Адкрыць галоўнае меню

Змены

43 байты дададзена ,  1 год таму
== Гісторыя ==
[[Файл:CentroSaoPaulo.jpg|thumb|250px|злева|Цэнтральная плошча горада]]
Першае паселішча ў гэтым месцы было заснавана ў [[1532]] годзе і мела назва Сан-Вісентэ. Гэта была перша сталая партугальская калонія ў [[Новы свет|Новым свеце]]<ref>Lawrence, Rachel (January 2010). Alyse Dar. ed. Brazil (Seventh ed.). Apa Publications GmbH & Co. / Discovery Channel. pp. 183—204.</ref>. Праз дваццаць два гады місіянеры-езуіты [[Мануэль да Нобрега]] і [[Жазэ дэ Аншыета]] заснавалі [[25 студзеня]] [[1554]] года вёску Сан-Паўлу-дус-Кампус-дэ-Піратынінга ў 68 кіламетрах ад Сан-Вісентэ. Святары малі за мэту хрысціць мясцовыя плямёны [[тупі]] і [[Гуарані (група народаў)|гуарані]] ў [[каталіцтва|каталіцкую веру]] і прыняць партугальскае падданства. Аднак езуіты былі пазней часцяком не ў ладах з партугальскімі ўладамі, галоўным чынам, [[Маркіз дэ Памбал|Маркізам дэ Памбалам]], які ў выніку выгнаў іх з Бразіліі.
 
Сан-Паўлу афіцыйна стаў горадам у [[1711]] годзе. У [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзі]] горад перажываў эканамічны росквіт, дзякуючы экспарту [[кава|кавы]], якая пастаўлялася з суседняга горада [[Сантус]]. Пасля адмены рабства ў [[1888]] годзе, хвалі імігрантаў з [[Партугалія|Партугаліі]], [[Італія|Італіі]], [[Іспанія|Іспаніі]] і іншых еўрапейскіх краін накіраваліся ў Сан-Паўлу, каб «адбяліць расу», бо партугальска-бразільскія ўлады асцерагаліся, што колькасць чорнага насельніцтва Бразіліі будзе расці значна хутчэй, чым іншыя групы. У выніку еўрапейцам былі прадастаўлены зямельныя ўладанні ў якасці стымулаў для іміграцыі, а некаторыя працавалі на кантрактнай аснове на кававых плантацыях. Зноў прыбылія людзі і іх нашчадкі прыехалі, каб «зрабіць Амерыку», і ў наш час найвыбітнейшыя прадпрымальнікі краіны маюць італьянскія, партугальскія і нямецкія прозвішчы, як Матарацца, Дыніз і Мюлер.