Розніца паміж версіямі "Уолтэр Рэйлі"

1 439 байтаў дададзена ,  3 гады таму
 
У [[1579]] - [[1583]] гг. служыў у англійскіх вайсках у [[Ірландыя|Ірландыі]]. За ўдзел у задушэнні паўстання [[ірландцы|ірландцаў]] атрымаў вялікі маёнтак у [[Манстэр]]ы, дзе быў суседам вядомага англійскага паэта [[Эдмунд Спенсер|Эдмунда Спенсера]]. У [[1585]] г. быў пасвечаны ў рыцары<ref>[https://www.britannica.com/biography/Walter-Raleigh-English-explorer Sir Walter Raleigh English Explorer]</ref>.
 
== Палітычная кар'ера ==
Дзякуючы блізкасці роднай цёткі да каралевы [[Лізавета I|Лізаветы I]] Уолтэр Рэйлі быў уцягнуты ў прыдворнае жыццё. Знаёмства з каралевай адбылося пасля [[1581]] г. Уолтэру Рэйлі прыпісваюць такія ўчынкі для прыцянення яе ўвагі, як кіданне свайго плашча ў лужыну, каб каралева магла прайсці, не выпацкаўшы ногі, і драпанне [[дыямент]]ам на шкле [[верш]]аў. На самой справе гэтыя сюжэты пазней былі запазычаны з твораў [[Вальтэр Скот|Вальтэра Скота]]<ref>[http://everythingelizabethan.blogspot.com/2011/02/walter-raleigh-myth.html Walter Raleigh Myth]</ref>. Дзякуючы блізкім здносінам з Лізаветай I, Уолтэр Рэйлі займаў пасады лорда-лейтынанта [[Корнуал]]а, віцэ-адмірала, камандзіра асабістай каралеўскай варты, у якасці прадстаўніка [[Дэваншыр]]а некалькі разоў займаў месца ў [[Парламент Вялікабрытаніі|парламенце Англіі]].
 
== Спасылкі ==
autoeditor
32 937

правак