Шведскі патоп: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 414:
Паводле ўмоў Аліўскага міру кароль Рэчы Паспалітай Ян II Казімір адмаўляўся ад прэтэнзій на шведскую карону. За [[Швецыя|Швецыяй]] былі замацаваны [[Эстонія]] і большая частка [[Ліфляндыя|Лівоніі]], акрамя Курляндыі, якая засталася ў васальнай залежнасці ад Рэчы Паспалітай, і [[Лівонскае ваяводства|Інфлянтаў]]. Польшча і Швецыя пацвердзілі незалежнасць Прусіі ад Рэчы Паспалітай.
 
== Вынікі і наступствы ==
Адным з найважнейшых вынікаў вайны са Швецыяй было поўнае згортванне [[Рэфармацыя ў Рэчы Паспалітай|рэфармацыі ў Рэчы Паспалітай]] і выгнанне з краіны пратэстантаў, якія да таго на працягу паўтары стагоддзяў адагрывалі выключна важную ролю ў асвеце і культуры.