Розніца паміж версіямі "Ігнацы Масціцкі"

няма тлумачэння праўкі
'''Ігнацы Масціцкі''' ({{lang-pl| Ignacy Mościcki}}; {{ДН|1|12|1867}}, [[Межанова]] каля г. [[Плоцк]], [[Польшча]] — {{ДС|2|10|1946}}) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, вучоны-хімік. Акадэмік [[Акадэмія навук Польшчы|Акадэміі навук Польшы]] ў [[Кракаў|Кракаве]] (1928 г.).
 
Скончыў [[Рыжскі палітэхнікум]] (1892 г.). У час вучобы удзельнічаў ў польскіх сацыялістычных арганізацыях. У 1892—1897 гг. у эміграцыі ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Швейцарыя|Швейцарыі]], дзе пазнаёміўся з [[Юзаф Пілсудскі|Ю.Пілсудскім]]. У 1912—1922 г. прафесар [[Львоўскі політэхнічны інстытут|Львоўскага політэхнічнага інстытута]]. Пасля ваеннага перавароту ў маі 1926 г. па рэкамендацыі [[Юзаф Пілсудскі|Пілсудскага]] [[4 чэрвеня]] 1926 г. абраны прэзідэнтам Польскай Рэспублікі, рэалізоўваў яго палітычную лінію, якую падтрымліваў шэраг дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Быў прыхільнікам памяркоўнага ўмяшання дзяржавы ў эканоміку. У пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] інтэрніраваны ў Румынію (верасень 1939 г.), дзе [[30 верасня]] аб'явіўаб’явіў пра сваю адстаўку. Са снежня 1939 г. у эміграцыі ў [[Швейцарыя|Швейцарыі]]. Аўтар больш як 60 навуковых прац і патэнтаў у галіне хімічных тэхналогій, арганізатар хімічнай прамысловасці ў Польшчы. Распрацаваў прамысловы метад атрымання азотнай кіслаты з паветра.
 
{{зноскі}}