Латэранскі палац: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 2:
'''Латэранскі палац''' ({{lang-it|Palazzo del Laterano}}) — [[палац]] у [[Рым]]е, які служыў з [[IV]] да пачатку [[XIV]] ст. (да так званага [[авіньёнскі палон пап|авіньёнскага палону Папаў]]) рэзідэнцыяй Рымскіх [[папства|Папаў]]. Латэранскія саборы — [[царкоўныя саборы|саборы]] [[каталіцызм|каталіцкай]] цэрквы, якія збіраліся ў розны час у царкве Латэрана. Некаторыя з гэтых сабораў лічацца [[Сусветныя саборы|сусветнымі]]. Ад палаца атрымаў назву галоўны каталіцкі храм у свеце — [[Латэранская базіліка]].
 
[[Выява:VasiPiazza di S. Giovanni in Laterano -Lateran Plate 034 - Giuseppe Vasi.jpg|thumb|[[Джузэпэ Вазі]]. Латэранскі палац. 1752.]]
У [[1308]] годзе палац і базіліка моцна папакутавалі і часткова былі разбураны пры пажары. Пасля будаўніцтва [[Апасталічны палац|Апасталічнага палаца]] Латэранскі палац страціў сваю значнасць. Новая (летняя) рэзідэнцыя была пабудавана па загаду Папы [[Сікст V, Папа Рымскі|Сікста V]] у [[1586]] годзе па эскізах [[Даменіка Фантана]]. Архітэктурнае рашэнне палаца падобна з [[палацца Фарнезэ]]. У палацы раней размяшчаліся некаторыя музеі Ватыкана, напрыклад, [[Этналагічны місіянерскі музей|этналагічны музей]] і [[Грыгарыянскі музей свецкага мастацтва]]. Цяпер тут размяшчаецца аддзяленне [[Гістарычны музей, Ватыкан|гістарычнага музея Ватыкана]].