Усходне-Еўрапейская платформа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Усходне-Еўрапейская платформа''', Руская платформа — старажытная (дарыфейская) глыба кантынентальнай зямной кары (кратон), якая складае ядро Еўрапейскага мацерыка.
 
Уваходзіць у склад [[Еўраазіяцкая пліта|Еўразіяцкай літасфернай пліты]]. Тэктанатып старажытных платформ. Мае форму няправільнага пяцівугольніка плошчай каля 6 млн км². Абмежавана насовамі і покрывамі складкавых збудаванняў: байкалід (рыфейскі Ціман), каледанід ([[Скандынавія]], Польшча і Украіна — [[лінія Тэйсера—Торнквіста]]), герцынід ([[Урал]], Перадкаўказзе, Прычарнамор’е), альпід ([[Карпаты]]). Некаторыя даследчыкі ўключаюць у склад платформы Баранцаваморска-Пячорскую пліту. Фундамент платформы складзены з крышталічных моцна метамарфізаваных, змятых у складкі і магматычных парод архею — ніжняга пратэразою. У фундаменце адны даследчыкі вылучаюць 3 сегменты паводле ўзросту горных парод: на паўночным захадзе — Фенаскандыя (у асн. раннепратэразойскі), на паўднёвым захадзе — Сарматыя і ўсходзе — Волга-Уралія (пераважна архейскі); іншыя вылучаюць 3 сегменты паводле рэчыўнага складу: заходні і ўсходні сегменты (пераважна складзеныя з гранулітавых комплексаў) і цэнтральны (амфібалітава-гнейсавы).<ref>[[Р. Гарэцкі]], 2003.</ref>
 
На паўночным захадзе і поўдні платформы фундамент выходзіць на паверхню Зямлі і ўтварае [[Балтыйскі шчыт]] і [[Украінскі шчыт]]. Астатняя частка перакрыта платформавым чахлом [[Руская пліта|Рускай пліты]], на крайнім паўднёвым захадзе — [[Валына-Падольская пліта|Валына-Падольскай пліты]]. На захадзе Рускай пліты ў скляпенневых частках [[Беларуская антэкліза|Беларускай антэклізы]] і [[Варонежская антэкліза|Варонежскай антэклізы]] фундамент залягае каля паверхні Зямлі, часам утварае агаленні. На ўсходзе пліты найбольш буйная Волга-Уральская антэкліза. Цэнтральную частку Рускай пліты займае [[Маскоўская сінекліза]], якая на паўночным усходзе пераходзіць у Мезенскую. На ўсходняй ускраіне пліты Камска-Бельскі перыкратонны прагін, на заходняй — [[Балтыйска-Прыднястроўская зона перыкратонных прагінаў]], у складзе якой [[Балтыйская сінекліза]], [[Падляска-Брэсцкая ўпадзіна]]. На паўднёвым усходзе платформы Прыкаспійская ўпадзіна (найбольш глыбокая). Паміж антэклізамі шэраг позніх (палеазойскіх) аўлакагенаў: Прыпяцка-Данецкі, Вяцкі, Дона-Мядзведзіцкі. У мезазоі і раннім кайназоі над [[Прыпяцка-Данецкі аўлакаген|Прыпяцка-Данецкім аўлакагенам]] утварылася [[Прыпяцка-Дняпроўская сінекліза]]. Перад горнымі збудаваннямі Урала і Карпат утварыліся Перадуральскі і Перадкарпацкі краявыя прагіны. Праз усходнюю частку Балтыйскага шчыта, [[Латвійская седлавіна|Латвійскую]] і [[Палеская седлавіна|Палескую]] седлавіны Беларускую антэклізу праходзіць Балтыйска-Украінская зона прыўзнятага залягання фундамента (галоўная субмерыдыянальная тэктанічная вось платформы).