Язэп Нарцызавіч Драздовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
| сайт =
}}
'''Язэ́п Нарцы́завіч Драздо́віч''' ({{ДН|13|10|1888}}, засценак [[Пунькі (Глыбоцкі раён)|Пунькі]] [[Дзісенскі павет|Дзісненскі павет]], [[Віленская губерня]], (цяпер [[Глыбоцкі раён]]) — {{ДС|15|9|1954}}, [[Падсвілле]]; Псеўданімы: ''Я. Нарцызаў'') — беларускі [[мастак]], [[Скульптура|скульптар]], [[Этнаграфія|этнограф]], [[Археалогія|археолаг]], [[Педагогіка|педагог]], [[пісьменнік]]. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}.
 
== Біяграфія ==
=== Дзяцінства і маладосць ===
[[Файл:Jazep Drazdovic Family.jpg|міні|злева|Язэп Драздовіч з маці і старэйшымі братамі. Дзісна, 1907 год]]
Нарадзіўся [[13 кастрычніка]] [[1888]] года ў засценку [[Пунькі (Глыбоцкі раён)|Пунькі]] [[Дзісенскі павет|Дзісенскага павета]] [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] ў сям’і збяднелага шляхціца-арандатара{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}. У два гады застаўся без бацькі, яго і пяцёра братоў выхоўвала маці Юзэфа, неўзабаве сям’я засталася без зямлі і дома. Сям’я мусіла часта мяняць месцы жыхарства, арандуючы чужую зямлю. Язэп Драздовіч пачаў вучобу ў прыватнай настаўніцы, пасля адвучыўся ў [[Дзісна|Дзісенскай]] гімназіі, а ў [[1906]] годзе пераехаў у [[Вільнюс|Вільню]], дзе паступіў у мастацкую школу вядомага расійскага жывапісца [[Іван Трутнеў|Івана Трутнева]], якую скончыў у 1908 годзе. Праз нястачу Драздовіч падрабляў у мастацкіх майстэрнях, планаваў выехаць па заработкі за граніцу.
 
Творчае станаўленне Язэпа Драздовіча адбывалася пад вялікім уплывам набіраўшага хаду [[Беларускае нацыянальнае адраджэнне|беларускага нацыянальнага адраджэння]]. У гэты час Драздовіч робіць першыя крокі ў мастацтве: стварае серыю графічных работ з краявідамі Дзісеншчыны, аздабляе вокладку «Першага беларускага календара на 1910 год», выдадзенага [[Наша ніва (1906)|Нашай Нівай]].
Радок 32:
=== Пасля рэвалюцыі ===
[[Файл:Jazep Drazdovic 1920-1921.jpg|міні|Язэп Драздовіч на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні, 1921 год]]
У 1917 годзе, пасля сямі гадоў службы, Язэп Драздовіч вяртаецца дамоў. Жыў у родных, сваякоў на Дзісеншчыне ў фальварку Лявонаўка каля вёскі [[Германавічы]]{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}, пасылаў у [[Наша ніва (1906)|«Нашу Ніву»]] допісы пра клопаты хлебаробаў-землякоў. З аптымізмам вітаў [[Першы Усебеларускі з’езд]]. У лісце да [[Антон Антонавіч Грыневіч|Антона Грыневіча]] Драздовіч выказваў задуму аб арганізацыі акадэміі мастацтваў. На сваёй малой радзіме мастак стварыў народную бібліятэку, тэатр.
 
У [[1919]] годзе, пасля стварэння [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], Драздовіч пераехаў у [[Мінск|Менск]]. У Менску працаваў у Беларускім літаратурна-выдавецкім аддзеле пры Камісарыяце асветы БССР, мастак-дэкаратар у «[[Беларуская хатка (Мінск)|Беларускай хатцы]]», [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Беларускім дзяржаўным тэатры]]; у 1919 годзе арганізаваў культурна-асветніцкае таварыства «Заранка», якое адкрывала школы, аматарскі тэатр, бібліятэку; выкладаў малюнак у беларускай гімназіі і жаночай прагімназіі, супрацоўнічаў з літаратурнымі выдавецтвамі як ілюстратар{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}. У Менску Драздовіч стварыў серыю ўнікальных малюнкаў гістарычных раёнаў места — [[Мінскае замчышча|Замчышча]], [[Верхні Горад|Верхняга Рынка]], [[Татарская Слабада|Татарскага прадмесця]]. Даследаваў рэчышча [[Няміга (рака)|Нямігі]], праводзіў раскопкі ў [[Заслаўе|Заслаўі]], [[Свір (гарадскі пасёлак)|Свіры]].
 
=== 1920-я гады ===
[[Файл:Jazep Drazdvic Autabijahrafija.jpg|міні|Аўтабіяграфія. На доследах старажытных гарадзішчаў. 1930–1947]]
Пасля падпісання ў [[1921]] годзе [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскага дагавора]], паводле якога [[Заходняя Беларусь]] адышла да [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]], Язэп Драздовіч пакінуў Савецкую Беларусь і вярнуўся на родную Дзісеншчыну. Нягледзячы на [[Паланізацыя|перашкоды польскіх уладаў]], ён разгортвае тут культурна-асветніцкую дзейнасць{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}. У 1921—1924 гадах — кааператар. У 1921 годзе Драздовіч арганізаваў у вёсцы [[Сталіца (вёска)|Сталіца]] беларускую школу, якая, аднак, праіснаваўшы толькі тры месяцы, была закрытая польскай адміністрацыяй.
 
У гэты ж час Язэп Драздовіч спрабуе займацца літаратурнай дзейнасцю. Бярэцца за напісанне гістарычнага рамана пра часы Полацкага княства «Гарадольская Пушча», які аздабляе ўласнымі ілюстрацыямі. У 1923 годзе была выдадзена і прыхільна сустрэтая беларускай грамадскасцю аповесць Драздовіча «Вялікая шышка».
Радок 44:
Язэп Драздовіч супрацоўнічаў з [[Беларускі музей у Вільні|Віленскім беларускім музеем імя Івана Луцкевіча]]. Дзеля папаўнення экспазіцыі ён займаўся раскопкамі гарадзішчаў, збіраў фальклор, ствараў шматлікія замалёўкі прадметаў матэрыяльнай культуры, архітэктуры, тыпажоў сялян. З гэтай мэтай у 1926 годзе Драздовіч выправіўся ў навукова-творчую экспедыцыю на [[Пінскі павет|Піншчыну]], а ў наступныя два гады наведаў [[Тракай|Трокі]], [[Вільнюс|Вільню]], [[Мядзінінкай|Меднікі]], [[Крэва]], [[Гальшаны]], [[Ліда|Ліду]], [[Навагрудак|Наваградак]], [[Любча|Любчу]], [[Мір (Карэліцкі раён)|Мір]]. У выніку гэтых вандровак, якія ахапілі амаль усю Заходнюю Беларусь, з’явіліся ёмістыя альбомы графікі.
 
У 1924—1926 гадах выкладаў маляванне ў [[Глыбокае|Глыбоцкай]] польскай школе, актыўна супрацоўнічаў з [[Таварыства беларускай школы|Таварыствам беларускай школы]]{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}. Працаваў у [[Радашковіцкая беларуская гімназія|Радашковіцкай беларускай гімназіі]] імя Францішка Скарыны. У 1926—1927 гадах супрацоўнічаў з сатырычным часопісам «[[Маланка (часопіс)|Маланка]]». У 1927 годзе заснаваў мастацкую студыю пры [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}. Пры студыі Язэп Драздовіч гуртаваў маладых беларускіх мастакоў, сярод якіх былі [[Васіль Лукіч Сідаровіч|Васіль Сідаровіч]], [[Мікалай Пятровіч Васілеўскі|Мікола Васілеўскі]], [[Раман Мацвеевіч Семашкевіч|Раман Семашкевіч]]. У 1927—1929 гадах выкладаў маляванне ў [[Навагрудская беларуская гімназія|НавагрудскайНаваградскай беларускай гімназіі]]{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}.
 
Драздовіч усталяваў шчыльныя сувязі з [[Інстытут беларускай культуры|Інстытутам беларускай культуры]] ў Менску (з 1929 года — [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэмія Навук]]), дасылаў замалёўкі і абмеры драўлянай архітэктуры і прадметаў сялянскага побыту. За мастацкія і навуковыя работы неаднаразова ўзнагароджваўся прэміямі Акадэміі Навук.
Радок 57:
У [[1933]] годзе Драздовіч вяртаецца на Дзісеншчыну да брата Канстанціна. Тут мастак стварыў вялікую колькасць графічных і жывапісных твораў. Язэп Драздовіч працягнуў супрацоўніцтва з Беларускім музеем імя Івана Луцкевіча, дасылаючы туды замалёўкі замчышчаў, гарадзішчаў, сялянскай архітэктуры і побыту. Разам з [[Міхась Машара|Міхасём Машарам]] і [[Янка Пачопка|Янкам Пачопкам]] Драздовіч стварыў культурны асяродак у [[Летнікі|Летніках]] і [[Германавічы|Германавічах]]. Штогод улетку мастак выпраўляўся ў вандроўкі па краі, у часе якіх вырабляў для вяскоўцаў маляваныя дываны і партрэты.
 
Пасля [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну (1939)|далучэння Заходняй Беларусі]] да [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] вучыўся на кароткачасовых настаўніцкіх курсах і ў 1940—1941 гадах працаваў настаўнікам малявання і батанікі ў [[Глыбокае|Глыбокім]] і Лужках{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}. Праз нястачу настаўнікаў ён быў вымушаны выкладаць усе прадметы, у тым ліку астраномію, маляванне і гісторыю. Педагагічная дзейнасць Драздовіча перапынілася ў 1941 годзе ў сувязі з нападам [[Трэці рэйх|нацысцкай Германіі]] на [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] у [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайне]]. У часе [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі]] Драздовіч працягнуў сваю творчую дзейнасць і стварыў шэраг мастацкіх палотнаў.
 
Па заканчэнні вайны праз праблемы са здароўем Язэп Драздовіч мала працаваў. Асноўнай крыніцай заработку былі маляваныя дываны для сялян. Зрэдчас пісаў краявіды, партрэты. Савецкія чыноўнікі ад ідэалогіі і культуры ставіліся да творчасці Язэпа Драздовіча як да нявартай увагі. Прыкладам таму служыць унікальны роспіс сталоўкі ў Лужках, які быў зафарбаваны на загад [[Полацкі раён|полацкага]] чыноўніка. Драздовіч не быў прыняты ў [[Беларускі саюз мастакоў|Саюз мастакоў Беларусі]].