамляў, што [[прымас]] і шэраг сенатараў гатовыя бачыць курфюрста на польскім троне<ref>{{кніга
|аўтар = Kubala L.
|частка =
Радок 65:
}}</ref>.
 
Увесну 1655 года ў актыўныя перамовы са Швецыяй уступіў [[вялікі гетман літоўскі]] [[Януш Радзівіл, гетман|Януш Радзівіл]]. Падчас перамоў ставілася пытанне аб абранні шведскага караля на трон Рэчы Паспалітай. Да лета 1655 года перамовы са шведскімі ўладамі пачаткаў і [[віленскі біскуп]] [[Юрый Тышкевіч (біскуп)|Юрый Тышкевіч]]. Усё гэта дапамагала стварыць уражанне, што сур'ёзнай вайны не будзе, а абяскроўленая Рэч Паспалітая сама прыме шведскі пратэктарат{{sfn|''Флоря Б. Н.''|2010|loc=С. 19−20}}.
 
Да лета 1655 года быў гатовы план хуткай кампаніі. Удар планавалася нанесці з двух бакоў. На захадзе армія [[фельдмаршал]]а [[{{нп3|Арвід Вітэнберг|Арвіда Вітэнберга]]|ru|Виттенберг, Арвид}} павінна была са [[Шведская Памеранія|Шведскай Памераніі]] пачаць наступ на землі [[Вялікая Польшча|Вялікай Польшчы]]. Іншым кірункам павінны былі стаць землі Вялікага Княства Літоўскага і [[Інфлянты|Інфлянтаў]]. Першай мэтай на гэтым кірунку быў захоп [[Дынабург]]а, які быў адным з галоўных цэнтраў Інфлянтаў і кантраляваў шляхі на [[Рыга|Рыгу]]. Такая неабходнасць тлумачылася выхадам расійскіх войскаў да [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіне]]. Для шведскіх інтарэсаў у рэгіёне ўзнікла неабходнасць не дапусціць заняцця гэтага горада расійскімі войскамі{{sfn|''Флоря Б. Н.''|2010|loc=С. 20−21}}. Пасля ўзяцця Дынабурга прадпісвалася выслаць войскі для ўзяцця [[Браслаў|Браслав]]а. Новы генерал-губернатар Шведскай Лівоніі граф [[{{нп3|Магнус Дэлагардзі]]|Магнус Дэлагарадзі|ru|Делагарди, Магнус Габриэль}} павінен быў заняць усю поўнач Вялікага Княства Літоўскага з гарадамі [[Біржы]] і [[Коўна]], асаблівая ўвага надавалася заняццю [[Жамойць|Жамойці]], што забяспечвала набліжэнне шведскіх граніц да [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]]. Дэлагардзі атрымаў правы на заключэнне дагавора з гетманам [[Януш Радзівіл, гетман|Радзівілам]] і павінен быў размясціць шведскія гарнізоны ва ўсіх стратэгічна важных пунктах{{sfn|''Флоря Б. Н.''|2010|loc=С. 23}}.
 
== Ход вайны ==