Віцебск: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пунктуацыя
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 61:
Першае пасяленне чалавека на тэрыторыі сучаснага Віцебска можна аднесці да эпохі [[каменны век|каменнага веку]]. Яно размяшчалася ўздоўж левага берага [[Віцьба|Віцьбы]], недалёка ад вусця, на тэрыторыі колішняга [[Верхні замак (Віцебск)|Верхняга замка]]. Падчас археалагічных раскопак тут знойдзены каменная сякера тыпу «пальштаб» з закраінамі і каменная сякера са свідраванай адтулінай, а таксама ножападобныя крамянёвыя пласціны — рэшткі крэмнеапрацоўчай вытворчасці. Гэтыя матэрыялы адносяцца да [[неаліт]]у, або ранняга перыяду [[бронзавы век|бронзавага веку]]<ref name="Археалогія Беларусі">{{крыніцы/Археалогія Беларусі|1|Віцебск}}</ref>. <!--Каменныя сякеры знойдзены і на тэрыторыі колішняга Дольнага замка, але ў больш позні час (XII—XIII ст.). Іх выкарыстоўвалі ў якасці засцярэгаў ад [[Пярун|Перуна]] (або пажараў) пры збудаванні жытла.-->
 
У раннім жалезным веку рэльеф Віцебска быў зусім іншы, чым цяпер. Ён уяўляў сабой некалькі ўзвышшаў, якія знаходзіліся ў забалочанай даліне Віцьбы. На адным з такіх узвышшаў на левым беразе Віцьбы, за 100—150 м ад яе вусця, узнікла гарадзішча ранняга жалезнага веку т. зв. днепрадзвінскай археалагічнай культуры. У пісьмовых крыніцах XVI ст. гэтая гара з-за стромкасці схілаў вядома пад назвай Ламіха (пазней Замкавая гара). Гарадзішча ўяўляла сабой гару ў выглядзе ўсечанай піраміды з роўнай пляцоўкай зверху. Памеры пляцоўкі 60 х 130 м (0,7 га). У 1928 годзе вядомы беларускі археолаг [[Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі|А. М.Аляксандр Ляўданскі]] даследаваў культурны пласт паселішча. У культурным слоі, таўшчыня якога дасягала 1 м, знойдзены рэшткі ляпнога посуду [[Культура штрыхаванай керамікі|культуры штрыхаванай керамікі]] і тыпу сярэдняга пласта Тушамлі, ткацкі грузік.
 
У Дзяржаўным археалагічным музеі ў [[Варшава|Варшаве]] захоўваецца бронзавая ручка [[Скіфы|скіфскага]] мяча, якая была знойдзена ў Віцебску на гарадзішчы. Гэта яшчэ адзін доказ, што на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Віцебска існавала паселішча ранняга жалезнага веку (не пазней 3 ст. н. э.).
Радок 69:
На паўночнай ускраіне Віцебска за 3 км ад Ніжняга замка (за 1 км ад левага берага Заходняй Дзвіны) у мясцовасці Пескавацік, каля сучасных Мазурынскіх могілак, ёсць невялікае гарадзішча. 3 паўднёвага і ўсходняга бакоў яно акружана балотам. Некалі тут былі возера і рака. Пляцоўка гарадзішча ўтварае круг дыяметрам 35 м. Уваход на гарадзішча знаходзіцца з паўночнага боку. Вышыня гары 15 м. Амаль уся пляцоўка гарадзішча пашкоджана траншэямі. У 1972 годзе на гарадзішчы праводзіліся раскопкі. Было даследавана 16 м² культурнага слоя. Яго таўшчыня складала 0,5—0,6 м. Пласт чорнага колеру, бедны на знаходкі. Знойдзена некалькі кавалкаў ляпной керамікі днепра-дзвінскай культуры, косці жывёлы і клык мядзведзя.
 
Для вывучэння гісторыі насельніцтва важнае значэнне маюць раскопкі курганных могільнікаў. У наваколлі Віцебска каля вёскі [[вёска Лятохі|в. Лятохі]] ў лесе ўздоўж дарогі захаваўся могільнік, які налічвае 14 курганоў вышынёй 1,5—2,5 м, дыяметрам 12—14 м. Адзін курган валападобны, мае даўжыню 70 м, шырыню 8—9 м. Каля асновы насыпу захаваліся глыбокія вузкія раўкі. Адсюль бралі грунт для насыпання кургана. У [[1924]] годзе [[Лятохі (археалагічны помнік)|2 курганы]] каля в.вёскі [[Лятохі]] даследаваў А. К. Супінскі. Выяўлены рэшткі напалавіну спаленага нябожчыка. У [[1965]] і [[1972]] гадах былі даследаваны яшчэ 3 курганы. Адзін з іх быў пусты, у другіх пад насыпам знойдзена трупаспаленне. У трэцім, падоўжаным кургане, пад насыпам было выяўлена вогнішча і ляпны гаршчок [[банцараўская культура|банцараўскай культуры]]. Гэты курган датуецца 6—8 ст|27|02|2018}}<ref name="Rusiecki"/>{{няма ў крыніцы|27|02|2018}}.
 
<center><gallery caption="Віцебск на акварэлях [[Юзаф Пешка|Юзафа Пешкі]]" widths="150" heights="150" perrow="4">
Радок 86:
Паводле падання з [[Віцебскі летапіс|Віцебскага летапісу]], заснаваны [[Вольга (княгіня Кіеўская)|вялікай княгіняй Вольгай]] у [[974]] годзе, але Вольга памерла 11 ліпеня 969 года. Калі заснаванне Віцебска звязана з дзейнасцю Вольгі, то паводле [[Аповесць мінулых часоў|«Аповесці мінулых часоў»]] у [[947]] годзе Вольга наведвала міжрэчча [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] і [[Дняпро|Дняпра]] і заснавала тут [[Пагост (тып паселішча)|пагосты]] для збору даніны, у т. л. на рэках Мста і Луга, магчыма тады быў заснаваны пагост і на Віцьбе — Віцебск. Гэта не выключана, бо заснаванне пагостаў Вольгай было яе агульнадзяржаўнай праграмай пасля забойства яе мужа Ігара падчас збору празмернай даніны з драўлян, а віцебскае месца знаходзілася на важнейшых гандлёвых шляхах, што было ўдалым месцам для збору як даніны з тутэйшых плямёнаў, так і мытаў. Магчыма, складальнік [[Віцебскі летапіс|Віцебскага летапісу]] пераблытаў лічбы, перапісваючы з больш ранняй крыніцы і атрымаў [[974]] замест [[947]], магчыма блытаніну ўнеслі яшчэ да яго ранейшыя перапісчыкі, але і магчыма, што гэта проста неверагоднае паданне. Сустракаюцца варыянты падання, дзе заснаванне Віцебска адносяць да [[914]] года.<ref name="Šyšanaŭ"/>
 
Упершыню згадваецца ў [[1021]] годзе, калі разам з Усвятам быў перададзены вялікім князем кіеўскім [[Яраслаў Уладзіміравіч|Яраславам Уладзіміравічам]] полацкаму князю [[Брачыслаў Ізяславіч|Брачыславу Ізяславічу]] пры заключэнні міру. [[Горад]] атрымаў назву ад ракі Віцьбы, на беразе якой узнік. З [[1101]] года — цэнтр [[Віцебскае княства|Віцебскага княства]], першы князь [[Святаслаў Усяславіч]], пазней горадам і княствам валодалі яго нашчадкі Васількавічы. У XII—XIII ст. цэнтр на [[Гандаль|гандлёвым]] шляху па Заходняй Дзвіне. З [[1321]] года ў складзе [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], адзін з сыноў вялікага князя [[Гедзімін]]а [[Альгерд]] ажаніўся ([[1318]]) з адзінай дачкой апошняга віцебскага князя [[Марыя Віцебская|Марыяй]], а пасля смерці цесця ([[1321]]) сам стаў віцебскім князем. Да [[1351]] года у Віцебску пабудаваныя каменныя Верхні і Ніжні замкі, княжацкі палац. У XV—XVI ст. — буйны [[Гандаль|гандлёвы]] і рамесны цэнтр; у [[1441]] годзе названы ў ліку 15 найбуйнейшых гарадоў [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]. У пач. XVI ст. — цэнтр [[Віцебскае ваяводства|Віцебскага ваяводства]]. У выніку [[Вайна|войнаў]] XVI—XVIII ст. неаднаразова спалены і зруйнавы. У [[1597]] горад атрымаў [[магдэбургскае права]] і [[герб]]. Пасля [[Віцебскае паўстанне|Віцебскага паўстання]] ([[1623]]) пазбаўлены магдэбургскага права (адноўлена ў [[1644]]) і іншых прывілеяў. У XIV—XVIII ст. у Віцебску пры [[Праваслаўе|праваслаўных]], [[Каталіцтва|каталіцкіх]] і [[Пратэстанцтва|пратэстанцкіх]] храмах і [[манастыр]]ах дзейнічалі школы. У 2-й пал. XVIII ст. стаў 2-ім па велічыні (пасля [[Магілёў|Магілёва]]) горадам на тэрыторыі сучаснай [[Беларусь|Беларусі]]. З [[1772]] года у складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], [[1772]]—[[1777]] цэнтр Віцебскай правінцыі, з [[1796]] года цэнтр [[Беларуская губерня|Беларускай]], з [[1802]] — [[Віцебская губерня|Віцебскай губерні]]. У [[1781]] годзе зацверджаны новы [[герб]] Віцебска з [[Пагоня|«Пагоняй»]]. У XIX ст. паскорылася развіццё рамяства. У 1825 годзе у ім 16,9 тыс. жыхароў. Тут працавалі 10 прадпрыемстваў, 135 крам, 8 корчмаў, 150 шынкоў, 6 навучальных устаноў. 24 царквы ўпрыгожвалі горад купаламі. У 1826 годзе створана Беларускае вольнае эканамічнае таварыства<ref name="Varonič"/>, у 1834 годзе — Віцебскае таварыства ўрачоў. Адчынена настаўніцкая семінарыя. У 1838 годзе пачала выдавацца газета «[[Віцебскія губернскія ведамасці (1838)|Витебские губернские ведомости]]». У 1845 годзе адкрыўся гарадскі тэатр, у 1845—1847 гадах тут з’явіўся [[Віцебскі балет Піёна|балет Піёна]], а з канца XIX ст. пры тэатры дзейнічаў прафесійны сімфанічны аркестр. Віцэ-губернатарам Віцебска ў 1853—1854 гадах быў рускі пісьменнік [[Іван Іванавіч Лажэчнікаў|І.Іван Лажэчнікаў]].
 
[[File:Витебская мещанка 1844.jpg|thumb|left|100px|Віцебская мяшчанка (1844).]]
Радок 215:
[[Файл:Karatkievič Park in Viciebsk (with sofa back leaned to the tree -) - panoramio.jpg|thumb|[[Парк Партызанскай славы імя Міная Шмырова]].]]
 
Узровень азелянення горада складае 15,8 %, што значна ніжэй за норму (40 %), забяспечанасць насаджэннямі агульнага карыстання — 13,6 м²/чал. пры норме для буйных гарадоў 15 м2/чал.<ref name="Экбюл2009">[http://www.minpriroda.gov.by/uploads/files/000585_592692_10.pdf Экалагічны бюлетэнь за 2009 год. Глава 10. Зялёныя насаджэнні і прыродныя экасістэмы ў гарадах]</ref>. Агульная тэндэнцыя ў другой палове [[2000-я|2000-х]] гадоў мела негатыўны характар. Напрыклад, быў знішчаны сквер на [[Плошча Перамогі (Віцебск)|плошчы Перамогі]]<ref name="NNV-2"/>, дрэвы з якога перасадзілі ў батанічны сад і парк Мазурына<ref>[https://news.tut.by/society/453073.html 7,22 гектара. История площади Победы в Витебске — самой большой в Беларуси]</ref>.
 
У дастатковай меры забяспечана ландшафтна-рэкрэацыйнымі тэрыторыямі агульнага карыстання насельніцтва ў цэнтры і паўночна-заходнім сектары горада, што абумоўлена пераважным размяшчэннем [[парк]]аў, [[сквер]]аў, [[бульвар]]аў, [[сад]]оў, [[водна-зялёная сістэма|водна-зялёных сістэм]] у цэнтральнай частцы горада, невысокай шчыльнасцю насельніцтва, а таксама развітым транспартным паведамленнем паміж жылымі кварталамі і лесапаркавым масівам на паўночным захадзе горада<ref name="Кравчук">Кравчук, Л. А. Структурно-функциональная организация ландшафтно-рекреационного комплекса в городах Беларуси / Л. А. Кравчук. — Минск: Беларус. навука, 2011. — 171 с. — ISBN 978-985-08-1264-3. стар. 90-91</ref>.
Радок 372:
У 1898 годзе пачала працаваць [[Віцебская школа-майстэрня Іегуды Пэна]].
 
3 Віцебшчынай звязана творчасць мастакоў [[Напалеон Орда|Н.Напалеона Орды]], [[Іван Пятровіч Трутнеў|І.Івана Трутнева]], Дз. Струкава, К. Стаброўскага, [[Ісаак Львовіч Аскназій|І.Ісаака Аскназія]], М. Дабужынскага, [[Яфім Сямёнавіч Мінін|Я.Яфіма Мініна]] і інш., якія зрабілі шматлікія замалёўкі помнікаў старажытнай архітэктуры, пейзажаў Віцебска і края.
 
У 1892—1898 гадах у маёнтку [[Здраўнёва]] пад Віцебскам жыў і працаваў [[Ілья Яфімавіч Рэпін|І. Я.Ілья Рэпін]].
 
У 1919 годзе адбываліся выстаўкі твораў мастакоў-авангардыстаў, дзе акрамя работ віцебскіх жывапісцаў і графікаў экспанаваліся карціны з музеяў Масквы і Петраграда.
Радок 412:
 
=== Музеі ===
Першы музей у Віцебску быў адкрыты ў [[1868]] годзе пры губернскім статыстычным камітэце. У [[1893]] годзе па ініцыятыве гісторыкаў [[Еўдакім Раманавіч Раманаў|Е. Р.Еўдакіма Раманава]] і [[Аляксей Парфенавіч Сапуноў|А. П.Аляксея Сапунова]] ў архірэйскім доме заснаваны царкоўна-археалагічны музей. Неўзабаве пасля стварэння [[Віцебская губернская вучоная архіўная камісія|Віцебскай вучонай архіўнай камісіі]] (1909) яе члены пачалі камплектаваць уласны музей, у аснову якога была пакладзена калекцыя статыстычнага камітэта.
 
Першы прыватны музей Віцебска належаў вядомаму адвакату і калекцыянеру [[Вацлаў Пятровіч Федаровіч|Вацлаву Пятровічу Федаровічу]] (1848—1911). Ён узнік хутка пасля пераезду апошняга ў Віцебск (1880-я гады) і налічваў некалькі тысяч прадметаў — адзенне і абутак народаў, якія жылі на Віцебшчыне, [[зброя]] і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, знаходкі з археалагічных раскопак, [[Манета|манеты]] і медалі, вырабы з [[фарфор]]у, [[Шкло|шкла]] і г. д.
 
У 1915 годзе у Віцебск прыехаў чарцёжнік інжынернага кіраўніцтва Віленскай ваеннай акругі, калекцыянер [[Антон Рафаілавіч Брадоўскі|Антон Брадоўскі]] (1859—1928). Асабліва каштоўнай часткай яго збору з’яўлялася нумізматычная калекцыя (у 1918 падаравана губернскаму аддзелу асветы). У 1918 годзе у Віцебску створаны губернскі музей (сучасны абласны краязнаўчы музей).
Радок 440:
У [[1768]] годзе С. Аверка склаў [[Віцебскі летапіс]], дзе шмат арыгінальных звестак па гісторыі горада.
 
У Віцебску нарадзіліся беларускія і польскія паэты [[Францішак Дыянізы Князьнін|Ф. Д.Францішак Князьнін]], [[Аляксандр Феліксавіч Рыпінскі|А.Аляксандр Рыпінскі]], рускі гісторык і філолаг-славіст А. Л. Пагодзін, вучыўся паэт-рамантык [[Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі|Т.Тадэвуш Лада-Заблоцкі]], (паэма «Ваколіцы Віцебска» і інш.), жыў А. Дэльвіг. Віцэ-губернатарам Віцебска ў 1853—1854 гадах быў рускі пісьменнік І. Лажэчнікаў.
 
У сярэдзіне XIX ст. літаратары Віцебска групаваліся вакол [[Арцём Ігнацьевіч Вярыга-Дарэўскі|А.Арцёма Вярыгі-Дарэўскага]].
 
У канцы XIX— пачXIX—пач. XX ст. у Віцебску і на Віцебшчыне жылі і працавалі беларускія этнографы і фалькларысты Е. Раманаў, [[Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі|М.Мікалай Нікіфароўскі]], В. Астаповіч, краязнаўцы А. Сапуноў, У. Стукаліч, пісьменнік [[Аляксандр Раманавіч Пшчолка|А.Аляксандр Пшчолка]].
 
Горад наведалі [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|А.Аляксандр Пушкін]] (1820 і 1824), [[Мікалай Васільевіч Гогаль|М.Мікалай Гогаль]] (1828), [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Т.Тарас Шаўчэнка]] (1843 і 1847), [[Іван Аляксеевіч Бунін|І.Іван Бунін]] (1889), збіраў матэрыялы для нарысаў Г. Успенскі (1890).
 
У 1924—1928 гадах у Віцебску дзейнічала акруговае аддзяленне літаратурнага аб’яднання «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднанне)|Маладняк]]». Частымі гасцямі Віцебска былі [[Янка Купала|Я. Купала]], [[Якуб Колас|Я Колас]], [[Кузьма Чорны|К. Чорны]], іх п’есы ставіліся на сцэне Віцебскага тэатра.
 
У 1958 годзе выйшаў літаратурна-мастацкі альманах «Дзвіна». У 1992 годзе у выдавецтве «Мастацкая літаратура» зноў выйшаў альманах «Дзвіна» (Віцебшчына літаратурная).
Радок 458:
Пры Віцебскім дзяржаўным універсітэце створаны літаратурны музей, экспануюцца рукапісы, фотаздымкі, кнігі з аўтографамі пісьменнікаў-землякоў<ref name="ReferenceA"/>.
 
У горадзе жывуць і працуюць пісьменнікі [[Пётр Аляксандравіч Ламан|П.Пётр Ламан]], [[Уладзімір Антонавіч Папковіч|У.Уладзімір Папковіч]], [[Алег Уладзіміравіч Салтук|А.Алег Салтук]], [[Давід Рыгоравіч Сімановіч|Д.Давід Сімановіч]], [[Вольга Іванаўна Русілка|В.Вольга Русілка]], [[Сяргей Васілевіч Рублеўскі|С.Сяргей Рублеўскі]], [[Франц Іванавіч Сіўко|Ф.Франц Сіўко]] і інш<ref name="BE-2">[Літаратурнае жыццё] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 211.</ref>.
 
=== Тэатральнае жыццё ===
[[File:Віцебск. 38.JPG|thumb|Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.]]
3 канца XVII ст. і да 1870-х адбываліся народныя лялечныя паказы жлоба, паказы народнай драмы «Цар Максімілян», дзейнічаў [[Віцебскі школьны тэатр]]. У 1805 і 1806 гадах горад наведвалі польскія трупы М. Кажынскага, паміж 1808 і 1812 гадах — А. Руткоўскага. У 1840-я у Віцебску існаваў хатні тэатр [[Беларускае генерал-губернатарства|віцебскага генерал-губернатара]] [[Андрэй Міхайлавіч Галіцын|А. М.Андрэя Галіцына]], у якім выступаў і [[Віцебскі балет Піёна|балетны ансамбль пад кіраўніцтвам М. Піёна]].
 
[[23 снежня]] [[1845]] года адкрыўся гарадскі тэатр. Будынак тэатра быў 3-ярусны: ніжні (бенуар) меў 12 ложаў (кожная на 5 асоб), сярэдні (бельэтаж) — 13 ложаў, верхні — галерэя; партэр меў больш за 100 месцаў, сцэна была прыстасавана для паказу драматычных спектакляў і балетаў. У ім працавалі Віцебскі балет Піёна, драматычная трупа Я. Чаховіча (1847—1849), гастраліравалі польскія, рускія, украінскія трупы, акцёры: М. Іваноў-Казельскі, У. Давыдаў, М. Дальскі, К. Гарын, В. Далматаў, П. Арленеў і інш<ref name="TB"/>.
Радок 596:
[[Рэгулярная планіроўка|Рэгулярныя планы]] для Віцебску распрацоўваліся ў канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII]] — пачатку [[XIX стагоддзе|XIX ст.]], да канца XIX ст. былі часткова рэалізаваныя. Планіровачна горад падзяляўся на тры часткі: Узгорскую (паміж Заходняй Дзвіной і Віцьбай), Заручаўскую (паміж Віцьбай і Ручаём), Задзвінскую (на процілеглым правым беразе Заходняй Дзвіны). Сфармаваўся развіты грамадскі цэнтр горада, які складаўся з дзвюх плошчаў: [[Рыначная плошча (Віцебск)|Рыначнай]] і [[Саборная плошча (Віцебск)|Саборнай]]. У ансамбль Саборнай плошчы ўваходзілі [[Касцёл Святога Іосіфа і калегіум езуітаў (Віцебск)|касцёл і калегіум езуітаў]], [[Будынак акруговага суда (Віцебск)|будынак акруговага суда]]. Рыначную плошчу фарміравалі [[Віцебская ратуша|ратуша]], [[Васкрасенская царква (Віцебск)|Васкрасенская царква]], [[Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Віцебск)|касцёл і кляштар бернардзінцаў]]. На высокім беразе Заходняй Дзвіны ў стылі [[класіцызм]]у пабудаваны [[Палац губернатара (Віцебск)|палац губернатара]]. У розных частках гораду знаходзіліся [[Мікалаеўская царква (Віцебск)|Мікалаеўская царква]], [[Траецкая царква (Віцебск)|Траецкая царква]], [[Успенскі сабор і манастыр базыльян (Віцебск)|Успенская царква і манастыр базыльян]], [[Свята-Троіцкі Маркаў манастыр|Казанская царква]], [[Касцёл Святой Варвары (Віцебск)|Варварынскі касцёл]].
 
З пракладкай лініі чыгункі была створаная [[Прывакзальная плошча (Віцебск)|Прывакзальная плошча]], дзе ўзведзены [[Віцебскі чыгуначны вакзал|будынак чыгуначнага вакзала]] (1866) і пракладзеная новая [[Вуліца Кірава (Віцебск)|вул. Вакзальная]] (сучасная вул. Кірава), якая падыходзіла да моста (першапачаткова драўлянага, з 1867 года — мураванага) цераз Заходнюю Дзвіну і звязала левабярэжную і правабярэжную часткі горада. У [[1897]] годзе пабудавана электрастанцыя, у 1898 годзе у цэнтры пракладзеныя две лініі [[Віцебскі трамвай|трамвая]] на электрычнай цязе (першы на Беларусі). Новая жылая забудова ўзнікала за лініяй чыгункі, што значна пашырыла Задзвінскую частку. У горадзе былі ўзведзеныя будынкі чыгуналіцейных майстэрняў (1877), фабрык тытунёвай (1878), акулярнай (1892), кардоннай (1898), ільнопрадзільнай «Дзвіна» (1900, пабудаваная Бельгійскім акцыянерным таварыствам у слабадзе [[Маркаўшчына (Віцебск)|Маркаўшчына]]). У 1890 годзе пад кіраўніцтвам галоўнага архітэктара горада [[Ціхан Васілевіч Кібардзін|Ц. В.Ціхана Кібардзіна]] быў распрацаваны новы праектны план Віцебска. Сярод грамадскіх будынкаў вылучаліся: мужчынская гімназія (1880, разбураная ў 1975), [[Будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (Віцебск)|будынак жаночага епархіяльнага вучылішча]], [[Будынак пазямельна-сялянскага банка (Віцебск)|будынак пазямельна-сялянскага банка]], [[Будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча (Віцебск)|будынак духоўнага вучылішча]]. У цэнтральнай частцы горада ў 1912 годзе пастаўлены [[Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года (Віцебск)|помнік героям Айчыннай вайны 1812 года]]<ref name="ДБ"/>.
 
Першы генплан рэканструкцыі Віцебска, распрацаваны ў [[1938]] годзе [[Дзіпраград УССР |Дзіпраградам УССР]] пад кіраўніцтвам архітэктара [[А. Касьянаў|А. Касьяна]]ва, вызначыў перспектывы далейшага развіцця горада з улікам яго гістарычных асаблівасцей. З пачатку [[1930-я|1930-х]] гадоў вядзецца комплекснае мураванае будаўніцтва — ствараюцца жылыя пасёлкі каля буйных прамысловых прадпрыемстваў (пас. [[Пралетарская слабада]] — былая Маркаўшчына, каля фабрыкі імя «КІМ», па вул. Горкага). На галоўных магістралях горада ўзведзеныя чатырохпавярховыя жылыя дамы камунальнага тыпу, дзе ў адным будынку аб’ядноўваліся жылыя і грамадскія памяшканні. Для вядучых спецыялістаў горада пабудаваны жылы [[Дом спецыялістаў (Віцебск)|дом спецыялістаў]], [[Дом-камуна (Віцебск)|дом-камуна]] — пошук новага тыпу жылля. Новым тыпам грамадскіх будынкаў з’явіўся [[Клуб металістаў (Віцебск)|клуб металістаў]]<ref name="ДБ"/>.
Радок 602:
У 1-я пасляваенныя дзесяцігоддзі горад аднаўляўся і развіваўся па генпланах 1946 года (аблпраект, г. Харкаў), яго карэкціроўкі 1956 годзе ([[Віцебскграмадзянпраект|Віцебскі філіял інстытута «Белдзяржпраект»]]), новым генплане 1966 года (інстытут «[[Віцебскграмадзянпраект]]»). Былі адноўленыя і ўзведзеныя новыя прамысловыя прадпрыемствы такія як [[станкабудаўнічы завод імя Кірава (Віцебск)|станкабудаўнічы завод імя Кірава]], фабрыкі панчошна-трыкатажная імя «КІМ», абутковая [[Чырвоны Кастрычнік (фабрыка)|«Чырвоны Кастрычнік»]], швейная [[Сцяг індустрыялізацыі (фабрыка)|«Сцяг індустрыялізацыі»]], хлебазавод, маслазавод, дывановы камбінат, дрэваапрацоўчы камбінат і інш.). Праводзілася рэканструкцыя гарадскога цэнтру — вул. Кірава з Прывакзальнай плошчай; [[Вуліца Леніна (Віцебск)|вул. Леніна]] з плошчамі Леніна, Свабоды, Перамогі. У гэты перыяд узведзеныя: [[Віцебскі чыгуначны вакзал|чыгуначны вакзал]], [[Дзвіна (гасцініца, Віцебск)|гатэль «Дзвіна»]] (архітэктары [[В. Ладыгіна]], [[Я. Заслаўскі]]), Палац культуры на пл. Леніна (архітэктар А. Ефрамянак), будынак Беларускага Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра, Усходні прамысловы вузел на [[праспект Фрунзэ (Віцебск)|праспекце Фрунзэ]] і інш. У 1970—80-я гады развіццё горада ажыццяўлялася па генпланам 1975 года і 1982 года (Мінскі філіял ЦНДІПгорадабудаўніцтва)<ref name="ДБ"/>.
 
Планіровачную структуру фарміруюць сем планіровачных раёнаў. Асноўным раёнам жылога будаўніцтва з’яўляецца Паўднёва-Усходні (з 1980 узводзяцца 5—9—12-павярховыя жылыя дамы і грамадскія будынкі ў мікрараёнах Поўдзень-1, Поўдзень-2, Поўдзень-3 і інш.). У [[1974]] годзе завершаны ансамбль [[Плошча Перамогі (Віцебск)|плошчы Перамогі]], створаная [[Плошча Тысячагоддзя Віцебска|плошча Тысячагоддзя Віцебска]] (былая Тэатральная плошча). У 1970—80-я гады ўзведзеныя жылыя дамы: шаснаццаціпавярховы (архітэктары [[У. Зубкоў]], [[З. Конаш]]) з кінатэатрам «Беларусь», дзевяціпавярховы з магазінам «Дзіцячы свет», дзесяціпавярховы з рэстаранам «Аўрора» (архітэктары [[Аляксандр Аляксеевіч Бельскі|А.Аляксандр Бельскі]], [[А. Расейкін]]), 8—9-павярховы (архітэктары [[З. Озерава]], [[Г. Махмутаў]]) і пяціпавярховы пяцісоткватэрны (архітэктары Махмутаў, [[П. Панамароў]]), чатырнаццаціпавярховы (архітэктары [[Віталь Аляксандравіч Данілаў|В. Данілаў]], [[З. Даўгяла]]) па Маскоўскім праспекце. Сярод грамадскіх будынкаў: новыя карпусы інстытутаў — медыцынскага (архітэктар Данілаў), педагагічнага (архітэктары Зубкоў, Конаш), ветэрынарнага (архітэктар [[А. Грачышнікаў]]), дванаццаціпавярховы гатэль «Віцебск», корпус праектна-канструктарскага бюро АСУ (архітэктары Махмутаў, [[Л. Ільінаў]]), будынак філіяла інстытута «Белдзяржпраект» (архітэктары Бельскі, Данілаў), сямнаццаціпавярховы інтэрнат абутковай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» (архітэктар Грачышнікаў), Палац культуры прафсаюзаў (архітэктары [[В. Кірылаў]], Бельскі), комплекс вышынных будынкаў інтэрнатаў па праспекце Перамогі (архітэктары [[А. Асяненка]], [[В. Лукомскі]]), [[Брыганціна (кінатэатр)|кінатэатр «Брыганціна»]] і летні амфітэатр (архітэктар [[В. Бабашкін]]) і інш. У комплекс грамадскага цэнтра ўваходзіць [[парк імя М. В. Фрунзэ]] на берагах р. Віцьба (архітэктары [[М. Жлабо]], [[Л. Кузняцова]], [[Л. Нардштэйн]]). Цераз Віцьбу ўзведзеныя новыя пешаходныя масты ([[Пушкінскі мост (Віцебск)|Пушкінскі]], [[Баўманскі мост (Віцебск)|Баўманскі]], [[Юбілейны мост|Юбілейны]]), цераз Заходнюю Дзвіну — транспартныя ([[Мост Блахіна|Блахіна]] і [[Новы мост (Віцебск)|Новы Мост]]). У [[Гістарычны цэнтр Віцебска|цэнтральнай частцы]] захавалася гістарычная планіроўка XVI—XVII стст., мураваная забудова і асобныя помнікі гісторыі і дойлідства XVIII — пачатку XX ст<ref name="ДБ"/>.
<!--другой паловы XVIII ст., планіроўкі перыяду класіцызму і сучаснай вулічнай сеткі дазваляе адзначыць, што толькі на некаторых участках напрамкі ці трасы сучасных вуліц супадаюць з сярэдневяковай структурай. Цяперашнія абрысы плошчаў і вуліц Узгор’я, Задзвіння, Заручаўя і іншых раёнаў амаль цалкам адпавядаюць закладзеным пры рэгулярнай перапланіроўцы ў канцы XVIII першай палове XIX ст. У цэлым планіроўка вуліц і плошчаў мае вялікую культурную каштоўнасць як сведчанне шматвяковага развіцця Віцебска, узор мастацтва горадабудавання эпохі класіцызму.
-->
Радок 623:
'''Помнікі архітэктуры'''
{{main|Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Віцебска}}
Як помнік горадабудаўніцтва XVI—XVIIXVI—XVIII ст. захоўваецца гісторыка-архітэктурная зона з фрагментамі забудовы вуліц, жылымі дамамі, будынкамі грамадзянскіх устаноў XVIII—пач. XX ст.
[[Выява:Viciebsk._Віцебск_(1873).jpg|thumb|300px|10 рымска-каталіцкіх храмаў, з якіх захаваліся касцёл [[Касцёл Святой Варвары (Віцебск)|Св. Барбары]] (у цэнтры), касцёл трынітарыяў і капліца ў Батанічным садзе (правая калонка, трэцяя зверху).]]
* [[Верхні замак (Віцебск)|Верхні замак]], [[Ніжні замак (Віцебск)|Ніжні замак]], [[Узгорскі замак (Віцебск)|Узгорскі замак]], [[Задунаўская слабада]], [[Заручаўская слабада]] — помнікі археалогіі