Віцебск: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Вікіфікацыя, шаблоны
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
пунктуацыя
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 50:
Лінгвіст акадэмік Ул. Тапароў аспрэчваў славянскую версію паходжання назвы Віцьбы і апеляваў да густога балцкага гідранімічнага фону на Падзвінні. На яго думку, назва Віцьбы (і Віцебска) - балцкая, а найбольш аўтэнтычнымі формамі трэба лічыць найбольш рана засведчаныя «Відба» і «Відбеск». Балцкую першакрыніцу ён рэканструяваў у выглядзе ''Vid-up-'' «Сярэдняя рака» і параўноўваў з балцкімі назвамі тыпу ''Vidupe'' (у Латвіі) і ''Выцебець'' (на Павоччы, каля Выцебеці шмат назваў-«дубляў» тыпу рэчка Сярэдняя)<ref>B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балтославянские исследования 1987. - М., 1989. - С. 63-64.</ref>.
 
У [[айканімія|айканіміі]] [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|беларускіх зямель]] [[суфікс]] -ск (-цк) з’яўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай з’явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Такі суфікс адзначаецца з [[IX стагоддзе|IX]]—[[X стагоддзе|X]] стст., у тым ліку ў назвах двух старажытнейшых гарадоў [[Полацк]] і [[Смаленск]], засведчаных летапісамі пад [[862]] і [[863]] гг.гадоў Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, згаданых у летапісах [[XI стагоддзе|XI ст.]], прыпадае менавіта на зону фармавання [[беларусы|беларусаў]], дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці [[Гарады Беларусі|беларускі горад]] з ліку тых, што занесены ў «[[Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх]]» канца [[XIV стагоддзе|XIV ст.]], заканчваецца на -ск (-цк)<ref name="Прадмова"/>.
 
У гаворках Віцебшчыны мае наступныя варыянты: ''Віцемск'', ''Вітэбск'', ''Вытэбск'', ''Віцімськ''<ref name="VKS"/>.
Радок 59:
=== Археалагічныя звесткі ===
{{main|Віцебская берасцяная грамата|Віцебскі манетны скарб}}
Першае пасяленне чалавека на тэрыторыі сучаснага Віцебска можна аднесці да эпохі [[каменны век|каменнага веку]]. Яно размяшчалася ўздоўж левага берага [[рака Віцьба|Віцьбы]], недалёка ад вусця, на тэрыторыі колішняга [[Верхні замак (Віцебск)|Верхняга замка]]. Падчас археалагічных раскопак тут знойдзены каменная сякера тыпу «пальштаб» з закраінамі і каменная сякера са свідраванай адтулінай, а таксама ножападобныя крамянёвыя пласціны — рэшткі крэмнеапрацоўчай вытворчасці. Гэтыя матэрыялы адносяцца да [[неаліт]]у, або ранняга перыяду [[бронзавы век|бронзавага веку]]<ref name="Археалогія Беларусі">{{крыніцы/Археалогія Беларусі|1|Віцебск}}</ref>. <!--Каменныя сякеры знойдзены і на тэрыторыі колішняга Дольнага замка, але ў больш позні час (12—13XII—XIII ст.). Іх выкарыстоўвалі ў якасці засцярэгаў ад [[Пярун|Перуна]] (або пажараў) пры збудаванні жытла.-->
 
У раннім жалезным веку рэльеф Віцебска быў зусім іншы, чым цяпер. Ён уяўляў сабой некалькі ўзвышшаў, якія знаходзіліся ў забалочанай даліне Віцьбы. На адным з такіх узвышшаў на левым беразе Віцьбы, за 100—150 м ад яе вусця, узнікла гарадзішча ранняга жалезнага веку т. зв. днепрадзвінскай археалагічнай культуры. У пісьмовых крыніцах 16XVI ст. гэтая гара з-за стромкасці схілаў вядома пад назвай Ламіха (пазней Замкавая гара). Гарадзішча ўяўляла сабой гару ў выглядзе ўсечанай піраміды з роўнай пляцоўкай зверху. Памеры пляцоўкі 60 х 130 м (0,7 га). У 1928 годзе вядомы беларускі археолаг [[Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі|А. М. Ляўданскі]] даследаваў культурны пласт паселішча. У культурным слоі, таўшчыня якога дасягала 1 м, знойдзены рэшткі ляпнога посуду [[Культура штрыхаванай керамікі|культуры штрыхаванай керамікі]] і тыпу сярэдняга пласта Тушамлі, ткацкі грузік.
 
У Дзяржаўным археалагічным музеі ў [[Варшава|Варшаве]] захоўваецца бронзавая ручка [[Скіфы|скіфскага]] мяча, якая была знойдзена ў Віцебску на гарадзішчы. Гэта яшчэ адзін доказ, што на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Віцебска існавала паселішча ранняга жалезнага веку (не пазней 3 ст. н. э.).
Радок 69:
На паўночнай ускраіне Віцебска за 3 км ад Ніжняга замка (за 1 км ад левага берага Заходняй Дзвіны) у мясцовасці Пескавацік, каля сучасных Мазурынскіх могілак, ёсць невялікае гарадзішча. 3 паўднёвага і ўсходняга бакоў яно акружана балотам. Некалі тут былі возера і рака. Пляцоўка гарадзішча ўтварае круг дыяметрам 35 м. Уваход на гарадзішча знаходзіцца з паўночнага боку. Вышыня гары 15 м. Амаль уся пляцоўка гарадзішча пашкоджана траншэямі. У 1972 годзе на гарадзішчы праводзіліся раскопкі. Было даследавана 16 м² культурнага слоя. Яго таўшчыня складала 0,5—0,6 м. Пласт чорнага колеру, бедны на знаходкі. Знойдзена некалькі кавалкаў ляпной керамікі днепра-дзвінскай культуры, косці жывёлы і клык мядзведзя.
 
Для вывучэння гісторыі насельніцтва важнае значэнне маюць раскопкі курганных могільнікаў. У наваколлі Віцебска каля [[вёска Лятохі|в. Лятохі]] ў лесе ўздоўж дарогі захаваўся могільнік, які налічвае 14 курганоў вышынёй 1,5—2,5 м, дыяметрам 12—14 м. Адзін курган валападобны, мае даўжыню 70 м, шырыню 8—9 м. Каля асновы насыпу захаваліся глыбокія вузкія раўкі. Адсюль бралі грунт для насыпання кургана. У [[1924]] г.годзе [[Лятохі (археалагічны помнік)|2 курганы]] каля в. [[Лятохі]] даследаваў А. К. Супінскі. Выяўлены рэшткі напалавіну спаленага нябожчыка. У [[1965]] і [[1972]] гг.гадах былі даследаваны яшчэ 3 курганы. Адзін з іх быў пусты, у другіх пад насыпам знойдзена трупаспаленне. У трэцім, падоўжаным кургане, пад насыпам было выяўлена вогнішча і ляпны гаршчок [[банцараўская культура|банцараўскай культуры]]. Гэты курган датуецца 6—8 ст|27|02|2018}}<ref name="Rusiecki"/>{{няма ў крыніцы|27|02|2018}}.
 
<center><gallery caption="Віцебск на акварэлях [[Юзаф Пешка|Юзафа Пешкі]]" widths="150" heights="150" perrow="4">
Радок 84:
=== Пісьмовы перыяд ===
{{main|Віцебскае княства}}
Паводле падання з [[Віцебскі летапіс|Віцебскага летапісу]], заснаваны [[Вольга (княгіня Кіеўская)|вялікай княгіняй Вольгай]] у [[974]] годзе, але Вольга памерла 11 ліпеня 969 года. Калі заснаванне Віцебска звязана з дзейнасцю Вольгі, то паводле [[Аповесць мінулых часоў|«Аповесці мінулых часоў»]] у [[947]] годзе Вольга наведвала міжрэчча [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] і [[Дняпро|Дняпра]] і заснавала тут [[Пагост (тып паселішча)|пагосты]] для збору даніны, у т. л. на рэках Мста і Луга, магчыма тады быў заснаваны пагост і на Віцьбе — Віцебск. Гэта не выключана, бо заснаванне пагостаў Вольгай было яе агульнадзяржаўнай праграмай пасля забойства яе мужа Ігара падчас збору празмернай даніны з драўлян, а віцебскае месца знаходзілася на важнейшых гандлёвых шляхах, што было ўдалым месцам для збору як даніны з тутэйшых плямёнаў, так і мытаў. Магчыма, складальнік [[Віцебскі летапіс|Віцебскага летапісу]] пераблытаў лічбы, перапісваючы з больш ранняй крыніцы і атрымаў [[974]] замест [[947]], магчыма блытаніну ўнеслі яшчэ да яго ранейшыя перапісчыкі, але і магчыма, што гэта проста неверагоднае паданне. Сустракаюцца варыянты падання, дзе заснаванне Віцебска адносяць да [[914]] ггода.)<ref name="Šyšanaŭ"/>
 
Упершыню згадваецца ў [[1021]] годзе, калі разам з Усвятам быў перададзены вялікім князем кіеўскім [[Яраслаў Уладзіміравіч|Яраславам Уладзіміравічам]] полацкаму князю [[Брачыслаў Ізяславіч|Брачыславу Ізяславічу]] пры заключэнні міру. [[Горад]] атрымаў назву ад ракі Віцьбы, на беразе якой узнік. З [[1101]] года — цэнтр [[Віцебскае княства|Віцебскага княства]], першы князь [[Святаслаў Усяславіч]], пазней горадам і княствам валодалі яго нашчадкі Васількавічы. У 12—13XII—XIII ст. цэнтр на [[Гандаль|гандлёвым]] шляху па Заходняй Дзвіне. З [[1321]] года ў складзе [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], адзін з сыноў вялікага князя [[Гедзімін]]а [[Альгерд]] ажаніўся ([[1318]]) з адзінай дачкой апошняга віцебскага князя [[Марыя Віцебская|Марыяй]], а пасля смерці цесця ([[1321]]) сам стаў віцебскім князем. Да [[1351]] года у Віцебску пабудаваныя каменныя Верхні і Ніжні замкі, княжацкі палац. У 15—16XV—XVI ст. — буйны [[Гандаль|гандлёвы]] і рамесны цэнтр; у [[1441]] годзе названы ў ліку 15 найбуйнейшых гарадоў [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]. У пач. 16XVI ст. — цэнтр [[Віцебскае ваяводства|Віцебскага ваяводства]]. У выніку [[Вайна|войнаў]] 16—18XVI—XVIII ст. неаднаразова спалены і зруйнавы. У [[1597]] горад атрымаў [[магдэбургскае права]] і [[герб]]. Пасля [[Віцебскае паўстанне|Віцебскага паўстання]] ([[1623]]) пазбаўлены магдэбургскага права (адноўлена ў [[1644]]) і іншых прывілеяў. У 14—18XIV—XVIII ст. у Віцебску пры [[Праваслаўе|праваслаўных]], [[КаталіцызмКаталіцтва|каталіцкіх]] і [[ПратэстантызмПратэстанцтва|пратэстанцкіх]] храмах і [[манастыр]]ах дзейнічалі школы. У 2-й пал. 18XVIII ст. стаў 2-ім па велічыні (пасля [[Магілёў|Магілёва]]) горадам на тэрыторыі сучаснай [[Беларусь|Беларусі]]. З [[1772]] года у складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], [[1772]]—[[1777]] цэнтр Віцебскай правінцыі, з [[1796]] года цэнтр [[Беларуская губерня|Беларускай]], з [[1802]] — [[Віцебская губерня|Віцебскай губерні]]. У [[1781]] годзе зацверджаны новы [[герб]] Віцебска з [[Пагоня|«Пагоняй»]]. У 19XIX ст. паскорылася развіццё рамяства. У 1825 г.годзе у ім 16,9 тыс. жыхароў. Тут працавалі 10 прадпрыемстваў, 135 крам, 8 корчмаў, 150 шынкоў, 6 навучальных устаноў. 24 царквы ўпрыгожвалі горад купаламі. У 1826 г.годзе створана Беларускае вольнае эканамічнае таварыства<ref name="Varonič"/>, у 1834 г.годзе — Віцебскае таварыства ўрачоў. Адчынена настаўніцкая семінарыя. У 1838 г.годзе пачала выдавацца газета «[[Віцебскія губернскія ведамасці (1838)|Витебские губернские ведомости]]». У 1845 г.годзе адкрыўся гарадскі тэатр, у 1845—1847 гг.гадах тут з’явіўся [[Віцебскі балет Піёна|балет Піёна]], а з канца 19XIX ст. пры тэатры дзейнічаў прафесійны сімфанічны аркестр. Віцэ-губернатарам Віцебска ў 1853—1854 гг.гадах быў рускі пісьменнік [[Іван Іванавіч Лажэчнікаў|І. Лажэчнікаў]].
 
[[File:Витебская мещанка 1844.jpg|thumb|left|100px|Віцебская мяшчанка (1844).]]
У [[1866]] праз Віцебск пракладзена [[Рыга-Арлоўская чыгунка]], пазней чыгуначныя лініі злучылі горад з [[Масква|Масквой]], [[Брэст]]ам, [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургам]] і [[Кіеў|Кіевам]]. У [[1898]] годзе у Віцебску пушчаны першы ў Беларусі трамвай<ref name="vt"/> (гл.: [[Віцебскі трамвай]]). У 1913 г.годзе у Віцебску 109 тыс. жыхароў. Гэта — адзін з самых значных прамысловых цэнтраў. У ім дзейнічала 45 фабрык і заводаў. Усяго ў прамысловасці ў той час было занята каля 8 тыс. чалавек, у т.л. 40 % у тэкстыльнай і каля 20 % у металаапрацоўчай галінах<ref name="Paliatajeva"/>. Працавалі першы на Беларусі настаўніцкі інстытут, які быў адкрыты ў 1910 г.годзе, рэальнае вучылішча. У 1911 г.годзе адкрылася Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута.
 
У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] Віцебск стаў прыфрантавым горадам. Сюды перамясціліся штаб [[Дзвінская ваенная акруга|Дзвінскай ваеннай акругі]], інш. ваенныя ўстановы, шпіталі. Гарнізон горада ў 1916 г.годзе налічваў 40 тыс. ваеннаслужачых. Прадпрыемствы былі пераведзены на выпуск ваеннай прадукцыі, створаны новыя майстэрні, іншыя прадпрыемствы для абслугоўвання патрэб фронту.
 
25 сакавіка 1918 года згодна з [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Віцебск абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І зезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Крыніцы/150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|РСФСР]]. 3 сакавіка [[1924]] года Віцебск вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам [[віцебскі раён|раёна]] (у 1924—[[1930]] гадах — акругі, а з 15 студзеня [[1938]] года — цэнтр [[віцебская вобласць|вобласці]]).
Радок 370:
=== Мастацкае жыццё ===
[[File:Yury Pen - Portrait of Marc Chagall.jpg|thumb|[[Іегуда Пэн]]. Партрэт [[Марк Шагал|Марка Шагала]] (1914).]]
У 1898 г.годзе пачала працаваць [[Віцебская школа-майстэрня Іегуды Пэна]].
 
3 Віцебшчынай звязана творчасць мастакоў [[Напалеон Орда|Н. Орды]], [[Іван Пятровіч Трутнеў|І. Трутнева]], Дз. Струкава, К. Стаброўскага, [[Ісаак Львовіч Аскназій|І. Аскназія]], М. Дабужынскага, [[Яфім Сямёнавіч Мінін|Я. Мініна]] і інш., якія зрабілі шматлікія замалёўкі помнікаў старажытнай архітэктуры, пейзажаў Віцебска і края.
 
У 1892—1898 гг.гадах у маёнтку [[Здраўнёва]] пад Віцебскам жыў і працаваў [[Ілья Яфімавіч Рэпін|І. Я. Рэпін]].
 
У 1919 г.годзе адбываліся выстаўкі твораў мастакоў-авангардыстаў, дзе акрамя работ віцебскіх жывапісцаў і графікаў экспанаваліся карціны з музеяў Масквы і Петраграда.
 
У 1919—1923 гг.гадах працавала створаная па ініцыятыве [[Марк Шагал|Марка Шагала]] народная мастацкая школа «новага рэвалюцыйнага ўзору», у якой выкладалі [[Мсціслаў Валяр’янавіч Дабужынскі|Мсціслаў Дабужынскі]], [[Іегуда Пэн|Юдэль Пэн]], [[Казімір Севярынавіч Малевіч|Казімір Малевіч]], Роберт Фальк, [[Абрам Маркавіч Бразер|Абрам Бразер]], [[Саламон Барысавіч Юдовін|Саламон Юдовін]] і інш. У 1919—1921 гг.гадах пры школе існаваў музей сучаснага мастацтва, створаны па ініцыятыве Марка Шагала. Фонд складаўся з 120 твораў [[Авангард|авангардысцкага]] характару. У 1925 г.годзе частка работ перададзена ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей. У хуткім часе школа ператварылася ў вышэйшыя мастацка-практычныя майстэрні, пазней — у мастацка-практычны інстытут (існаваў да 1922 г.), з 1923 г.года — [[Віцебскае народнае мастацкае вучылішча]], пры якім у 1927 г.годзе створана аб’яднанне моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (кіраўнік [[Павел Нічыпаравіч Гаўрыленка|Павел Гаўрыленка]]). Аб’яднанне ў 1928—1930 гг.гадах наладжвала ў горадзе мастацкія выстаўкі.
 
У 1920—1923 гг.гадах дзейнічала арганізацыя «Сцвярджальнікі новага мастацтва», якая мела на мэце замяніць выяўленчае мастацтва абстрактнымі формамі вытворча-мастацкага канструявання. У 1920 выйшлі кнігі Малевіча «Бог не скінуты», «Мастацтва, царква, фабрыка», «Супрэматызм» (у апошняй аўтар выклаў тэорыю новага авангардысцкага кірунку). Выдаваліся часопісы [[Искусство (часопіс)|«Мастацтва»]] (1921—1922 гг.) і «Журнал ВИТРОСТА» (Віцебскага аддзялення РОСТА, 1921 г.), плакаты Віцебскія «Окна РОСТА» (1919—1922 гг.) і інш. На іх старонках публікаваліся матэрыялы пра мастацкае жыццё горада.
 
У 1920-я г. пачало дзейнічаць [[Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства]] (кіраўнік [[Мікалай Іванавіч Каспяровіч|Мікола Каспяровіч]]), куды ўваходзілі [[Аляксандр Ануфрыевіч Шлюбскі|Аляксандр Шлюбскі]], [[Іван Пятровіч Фурман|Іван Фурман]], [[Зіновій Ісакавіч Гарбавец|Зіновій Гарбавец]], Іван Гаўрыс, [[Яфім Сямёнавіч Мінін|Яфім Мінін]], [[Міхаіл Георгіевіч Эндэ|Міхаіл Эндэ]].
 
Члены мастацкай секцыі таварыства пры мастацкім вучылішчы збіралі ўзоры народнага мастацтва, рабілі замалёўкі помнікаў архітэктуры і г. д. Таварыствам выдадзены брашуры «Крашаніна» (1925) і «Віцебск у гравюрах [[Саламон Барысавіч Юдовін|Саламона Юдовіна]]» (1926) Івана Фурмана, «Беларуская архітэктура» Міколы Каспяровіча (1925 г.) Артыкулы [[Мікалай Іванавіч Каспяровіч|Міколы Каспяровіча]], [[Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін|Міколы Шчакаціхіна]], Івана Гаўрыса, [[Яфім Сямёнавіч Мінін|Яфім Мініна]], Я. Васілевіча па праблемах мастацтва змяшчаліся ў зборніку «Віцебшчына» (т. 1—2, 1925—1928 гг.)<ref name="ReferenceA"/>.
 
У цэлым 1920-я гады вызначаліся вострай барацьбой паміж прыхільнікамі авангардызму і рэалістычнага мастацтва.
 
12 ліпеня 1939 г.года у Віцебску адкрыта мастацкая галерэя Ю. Пэна (экспанавалася каля 100 яго работ). Усяго ў фондах галерэі было каля 800 твораў (асноўная частка перададзена ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, асобныя творы — у Віцебскі абласны краязнаўчы музей).
 
У 1941 г.годзе адбыліся першая выстаўка выяўленчага мастацтва Віцебска і перасоўная выстаўка графікі. Другая абласная выстаўка твораў мастакоў Віцебска і вобласці наладжана ў 1949 ггодзе.
 
Віцебск часта называюць горадам мастакоў. Гэта даніна мастацкім традыцыям, закладзеным стваральнікам першай прыватнай школы жывапісу і малюнка Юдалем Пэнам, першымі вольнымі дзяржаўнымі майстэрнямі — роданачальнікамі Віцебскай мастацкай школы.
 
Пасля стварэння ў 1952 г.годзе Віцебскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі мастацкае жыццё горада актывізавалася. Выстаўкі мастакоў адбыліся ў 1953 г., 1955 г., 1957 г.гадах; з 1960 г.года штогод наладжваюцца справаздачныя абласныя выстаўкі, а таксама маладзёжныя, групавыя, тэматычныя, персанальныя і інш.
 
У пачатку 1950-х пачала складвацца [[Віцебская школа акварэлі]].
Радок 405:
Горад Віцебск упрыгожваюць работы скульптараў Аляксандра Гвоздзікава, Івана Казака, Валерыя Магучага, Азата Тарасяна<ref name="BE-1"/>.
 
У пачатку 1990-х у горадзе працавала галерэя [[Алесь Пушкін|Алеся Пушкіна]]. У Віцебску праведзены 1-ы Міжнародны пленэр памяці М. Шагала (1994), 1-ы і 2-і Міжнародныя пленэры «Малевіч. УНОВИС. Сучаснасць» (1994 г., 1996 г.). Традыцыйным стаў дзіцячы Рэпінскі пленэр.
 
Віцебск — адзіны горад у рэспубліцы, які праводзіць выстаўкі-конкурсы студэнцкіх работ. На Арт-сесію прыязджаюць навучэнцы мастацкіх ВНУ Беларусі, Расіі і Латвіі.
Радок 412:
 
=== Музеі ===
Першы музей у Віцебску быў адкрыты ў [[1868]] г.годзе пры губернскім статыстычным камітэце. У [[1893]] г.годзе па ініцыятыве гісторыкаў [[Еўдакім Раманавіч Раманаў|Е. Р. Раманава]] і [[Аляксей Парфенавіч Сапуноў|А. П. Сапунова]] ў архірэйскім доме заснаваны царкоўна-археалагічны музей. Неўзабаве пасля стварэння [[Віцебская губернская вучоная архіўная камісія|Віцебскай вучонай архіўнай камісіі]] (1909) яе члены пачалі камплектаваць уласны музей, у аснову якога была пакладзена калекцыя статыстычнага камітэта.
 
Першы прыватны музей Віцебска належаў вядомаму адвакату і калекцыянеру [[Вацлаў Пятровіч Федаровіч|Вацлаву Пятровічу Федаровічу]] (1848—1911). Ён узнік хутка пасля пераезду апошняга ў Віцебск (1880-я гады) і налічваў некалькі тысяч прадметаў — адзенне і абутак народаў, якія жылі на Віцебшчыне, [[зброя]] і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, знаходкі з археалагічных раскопак, [[Манета|манеты]] і медалі, вырабы з [[фарфор]]у, [[Шкло|шкла]] і г. д.
 
У 1915 г.годзе у Віцебск прыехаў чарцёжнік інжынернага кіраўніцтва Віленскай ваеннай акругі, калекцыянер [[Антон Рафаілавіч Брадоўскі|Антон Брадоўскі]] (1859—1928). Асабліва каштоўнай часткай яго збору з’яўлялася нумізматычная калекцыя (у 1918 г. падаравана губернскаму аддзелу асветы). У 1918 г.годзе у Віцебску створаны губернскі музей (сучасны абласны краязнаўчы музей).
 
У 1920-я г. пачало дзейнічаць [[Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства]].
 
У першыя гады Савецкай улады акрамя губернскага гістарычнага музея ў Віцебску створаны музеі: сучаснага мастацтва (пры Мастацка-практычным інстытуце), сельскагаспадарчы (пры Доме селяніна), ветэрынарна-заалагічны, эканоміка-прамысловы (пры эканамічным тэхнікуме), рэвалюцыі (пры СШ № 29), санітарнай адукацыі і гігіены (пры сельскагаспадарчым тэхнікуме), педагагічны і іншыя. 3 2-й палавіны 1920-х гадоў і, асабліва, у 1930-я гады ўсе названыя музеі закрыліся. Толькі пры ветэрынарным інстытуце існаваў энтамалагічны кабінет, створаны выдатным віцебскім вучоным Плюшчэўскім-Плюшчыкам (1849—1926) і перададзены ў дар гораду. У 1939 г.годзе адкрылася карцінная галерэя Ю. Пэна, якая ў 1941 г.годзе была эвакуіравана ў [[Саратаў]]<ref name="Krasnianski"/>.
 
* [[Віцебскі абласны краязнаўчы музей]]
Радок 436:
=== Літаратурнае жыццё ===
[[File:litaraturny-muzey-vitsebsk.jpg|thumb|Віцебскі літаратурны музей.]]
У 17XVII ст. віцебскі ваявода Я. Храпавіцкі склаў «Дыярыуш», «дыялогам» з якога пачаў сваю дзейнасць [[віцебскі школьны тэатр]].
 
У [[1768]] г.годзе С. Аверка склаў [[Віцебскі летапіс]], дзе шмат арыгінальных звестак па гісторыі горада.
 
У Віцебску нарадзіліся беларускія і польскія паэты [[Францішак Дыянізы Князьнін|Ф. Д. Князьнін]], [[Аляксандр Феліксавіч Рыпінскі|А.Рыпінскі]], рускі гісторык і філолаг-славіст А. Л. Пагодзін, вучыўся паэт-рамантык [[Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі|Т. Лада-Заблоцкі]], (паэма «Ваколіцы Віцебска» і інш.), жыў А. Дэльвіг. Віцэ-губернатарам Віцебска ў 1853—1854 гг.гадах быў рускі пісьменнік І. Лажэчнікаў.
 
У сярэдзіне 19XIX ст. літаратары Віцебска групаваліся вакол [[Арцём Ігнацьевіч Вярыга-Дарэўскі|А. Вярыгі-Дарэўскага]].
 
У канцы 19 —XIX— пач. 20XX ст. у Віцебску і на Віцебшчыне жылі і працавалі беларускія этнографы і фалькларысты Е. Раманаў, [[Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі|М. Нікіфароўскі]], В. Астаповіч, краязнаўцы А. Сапуноў, У. Стукаліч, пісьменнік [[Аляксандр Раманавіч Пшчолка|А. Пшчолка]].
 
Горад наведалі [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|А. Пушкін]] (1820 і 1824), [[Мікалай Васільевіч Гогаль|М. Гогаль]] (1828), [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Т. Шаўчэнка]] (1843 і 1847), [[Іван Аляксеевіч Бунін|І. Бунін]] (1889), збіраў матэрыялы для нарысаў Г. Успенскі (1890).
 
У 1924—1928 гг.гадах у Віцебску дзейнічала акруговае аддзяленне літаратурнага аб’яднання «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднанне)|Маладняк]]». Частымі гасцямі Віцебска былі [[Янка Купала|Я. Купала]], [[Якуб Колас|Я Колас]], [[Кузьма Чорны|К. Чорны]], іх п’есы ставіліся на сцэне Віцебскага тэатра.
 
У 1958 г.годзе выйшаў літаратурна-мастацкі альманах «Дзвіна». У 1992 г.годзе у выдавецтве «Мастацкая літаратура» зноў выйшаў альманах «Дзвіна» (Віцебшчына літаратурная).
 
Дзейнічаюць абласныя аддзяленні Беларускага саюза журналістаў (з 1970 г.), Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1980 г.), Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2005 г.).
 
З 1988 года працуе [[Віцебскі літаратурны музей]].
Радок 462:
=== Тэатральнае жыццё ===
[[File:Віцебск. 38.JPG|thumb|Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.]]
3 канца 17XVII ст. і да 1870-х г. адбываліся народныя лялечныя паказы жлоба, паказы народнай драмы «Цар Максімілян», дзейнічаў [[Віцебскі школьны тэатр]]. У 1805, і 1806 гг.гадах горад наведвалі польскія трупы М. Кажынскага, паміж 1808 і 1812 гг.гадах — А. Руткоўскага. У 1840-я г. у Віцебску існаваў хатні тэатр [[Беларускае генерал-губернатарства|віцебскага генерал-губернатара]] [[Андрэй Міхайлавіч Галіцын|А. М. Галіцына]], у якім выступаў і [[Віцебскі балет Піёна|балетны ансамбль пад кіраўніцтвам М. Піёна]].
 
[[23 снежня]] [[1845]] г.года адкрыўся гарадскі тэатр. Будынак тэатра быў 3-ярусны: ніжні (бенуар) меў 12 ложаў (кожная на 5 асоб), сярэдні (бельэтаж) — 13 ложаў, верхні — галерэя; партэр меў больш за 100 месцаў, сцэна была прыстасавана для паказу драматычных спектакляў і балетаў. У ім працавалі Віцебскі балет Піёна, драматычная трупа Я. Чаховіча (1847—491847—1849) гг., гастраліравалі польскія, рускія, украінскія трупы, акцёры: М. Іваноў-Казельскі, У. Давыдаў, М. Дальскі, К. Гарын, В. Далматаў, П. Арленеў і інш<ref name="TB"/>.
 
Сёння ў горадзе працуюць два прафесійныя тэатры:
Радок 482:
== Адукацыя ==
[[File:VDU-1.JPG|thumb|Адзін з карпусоў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.]]
У [[XIV стагоддзе|XIV]]—[[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. пры праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх храмах і манастырах існавалі школы, езуіцкі і піярскі ([[1775]]) калегіумы, дзейнічалі праваслаўныя брацтвы, базыльянскія школы і інш. У 2-й палове [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. кальвіністамі было заснавана вучылішча. З [[1641]] да [[1820]] гг.гадоў дзейнічаў [[Касцёл Святога Іосіфа і калегіум езуітаў (Віцебск)|Віцебскі езуіцкі калегіум]]<ref name="EHB-1"/>. Пры ім быў [[Віцебскі школьны тэатр]].
 
У канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII]]—пачатку [[XIX стагоддзе|XIX]] стст. рымска-каталіцкія ордэны адкрывалі жаночыя школы і пансіянаты. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ў канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. у Віцебску былі адкрыты рускія школы, вучылішчы, гімназіі. Першая руская школа адкрыта ў канцы 1770-х г. (у [[1784]] г. у ёй навучалася 76 дзяцей). Першая [[Віцебская мужчынская гімназія|мужчынская гімназія]] адкрыта ў [[1808]] г.годзе<ref name="EHB-2">Віцебская мужчынская гімназія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн., 1994. — Т. 2. — С. 326.</ref>, у [[1834]] г.годзе — [[Віцебская настаўніцкая семінарыя]], у [[1870]] г.годзе — [[Марыінская жаночая гімназія (Віцебск)|Віцебская Марыінская жаночая гімназія]]<ref name="EHB-3"/>. Медыцынскіх работнікаў сярэдняй кваліфікацыі рыхтавала з [[1872]] г.года Віцебская фельчарская школа. У [[1890]] г.годзе адкрыта духоўная семінарыя, а ў 1902 г.годзе — епархіяльнае жаночае вучылішча. У [[1891]] г.годзе у Віцебску 22 навучальныя ўстановы, у якіх займалася каля 3500 навучэнцаў, у т. л. павятовыя вучылішчы: двухкласнае (145 навучэнцаў) і аднакласнае (148 навучэнцаў), прыходскае (60 навучэннаў); 5 бібліятэк, чытальня. У [[1905]] г.годзе адкрыта таксама жаночая аляксееўская, у [[1906]] г.годзе — прыватная мужчынская гімназія Неруша.
 
У 1906—1913 гг.гадах існавала прыватная Віцебская фельчарска-акушэрская школа. У 1910 г.годзе адкрыты першы на Беларусі настаўніцкі інстытут, пераўтвораны ў 1918 г.годзе у педагагічны інстытут, Віцебскае рэальнае вучылішча. У 1911 г.годзе створана Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1913 г.годзе дзейнічала [[Адукацыя (таварыства)|таварыства «Адукацыя»]]. У 1920 г.годзе заснаваны механіка-будаўнічы тэхнікум, у 1921 г.годзе — вышэйшы сельскагаспадарчы тэхнікум (з 1924 г. ветэрынарны інстытут), мастацкае вучылішча. З 1921 па 1924 год працавала [[Беларуская секцыя пры Віцебскім губернскім аддзеле народнай асветы]].
 
У 1940 г.годзе у Віцебску 53 дзіцячыя сады, 43 агульнаадукацыйныя школы, 15 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, 4 ВНУ, 2 навукова-даследчыя ўстановы.
 
Сёння навуковы комплекс горада прадстаўлены галіновымі навукова-даследчымі інстытутамі, канструктарскімі арганізацыямі, ВНУ і іншымі навучальнымі ўстановамі. Віцебск мае добра распрацаваную сістэму адукацыі, што дазваляе забяспечыць шырокую і высокую кваліфікацыю насельніцтва горада.
Радок 508:
У Віцебску жыў першы ў Беларусі майстар спорту СССР па [[шахматы|шахматах]] [[Уладзіслаў Іванавіч Сіліч]]. Горад даў свету чэмпіёнаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, Еўропы такіх як: [[Рамуальд Іосіфавіч Клім|Рамуальд Клім]] (молат), [[Ларыса Леанідаўна Петрык|Ларыса Петрык]] і [[Тамара Васілеўна Лазаковіч|Тамара Лазаковіч]] (выхаванцы заслужанага трэнера СССР [[Вікенцій Дзмітрыевіч Дзмітрыеў|Вікенція Дзмітрыевіча Дзмітрыева]]), Аляксандр Туміловіч, Юрый Балабанаў, Таццяна Аржанікава, Аляксей Сінкевіч (спартыўная гімнастыка), [[Вячаслаў Яўгенавіч Яноўскі|Вячаслаў Яноўскі]] і [[Сяргей Пятровіч Ляховіч|Сяргей Ляховіч]] ([[бокс]]), [[Ігар Уладзіміравіч Каныгін|Ігар Каныгін]] (барацьба), [[Таццяна Міхайлаўна Івінская|Таццяна Івінская]] ([[баскетбол]]), Іван Лапшын і Аляксандр Каваленка (патройны скачок), Аляксандр Паташоў (спартыўная хадзьба), Віктар Куранцоў і Мікалай Кастылёў ([[цяжкая атлетыка]]), Ігар Сумнікаў і [[Зінаіда Уладзіміраўна Стагурская|Зінаіда Стагурская]] (веласпорт), Таццяна Палюх, Лілія Іванова, Галіна Лебедзева, Дзмітрый Паляруш, Яўген Бяляеў, Мікалай Казак (батут), [[Вадзім Леанідавіч Сашурын|Вадзім Сашурын]], [[Аляксей Пятровіч Айдараў|Аляксей Айдараў]], [[Пётр Анатольевіч Івашка|Пётр Івашка]] (біятлон). Паспяхова выступалі на алімпійскіх арэнах А. Паташоў (хадзьба), У. Котаў (марафон), Т. Шляхто (скачкі ў вышыню), Т. Мцута (бег на 400 м з бар’ерамі), Л. Караткевіч (кіданне дыска). Дванаццаці віцяблянам прысвоена званне «Заслужаны майстар спорту СССР».
 
На [[Летнія Алімпійскія гульні 1956|XVI Алімпійскіх гульнях]], якія адбыліся ў [[1956]] г.годзе у г. [[Мельбурн]], упершыню ў складзе зборнай СССР па лёгкай атлетыцы выступіў віцяблянін Яўген Сакалоў.
 
У 1964 г.годзе віцяблянін Рамуальд Клім на XVIII Алімпійскіх гульнях у Токіа заваяваў залаты медаль у кіданні молата<ref name="pamiać-3"/>.
 
Сёння ў горадзе існуе 21 спецыялізаваная спартыўная школа, дзе займаецца больш за 8 тысяч дзяцей і падлеткаў. Найбольш папулярныя віды спорту ў горадзе — гімнастыка, батут, лёгкая атлетыка, плаванне, біятлон, лыжныя гонкі, футбол, хакей, барацьба, бокс, цяжкая атлетыка. Вядзецца падрыхтоўка больш чым па 30 алімпійскіх відах спорту. Працуе [[Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву]].
Радок 532:
{{main|Віцебская і Аршанская епархія|Віцебская дыяцэзія|Спіс храмаў Віцебска}}
[[File:Vitebsk Sobor 2012.jpg|thumb|Выгляд з вул. Пушкіна. Успенскі сабор, Свята-Духаў жаночы манастыр, Пушкінскі мост.]]
Сёння ў Віцебскай епархіі налічваецца 106 прыходаў, 4 манастыры, дыяканічны цэнтр, 5 брацтваў, 15 сястрыцтваў. У 1996 г.годзе было адкрыта Віцебскае праваслаўнае вучылішча. Працуюць нядзельныя школы пры кожным храме горада<ref name="BPC"/>.
 
У горадзе існуе чатыры парафіі: пры касцёле Св. Варвары, пры касцёле Св. Антонія Падуанскага (вул. Гагарына), пры касцёле Іісуса Міласэрнага (вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў), пры касцёле Маці Божай Саліцынскай (пр. Чарняхоўскага). Большая колькасць каталіцкіх храмаў (акрамя касцёла Св. Варвары) знаходзіцца ў стадыі перабудовы і рэканструявання.
Радок 543:
[[1838]] год стаў годам нараджэння першай віцебскай газеты — «[[Віцебскія губернскія ведамасці (1838)|Віцебскія губернскія ведамасці]]», якая выдавалася да 1918 года. У ёй былі афіцыйны і неафіцыйны аддзелы. Прычым апошні набыў статус самастойнай газеты і ў далейшым, пачынаючы з 1901 года, выдаваўся асобна. У ім асвятляліся мясцовае жыццё, падзеі за мяжой, друкаваліся матэрыялы па пытаннях эканомікі, культуры, народнай асветы.
 
Прыкметнай з’явай у другой палове XIX стагоддзя стала выданне «[[Полацкія епархіяльныя ведамасці|Полацкіх епархіяльных ведамасцей]]» (Віцебск, 1874—1916 гг.). Буржуазны грамадска-палітычны друк прадстаўлялі газеты «[[Віцебскі лісток]]» (1898—1899 гг.) і «Віцебскае жыццё» (1906).
 
У 1916—1917 гг.гадах выдаваўся штотыднёвы грамадска-палітычны часопіс «Віцебскі край». На яго старонках з добразычлівых пазіцый адлюстроўваўся лёс беларускага народа і яго культуры, станаўленне і развіццё роднай мовы і літаратуры.
 
3 лютага 1916 па ліпень 1919 года ў Віцебску выходзіла прыватная газета «Віцебскі лісток» (у 1917 годзе выдаваўся дадатак да яе — «Вячэрні бюлетэнь»).
 
У 1917 годзе бальшавікі Віцебска пачалі выдаваць газету «Весткі ваенна-рэвалюцыйнага камітэта горада Віцебска». Яе назва неаднойчы мянялася 1924—1929 гг.гадах — «Заря Запада», 1929—1938 гг.гадах — «Віцебскі пралетарый», з 1938 года — «[[Віцебскі рабочы]]».
 
У 1919—1923 гг.гадах выходзіў часопіс «Камуністычная праца», які з’яўляўся органам губернскага камітэта РКБ(б) і губпрафсаюза, а ў 1920—1921 гг.гадах выдаваўся часопіс «Голас працы», заснавальнікам якога стаў губсавет прафсаюзаў.
 
У 1924—1927 гг.гадах з’явілася першае выданне для вясковых жыхароў — «Віцебская сялянская газета».
 
3 1919 па 1921 год у Віцебску дзейнічала аддзяленне РасТА, якое рыхтавала агітплакаты, лістоўкі, брашуры, вусную і светлавую газеты. У 1921 годзе ім быў заснаваны «Часопіс Віцебскага аддзялення РасТА».
Радок 596:
[[Рэгулярная планіроўка|Рэгулярныя планы]] для Віцебску распрацоўваліся ў канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII]] — пачатку [[XIX стагоддзе|XIX ст.]], да канца XIX ст. былі часткова рэалізаваныя. Планіровачна горад падзяляўся на тры часткі: Узгорскую (паміж Заходняй Дзвіной і Віцьбай), Заручаўскую (паміж Віцьбай і Ручаём), Задзвінскую (на процілеглым правым беразе Заходняй Дзвіны). Сфармаваўся развіты грамадскі цэнтр горада, які складаўся з дзвюх плошчаў: [[Рыначная плошча (Віцебск)|Рыначнай]] і [[Саборная плошча (Віцебск)|Саборнай]]. У ансамбль Саборнай плошчы ўваходзілі [[Касцёл Святога Іосіфа і калегіум езуітаў (Віцебск)|касцёл і калегіум езуітаў]], [[Будынак акруговага суда (Віцебск)|будынак акруговага суда]]. Рыначную плошчу фарміравалі [[Віцебская ратуша|ратуша]], [[Васкрасенская царква (Віцебск)|Васкрасенская царква]], [[Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Віцебск)|касцёл і кляштар бернардзінцаў]]. На высокім беразе Заходняй Дзвіны ў стылі [[класіцызм]]у пабудаваны [[Палац губернатара (Віцебск)|палац губернатара]]. У розных частках гораду знаходзіліся [[Мікалаеўская царква (Віцебск)|Мікалаеўская царква]], [[Траецкая царква (Віцебск)|Траецкая царква]], [[Успенскі сабор і манастыр базыльян (Віцебск)|Успенская царква і манастыр базыльян]], [[Свята-Троіцкі Маркаў манастыр|Казанская царква]], [[Касцёл Святой Варвары (Віцебск)|Варварынскі касцёл]].
 
З пракладкай лініі чыгункі была створаная [[Прывакзальная плошча (Віцебск)|Прывакзальная плошча]], дзе ўзведзены [[Віцебскі чыгуначны вакзал|будынак чыгуначнага вакзала]] (1866) і пракладзеная новая [[Вуліца Кірава (Віцебск)|вул. Вакзальная]] (сучасная вул. Кірава), якая падыходзіла да моста (першапачаткова драўлянага, з 1867 г.года — мураванага) цераз Заходнюю Дзвіну і звязала левабярэжную і правабярэжную часткі горада. У [[1897]] г.годзе пабудавана электрастанцыя, у 1898 г.годзе у цэнтры пракладзеныя две лініі [[Віцебскі трамвай|трамвая]] на электрычнай цязе (першы на Беларусі). Новая жылая забудова ўзнікала за лініяй чыгункі, што значна пашырыла Задзвінскую частку. У горадзе былі ўзведзеныя будынкі чыгуналіцейных майстэрняў (1877), фабрык тытунёвай (1878), акулярнай (1892), кардоннай (1898), ільнопрадзільнай «Дзвіна» (1900 г., пабудаваная Бельгійскім акцыянерным таварыствам у слабадзе [[Маркаўшчына (Віцебск)|Маркаўшчына]]). У 1890 г.годзе пад кіраўніцтвам галоўнага архітэктара горада [[Ціхан Васілевіч Кібардзін|Ц. В. Кібардзіна]] быў распрацаваны новы праектны план Віцебска. Сярод грамадскіх будынкаў вылучаліся: мужчынская гімназія (1880 г., разбураная ў 1975 г.), [[Будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (Віцебск)|будынак жаночага епархіяльнага вучылішча]], [[Будынак пазямельна-сялянскага банка (Віцебск)|будынак пазямельна-сялянскага банка]], [[Будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча (Віцебск)|будынак духоўнага вучылішча]]. У цэнтральнай частцы горада ў 1912 г.годзе пастаўлены [[Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года (Віцебск)|помнік героям Айчыннай вайны 1812 года]]<ref name="ДБ"/>.
 
Першы генплан рэканструкцыі Віцебска, распрацаваны ў [[1938]] годзе [[Дзіпраград УССР |Дзіпраградам УССР]] пад кіраўніцтвам архітэктара [[А. Касьянаў|А. Касьяна]]ва, вызначыў перспектывы далейшага развіцця горада з улікам яго гістарычных асаблівасцей. З пачатку [[1930-я|1930-х]] гадоў вядзецца комплекснае мураванае будаўніцтва — ствараюцца жылыя пасёлкі каля буйных прамысловых прадпрыемстваў (пас. [[Пралетарская слабада]] — былая Маркаўшчына, каля фабрыкі імя «КІМ», па вул. Горкага). На галоўных магістралях горада ўзведзеныя чатырохпавярховыя жылыя дамы камунальнага тыпу, дзе ў адным будынку аб’ядноўваліся жылыя і грамадскія памяшканні. Для вядучых спецыялістаў горада пабудаваны жылы [[Дом спецыялістаў (Віцебск)|дом спецыялістаў]], [[Дом-камуна (Віцебск)|дом-камуна]] — пошук новага тыпу жылля. Новым тыпам грамадскіх будынкаў з’явіўся [[Клуб металістаў (Віцебск)|клуб металістаў]]<ref name="ДБ"/>.
 
У 1-я пасляваенныя дзесяцігоддзі горад аднаўляўся і развіваўся па генпланах 1946 г.года (аблпраект, г. Харкаў), яго карэкціроўкі 1956 г.годзе ([[Віцебскграмадзянпраект|Віцебскі філіял інстытута «Белдзяржпраект»]]), новым генплане 1966 г.года (інстытут «[[Віцебскграмадзянпраект]]»). Былі адноўленыя і ўзведзеныя новыя прамысловыя прадпрыемствы такія як [[станкабудаўнічы завод імя Кірава (Віцебск)|станкабудаўнічы завод імя Кірава]], фабрыкі панчошна-трыкатажная імя «КІМ», абутковая [[Чырвоны Кастрычнік (фабрыка)|«Чырвоны Кастрычнік»]], швейная [[Сцяг індустрыялізацыі (фабрыка)|«Сцяг індустрыялізацыі»]], хлебазавод, маслазавод, дывановы камбінат, дрэваапрацоўчы камбінат і інш.). Праводзілася рэканструкцыя гарадскога цэнтру — вул. Кірава з Прывакзальнай плошчай; [[Вуліца Леніна (Віцебск)|вул. Леніна]] з плошчамі Леніна, Свабоды, Перамогі. У гэты перыяд узведзеныя: [[Віцебскі чыгуначны вакзал|чыгуначны вакзал]], [[Дзвіна (гасцініца, Віцебск)|гатэль «Дзвіна»]] (архітэктары [[В. Ладыгіна]], [[Я. Заслаўскі]]), Палац культуры на пл. Леніна (архітэктар А. Ефрамянак), будынак Беларускага Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра, Усходні прамысловы вузел на [[праспект Фрунзэ (Віцебск)|праспекце Фрунзэ]] і інш. У 1970—80-я гады развіццё горада ажыццяўлялася па генпланам 1975 г.года і 1982 г.года (Мінскі філіял ЦНДІПгорадабудаўніцтва)<ref name="ДБ"/>.
 
Планіровачную структуру фарміруюць сем планіровачных раёнаў. Асноўным раёнам жылога будаўніцтва з’яўляецца Паўднёва-Усходні (з 1980 г. узводзяцца 5—9—12-павярховыя жылыя дамы і грамадскія будынкі ў мікрараёнах Поўдзень-1, Поўдзень-2, Поўдзень-3 і інш.). У [[1974]] г.годзе завершаны ансамбль [[Плошча Перамогі (Віцебск)|плошчы Перамогі]], створаная [[Плошча Тысячагоддзя Віцебска|плошча Тысячагоддзя Віцебска]] (былая Тэатральная плошча). У 1970—80-я гады ўзведзеныя жылыя дамы: шаснаццаціпавярховы (архітэктары [[У. Зубкоў]], [[З. Конаш]]) з кінатэатрам «Беларусь», дзевяціпавярховы з магазінам «Дзіцячы свет», дзесяціпавярховы з рэстаранам «Аўрора» (архітэктары [[Аляксандр Аляксеевіч Бельскі|А. Бельскі]], [[А. Расейкін]]), 8—9-павярховы (архітэктары [[З. Озерава]], [[Г. Махмутаў]]) і пяціпавярховы пяцісоткватэрны (архітэктары Махмутаў, [[П. Панамароў]]), чатырнаццаціпавярховы (архітэктары [[Віталь Аляксандравіч Данілаў|В. Данілаў]], [[З. Даўгяла]]) па Маскоўскім праспекце. Сярод грамадскіх будынкаў: новыя карпусы інстытутаў — медыцынскага (архітэктар Данілаў), педагагічнага (архітэктары Зубкоў, Конаш), ветэрынарнага (архітэктар [[А. Грачышнікаў]]), дванаццаціпавярховы гатэль «Віцебск», корпус праектна-канструктарскага бюро АСУ (архітэктары Махмутаў, [[Л. Ільінаў]]), будынак філіяла інстытута «Белдзяржпраект» (архітэктары Бельскі, Данілаў), сямнаццаціпавярховы інтэрнат абутковай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» (архітэктар Грачышнікаў), Палац культуры прафсаюзаў (архітэктары [[В. Кірылаў]], Бельскі), комплекс вышынных будынкаў інтэрнатаў па праспекце Перамогі (архітэктары [[А. Асяненка]], [[В. Лукомскі]]), [[Брыганціна (кінатэатр)|кінатэатр «Брыганціна»]] і летні амфітэатр (архітэктар [[В. Бабашкін]]) і інш. У комплекс грамадскага цэнтра ўваходзіць [[парк імя М. В. Фрунзэ]] на берагах р. Віцьба (архітэктары [[М. Жлабо]], [[Л. Кузняцова]], [[Л. Нардштэйн]]). Цераз Віцьбу ўзведзеныя новыя пешаходныя масты ([[Пушкінскі мост (Віцебск)|Пушкінскі]], [[Баўманскі мост (Віцебск)|Баўманскі]], [[Юбілейны мост|Юбілейны]]), цераз Заходнюю Дзвіну — транспартныя ([[Мост Блахіна|Блахіна]] і [[Новы мост (Віцебск)|Новы Мост]]). У [[Гістарычны цэнтр Віцебска|цэнтральнай частцы]] захавалася гістарычная планіроўка XVI—XVII стст., мураваная забудова і асобныя помнікі гісторыі і дойлідства XVIII — пачатку XX ст<ref name="ДБ"/>.
<!--другой паловы XVIII ст., планіроўкі перыяду класіцызму і сучаснай вулічнай сеткі дазваляе адзначыць, што толькі на некаторых участках напрамкі ці трасы сучасных вуліц супадаюць з сярэдневяковай структурай. Цяперашнія абрысы плошчаў і вуліц Узгор’я, Задзвіння, Заручаўя і іншых раёнаў амаль цалкам адпавядаюць закладзеным пры рэгулярнай перапланіроўцы ў канцы XVIII першай палове XIX ст. У цэлым планіроўка вуліц і плошчаў мае вялікую культурную каштоўнасць як сведчанне шматвяковага развіцця Віцебска, узор мастацтва горадабудавання эпохі класіцызму.
-->
 
Асноўнымі структурнымі восямі гістарычнага раёна служаць участкі мерыдыянальнага і шыротнага гарадскіх дыяметраў. У большай ступені гістарычная забудова лакалізуецца ўздоўж мерыдыянальнага напрамку — [[Вуліца Леніна (Віцебск)|вуліцы Леніна]]. На перакрыжаванні восяў знаходзіцца тэрыторыя былых адміністрацыйнай і ратушнай плошчаў. Вежа ратушы — адзіная вертыкаль калісьці развітога шматвежавага сілуэта Віцебска. Жылыя і грамадскія будынкі [[XVIII стагоддзе|XVIII]] — пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] фарміруюць забудову [[Вуліца Суворава (Віцебск)|вуліц Суворава]], [[Вуліца Талстога (Віцебск)|Л. Талстога]], [[Вуліца Камісара Крылова, (Віцебск)|Крылова]], [[Савецкая вуліца (Віцебск)|Савецкай]], [[Вуліца Пушкіна (Віцебск)|Пушкіна]] і іншых, на асобных участках размешчаную суцэльным фронтам, а дзе-нідзе — больш рэдка, напрыклад у Задзвінні. Да асноўных помнікаў, якія захаваліся, адносяцца фрагменты Благавешчанскай царкпы, трынітарскі храм з манастырскай пабудовай, карпусы базыльянскага манастыра, Варварынскі касцёл, будынкі акруговага суда і жаночага духоўнага вучылішча і іншыя<ref name="СС">{{крыніцы/Страчаная спадчына|}}</ref>.
 
 
Радок 614:
Акрамя значных страт архітэктурнай спадчыны трэба адзначыць моцна скажоны сучасным будаўніцтвам культурны пласт [[Верхні замак (Віцебск)|Верхн]]яга і [[Ніжні замак (Віцебск)|Ніжняга зам]]каў<ref name="СС"/>.
 
3 28 культавых будынкаў, якія фарміравалі унікальныя панарамныя віды горада, захаваліся толькі два храмы, «заціснутыя» новай забудовай. Некаторыя разбураны ў [[1930-я|1930-ых]] гг., многія пацярпелі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасля не былі адноўлены, іншыя — знесены ў працэсе пасляваеннай рэканструкцыі горада. Знішчаны помнікі барока, які складалі ансамбль ратушнай і адміністрацыйнай плошчаў — езуіцкі касцёл і карпусы калегіума, бернардзінскі касцёл з кляштарнымі будынкамі, што існавалі яшчэ ў канцы 1950-ых, а таксама Васкрасенская царква. Знішчаны гасціны двор, які прымыкаў да бернардзінскага касцёла. Цалкам разбурана галоўная дамінанта горада — базыльянскі касцёл і размешчаная насупраць, на правым беразе Дзвіны Богаяўленская царква, ад якой засталася толькі магутная падпорная сцяна ў берагавым схіле. Ад своеасаблівай групы з трох храмаў на тэрыторыі Ніжняга замка — Благавешчанскай царквы, парафіяльнага і дамініканскага касцёлаў захаваліся толькі руіны царквы, прыстасаваныя для агляду і падвергнутыя кансервацыі. Да найбольш істотных у горадабудаўнічых адносінах страт адносіцца таксама знос Святадухаўскай царквы на высокім плато, якая цудоўна ўспрымалася з розных бакоў, здвоеных дамінантаў у Задзвінні — Мікалаеўскай царквы і піярскага касцёла. Не засталося і праваслаўных і каталіцкіх храмаў — калісьці шматлікіх у розных раёнах горада<ref name="СС"/>.
 
У 1970-х знесена вялікая група жылых і грамадскіх будынкаў XVIII — начатку XX ст. паблізу ратушнай плошчы з усходняга боку вуліцы Леніна, чыя недастатковая шырыня ўскладняла рух грамадскага транспарту. Такім чынам традыцыйна замкнёная прастора вуліцы апынулася раскрытай на ландшафтную зону, што неправамерна ва ўмовах гістарычнага горада<ref name="СС"/>.
Радок 623:
'''Помнікі архітэктуры'''
{{main|Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Віцебска}}
Як помнік горадабудаўніцтва 16—18XVI—XVII ст. захоўваецца гісторыка-архітэктурная зона з фрагментамі забудовы вуліц, жылымі дамамі, будынкамі грамадзянскіх устаноў 18—пачXVIII—пач. 20XX ст.
[[Выява:Viciebsk._Віцебск_(1873).jpg|thumb|300px|10 рымска-каталіцкіх храмаў, з якіх захаваліся касцёл [[Касцёл Святой Барбары,Варвары (Віцебск)|Св. Барбары]] (у цэнтры), касцёл трынітарыяў і капліца ў Батанічным садзе (правая калонка, трэцяя зверху).]]
* [[Верхні замак (Віцебск)|Верхні замак]], [[Ніжні замак (Віцебск)|Ніжні замак]], [[Узгорскі замак (Віцебск)|Узгорскі замак]], [[Задунаўская слабада]], [[Заручаўская слабада]] — помнікі археалогіі
* [[Дом-камуна (Віцебск)|Віцебскі дом-камуна]]
Радок 645:
* [[Успенская царква (Віцебск)|Успенскі сабор і манастыр базыльян (Віцебск)]]
* [[Пакроўскі сабор (Віцебск)|Пакроўскі сабор у Віцебску]]
* [[Успенская царква (Віцебск)|Віцебская Успенская царква]]
* [[Касцёл Святой Варвары (Віцебск)|Касцёл Святой Варвары]]
* [[Дабравешчанская царква (Віцебск)|Віцебская Дабравешчанская царква]]
Радок 655:
 
'''Страчаная спадчына'''
* [[Віцебскія замкі|Замкі]] ([[ХX стагоддзе|Х]], [[XIV стагоддзе|XIV]] стст.)
* [[Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Віцебск)|Касцёл Святога Антонія]] (18 стагоддзе)
* [[Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Віцебск)|Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Фарны)]] ([[1749]])
Радок 665:
* [[Палац Агінскіх (Віцебск)|Палац Агінскіх]] ([[XVII стагоддзе|XVII ст.]])
* Сінагога
* Віцебская Свята-Раства Багародзіцкая царква. ''Знаходзілася ў раёне сучасных вуліц Дзімітрава і Зяньковай. Пабудавана ў [[1886]] г.годзе з цэглы. Мела 2 купалкі, званіцы не было. Фасады чляніліся 14 вялікімі аконнымі праёмамі. Ацяплялася 2 кафлянымі печамі.<ref name="Кул"/>''
* [[Сімяонаўская царква (Віцебск)|Віцебская Сімяонаўская царква]]
* [[Спаса-Праабражэнская царква (Віцебск)|Віцебская Спаса-Праабражэнская царква]]
* Віцебская Спаская царква. ''Знаходзілася ва Узгорскай частцы горада, на левым беразе Заходняй Дзвіны. Пабудавана ў [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] на Вострай-Спаскай гары (Вострая магіла) з дрэва. У [[1810]] г.годзе на месцы старажытнага пабудаваны мураваны храм. У [[1812]] г.годзе разбураны па загаду Напалеона, адноўлены ў [[1813]]—[[1819]] гг.гадах (перабудоўваўся ў [[1847]] і [[1855]] гг.гадах, асвячоны ў [[1863]] г.).<ref name="СС"/>''
* [[Свята-Троіцкая царква (Віцебск)|Віцебская Троіцкая царква]]
* [[Увядзенская царква (Віцебск)|Віцебская Увядзенская царква]]
Радок 818:
* {{кніга|загаловак=Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 1-я|адказны=Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|старонак=648|isbn=985-11-0246-6|тыраж=5000}}
* {{кніга|загаловак=Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я|адказны=Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2003|старонак=680|isbn=985-11-0257-1|тыраж=5000}}
* {{артыкул|аўтар= Сцяпунін І. Г.|загаловак= І. Успенкі шўў Віцебску|спасылка= |мова= |выданне= Помнікі гісторыі і культуры БЕларусіБеларусі|тып= |год= 1971|том= |нумар= 1|старонкі= |doi= |issn=}}
* {{артыкул|аўтар= Шибеко З.|загаловак= Из истории Витебских археологических «курсов»|спасылка= |мова= |выданне= Неман|тып= |год= 1980|том= |нумар= 6|старонкі= |doi= |issn=}}
* {{кніга|аўтар = Шишанов В. А.|частка = |загаловак = Витебский музей современного искусства история создания и коллекции. 1918—1941|арыгінал = |спасылка = http://www.eastview.com/xq/ASP/sku=805251B/f_locale=/Shishanov/Valerii/Alekseevich/Минск/Belarus/Russian/qx/russian/books/product.asp|адказны = |выданне = |месца = Мн.|выдавецтва = Медисонт|год = 2007|том = |старонкі = |старонак = 144 с.|серыя = |isbn = |тыраж = }}
* {{артыкул|аўтар= Шишанов В.|загаловак= Основание Витебска: ещё одна версия|спасылка= http://www.oli-art.com|мова= |выданне= Витебский курьер|тып= |год= 1998|том= |нумар= 33.; 5 мая|старонкі= С.1|doi= |issn=}}
* {{артыкул|аўтар= Шишанов В.|загаловак= 974, 947 или 914?|спасылка= http://vash2008.mylivepage.ru/wiki/1306/422_%D0%A8%D0%B8%D1%88%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2_%D0%92._974%2C_947_%D0%B8%D0%BB%D0%B8_914%3F_|мова= |выданне= Витебский проспект|тып= |год= 2005|том= |нумар= 45.; 10 нояб.|старонкі= С.3|doi= |issn=}}
* {{артыкул|аўтар= Шишанов В.|загаловак= Последний император на Витебщине|спасылка= http://vash2008.mylivepage.ru/wiki/1306/412_Шишанов_В._ПОСЛЕДНИЙ_ИМПЕРАТОР_НА_ВИТЕБЩИНЕ|мова= |выданне= Витебский проспект|тып= |год= 2008|том= |нумар= 27. 4 июля|старонкі= С.3|doi= |issn=}}
* {{кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Изобразительное искусство Витебска 1918—1923 гг. в местной периодической печати : библиограф. указ. и тексты публ.|арыгінал = |спасылка = http://vash2008.mylivepage.ru/file/1774_Общие/18081_ШишановИЗОВитебск2010_demo.pdf|адказны = сост. В. А. Шишанов|выданне = |месца = Мн.|выдавецтва = Медисонт|год = 2010|том = |старонкі = |старонак = 264 с.|серыя = |isbn = |тыраж = }}
* {{кніга|аўтар=Чарняўская Т. І.|загаловак=Архітэктура Віцебска: З гісторыі і планіроўкі забудовы горада|месца=Мн.|выдавецтва=Навука і тэхніка|год=1980|старонак=112|тыраж=3100}}