Розніца паміж версіямі "Сцюарт Бінэм"

Аб’ём не змяніўся ,  2 гады таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
}}
 
'''Сцю́арт Бі́нэм''' ({{lang-en|Stuart Bingham}}; нар. {{ДН|21|5|1976}}, {{МН|Базілдан||}}, [[графства Эсэкс]], [[Англія]]) — [[Англія|англійскі]] прафесійны гулец у [[снукер]]. [[Чэмпіянат свету па снукеры 2015|Чэмпіён свету 2015 года]] і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу. Пераможца чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2011 года нязменна ўваходзіць ўу топ-16 сусветнага рэйтынгу.
 
Стаў прафесіяналам у 1995 годзе, а дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 1999|адкрытым чэмпіянаце Уэльса 1999 года]], дзе здолеў дайсці да 1/4 фіналу. У 2000 годзе ўпершыню патрапіў на [[Чэмпіянат свету па снукеры 2000|чэмпіянат свету]], дайшоўшы да 1/8 фіналу, а ў [[Снукерны сезон 2005/2006|сезоне 2005/2006]] дайшоў да чвэрцьфіналаў на [[Гран-пры 2005, снукер|Гран-пры]] і [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2005|чэмпіянаце Вялікабрытаніі]], а таксама перамог на [[Кваліфікацыя да Мастэрс 2006, снукер|кваліфікацыйным турніры да Мастэрс]], што дазволіла яму дэбютаваць на [[Мастэрс 2006, снукер|найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве]], пасля чаго ўпершыню ўвайшоў у топ-32 і абараніў тытул [[Кваліфікацыя да Мастэрс 2007, снукер|кваліфікацыі да Мастэрс]] у [[Снукерны сезон 2006/2007|наступным сезоне]]. У пачатку [[Снукерны сезон 2011/2012|сезона 2011/2012]], толькі ва ўзросце 35 гадоў, атрымаў першую рэйтынгавую перамогу на [[Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па снукеры 2011|адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі]] і пазней увайшоў у топ-16 [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2011/2012|афіцыйнага рэйтынгу]]. У [[Снукерны сезон 2012/2013|сезоне 2012/2013]] дайшоў да фіналаў [[Усі Класік 2012, снукер|Усі Класік]] і [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2013|адкрытага чэмпіянату Уэльса]], атрымаў перамогу ў апошнім розыгрышы [[Прэм'ер-ліга 2012, снукер|прэм'ер-лігі]] і ў канцы [[Снукерны сезон 2012/2013|сезона]] дэбютаваў у топ-8 рэйтынгу. У [[Снукерны сезон 2014/2015|сезоне 2014/2015]] выйграў другі рэйтынгавы тытул — [[Шанхай Мастэрс 2014, снукер|Шанхай Мастэрс]], а таксама сенсацыйна перамог на [[Чэмпіянат свету па снукеры 2015|чэмпіянаце свету]], адолеўшы фаварытаў [[Роні О'Саліван]]а, [[Джад Трамп|Джада Трампа]] і [[Шон Мёрфі|Шона Мёрфі]] ў фінале і стаўшы самым узроставым [[Чэмпіянат свету па снукеры|чэмпіёнам свету]] з [[Чэмпіянат свету па снукеры 1978|1978 года]]. Пасля перамогі на першынстве свету падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2014/2015|сусветным рэйтынгу]], а ў 2017 годзе здабыў чацвёрты рэйтынгавы тытул на [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2017|адкрытым чэмпіянаце Уэльса]].