Беларуская цэнтральная рада: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 75:
У [[1947]]—[[1948]] гг. у дачыненні да членаў БЦР пачалася кампанія дыскрэдытацыі. БЦР і яе прэзідэнт абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з нацыстамі, прычым закіды рабілі экс-члены БЦР, якія самі прымалі ўдзел у грамадска-палітычным і ваенным жыцці акупаванай Беларусі: [[Барыс Рагуля]] — намеснік прэзідэнта БЦР у Наваградскай акрузе, [[Аўген Калубовіч]], [[Антон Адамовіч]], [[Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч|Станіслаў Станкевіч]], [[Франц Кушаль]], [[Янка Станкевіч]].
 
[[30 снежня]] [[1947]] г. [[Радаслаў Астроўскі]] звярнуўся да беларускай эміграцыі ў Германіі, заклікаючы «спыніць усе спрэчкі паміж беларускім актывам» і правесці выбары ў Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва — арганізацыю, якая павінна была аб'яднаць прыхільнікаў БЦР<ref>Астроўскі Р. Беларусы і Беларускі. — Эміграцыя, сьнежань 1947. — 2 с.</ref>. У студзень [[1948]] г. да Радаслава Астроўскага звярнулася група беларускіх дзеячаў ([[Васіль Рагуля]], [[Юрый Сабалеўскі]], [[Мікола Шыла]] і інш.) з просьбай аднавіць дзейнасць БЦР. [[9 мая]] [[1948]] г. у Эльвангене быў скліканы XII Пленум БЦР<ref>У Пленуме ўдзельнічалі 48 чалавек: [[Радаслаў Астроўскі]], [[Янка Бекіш]], [[Аляксандр Буглай]], [[Аляксандр Вабішчэвіч]], [[Ксенафонт Вайцяхоўскі]], [[ЛюдвікЛюдвіг ГалубовічЗарэчны]], [[Аляксандр Гузоўскі]], [[Сцяпан Дашкевіч]], [[Раіса Евец]], [[Міхаіл Ігнатовіч]], Хведар Ільяшэвіч, Ілля Калько, [[Іван Касяк]], [[Яўхім Кіпель]], Барыс Крыстовіч, Янка Кудрук, Антон Курыловіч, Уладзімір Лазарэвіч, [[Мікалай Лапіцкі]], Нік Лапушынскі, Іван Любачка, Віктар Мелюк, Мікалай Мінкевіч, [[Часлаў Найдзюк]], Алесь Падун, [[Анатоль Плескачэўскі]], Юрый Прускі, [[Васіль Рагуля]], Усевалад Родзевіч, Сяргей Розмысл, [[Аляксандр Русак]], [[Юрый Сабалеўскі]], Ціхан Селівончык, [[Уладзімір Сенька]], Юрый Стукаліч, [[Масей Сяднёў]], [[Павел Свірыд]], Аляксей Сянькевіч, Анатоль Ушал, Віктар Чабатарэвіч, Андрэй Чарэўка, Іван Шакун, [[Сымон Шаўцоў]], Анатоль Шкутка, Марк Шпакоўскі, [[Мікалай Шчорс]], [[Хведар Шыбут]], [[Эмануіл Ясюк]]</ref>, на якім Беларуская цэнтральная рада была абвешчана «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі». На Пленуме Радаслава Астроўскага пераабралі Прэзідэнтам на чарговы 4-гадовы тэрмін. Першым віцэ-прэзідэнтам БЦР стаў — [[Васіль Рагуля]], другім — [[Мікалай Шчорс]]. Старшынёй Рады міністраў быў абраны [[Юрый Сабалеўскі]], сакратаром БЦР — [[Іван Касяк]]<ref>На пасаду першага віцэ-прэзідэнта былі вылучаны 3 кандыдатуры: Васіль Рагуля (19 галасоў), Юрый Сабалеўскі (14) і Анатоль Шкутка (7). Мікалай Шчорс набраў 29 галасоў, Анатоль Шкутка — 17 (тут галасаванне ішло за пасаду другога віцэ-прэзідэнта)</ref>.
 
Паслядоўнікі БЦР пасля вайны дзейнічалі ў [[ЗША]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і інш.