Гісторыя Жалудка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''[[Гарадскі пасёлак Жалудок]]''' знаходзіцца ў [[Шчучынскі раён|Шчучынскім раёне]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]].
 
Першы раз назва Жалудок узгадваецца у 2-й пал. 15 ст. у актах Літоўскай метрыкі як вялікакняжацкае ўладанне. З [[1486]] – вядомы як мястэчка. У канцы 15 – пачатку 16 стст. існаваў Жалудоцкі павет у складзе Трокскага ваяводства [[ВКЛ]]. З [[1501]] па [[1508]] жалудоцкім намеснікам быў вялікакняжацкі падскарбій надворны, а потым лоўчы і канюшы пан Марцін Храптовіч. У [[1510]] жалудоцкім намеснікам быў вялікакняжацкі лоўчы пан Мікалай Юр’евіч Пац, або Пацавіч.
 
У [[1516]] кароль [[Жыгімонт I|Жыгімонт I Стары]] аддаў Жалудок за 600 коп грошай князю Васілю Палубінскаму. У якасці “дзяржаўцы Жолудского” князь В. Палубінскі апошні раз узгадваецца ў [[1534]]. У тыя часы ў Жалудку і яго ваколіцах пражывала шмат [[баяры|баяр]] – прадстаўнікоў ваенна-служылага саслоўя [[ВКЛ]]. Перапіс войска ВКЛ [[1528]] змяшчае імёны 36 жалудоцкіх баяр, абавязанных са сваім узбраеннем служыць у войску. У іх лік уваходзіў атрад з 21 баярына, які перыядычна нёс ахову вядомага [[Тракайскі замак|Трокскага замка]].