Уолтэр Рэйлі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
Уолтэр Рэлі быў пятым сынам ад другога шлюба [[Дэваншыр|дэвонскага]] [[рыцар]]а і лідара [[пратэстантызм|пратэстанцкай]] абшчыны Уолтэра Рэлі Старэйшага. Падчас кіравання каралевы [[Марыя I Цюдар|Марыі I]] бацька будучага пірата быў вымушаны хавацца ад пераследу за свае [[рэлігія|рэлігійныя]] погляды. Малады Уолтэр выхоўваўся ў нянавісці да [[каталіцызм]]у. Яго родным братам быў [[Хэмфры Гілберт]]<ref>[https://raleighandhisfriends.wordpress.com/2013/04/13/lisa/ SIR WALTER RALEIGH AND HIS COMRADES]</ref>, які таксама зрабіў сабе кар'еру мараплаўца.
 
Згодна запісам і заявам самога Уолтэра Рэлі ў маладыя гады ён змагаўся на баку [[гугеноты|гугенотаў]] у [[Францыя|Францыі]], быў светкам [[:fr:Bataille de Moncontour|бітвы пры Манкантуры]]. Біёграфы сцвярджаюць, што ён вывучаў [[права]]<ref>[https://www.u-s-history.com/pages/h1138.html Walter Raleigh - United States American History]</ref> ў [[Оксфард]]зе і [[Лондан]]е, аднак сам У. Рэлі падчас працэса [[1603]] г. заяўляў, што ніколі гэтага не рабіў.
 
У [[1579]] - [[1583]] гг. служыў у англійскіх вайсках у [[Ірландыя|Ірландыі]]. За ўдзел у задушэнні паўстання [[ірландцы|ірландцаў]] атрымаў вялікі маёнтак у [[Манстэр]]ы, дзе быў суседам вядомага англійскага паэта [[Эдмунд Спенсер|Эдмунда Спенсера]]. У [[1585]] г. быў прысвечаны ў рыцары<ref>[https://www.britannica.com/biography/Walter-Raleigh-English-explorer Sir Walter Raleigh English Explorer]</ref>.