Лукрэцый: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +iw
Arashonak (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Лукрэцый з'яўляецца адным з заснавальнікаў лацінскага вершаскладання, ён пераняў і развіў лацінскі гекзаметр эпічнага паэта [[Эній|Энія]] (239 – 169 да н.э.), запазычаў у яго некаторыя архаічныя звароты мовы і традыцыйную фразеалогію гераічнай паэзіі. Лексіку і тэхніку Лукрэцый збольшага пераняў са «З'яў» [[Арат]]а (у перакладзе Цыцэрона). Магчыма, былі і іншыя ўзоры пра якія даследнікам творчасці Лукрэцыя нічога не вядома. Гісторыя вар'яцтва і самагубства Лукрэцыя пакладзеная ў аснову паэмы [[Тэнісон]]а «Лукрэцый» (''Lucretius'', 1868).
 
Паэма Лукрэцыя «Пра прыроду» з'яўляецца самым вялізным з дайшоўшых пераказаў філасофіі Эпікура (~340 да н.э. – 270 да н.э.). У 6-ці кнігах паэмы Лукрэцый паслядоўна асвятляе касмалагічныя гледжанні, у т.л. вучэнне пра атамы і пустэчы як пачаткі, пра спантанае адхіленне атама, канцэпцыю множнасці светаў, аспрэчвае ідэі лёсу (правідэнцтва) і ўдзелу багоў у стварэнні Сусвету, крытыкуе ўяўленні пра неўміручасць душы і перасяленні душ, называе страх перад смерцю нікчэмным. Лічыць, што душа матэрыяльная, таму гіне разам з целам, і смерць для яе — толькі збаўленне ад пакут. У 5-й кнізе Лукрэцый аддае хвалу Эпікуру як герою-дабрадзею, які вызваліў людзей ад забабонаў, страху перад багамі і смерцю і тым самым паказаў людзям праўдзівы шлях да шчасця. У паэме таксама змешчаная канцэпцыя развіцця прыроды і чалавечай культуры, у аснове якой ляжыць паняцце «патрэбы», што палемічна накіравана супраць ідэй пра правідэнцыйнае кіраўніцтва з боку багоў. Паэма паўплывала на [[Ёган Фольфганг Гётэ|Гётэ]] і [[Вальтэр]]а, яе ўплыў прасочваецца ў сучаснай англійскай літаратуры, напр. у [[Э. Спенсар]]а, [[А. Э. Хаусман]]а і інш., наогул паэма аказала значны ўплыў на развіццё матэрыялістычных філасофскіх вучэнняў эпохі [[Адраджэнне|Адраджэння]] і [[Новы час|Новага часу]].
 
{{літ|1=