Difference between revisions of "Ліберыя"

no edit summary
 
== Насельніцтва ==
{{main|Насельніцтва Ліберыі}}
Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5%), якіх называюць ''амерыканаліберыйцамі''. Яны займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: [[кпеле]], [[баса (народ)|баса]], [[гіё]], [[кру]], [[грэба]], [[мана]], [[крахн]], [[гола]], [[гбандзі]], [[лома]], [[кісі]], [[Ваі, народ|ваі]], [[дэі]], [[бэла]], [[мандынга]] і [[мендэ]]. Этнічная разнароднасць пагаршаецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю [[анімізм]]у. Дзяржаўная мова — англійская.
[[File:Population pyramid of Liberia 2016.png|thumb|Полава-ўзроставая піраміда, 2016]]
Ліберыя адносіцца да найменш населеных дзяржаў Заходняй Афрыкі. У гістарычным мінулым ліберыйская зямля панесла значныя чалавечыя страты праз гандаль рабамі. Дзве грамадзянскія вайны канца ХХ - пачатку ХХІ ст. забралі 250 тысяч жыццяў і выклікалі моцны міграцыйны адток (таксама каля чвэрці мільёна чалавек). Хоць часам Ліберыя сама прымае мігрантаў: у 2010-11 годзе сюды, ратуючыся ад гвалту, перабраліся 125 000 івуарыйцаў. Сёння ў Ліберыі налічваецца меней за 5 млн чалавек, пры гэтым краіна дэманструе тыпова афрыканскія тэмпы росту насельніцтва: Нараджаецца 38 чалавек на 1000 (2017), а [[Сумарны каэфіцыент нараджальнасці|на адну жанчыну прыходзіцца]] 5 дзяцей, прырост складае 2,5%.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html</ref>. Ён быў бы яшчэ вышэйшым, каб не эміграцыя (0,6%).
 
Сярэдні ўзрост ліберыйца ў 2017 складаў 17,8 гадоў, а 60% насельніцтва былі маладзей за 25 гадоў. Вялікіх поспехаў Ліберыя дасягнула ў барацьбе за жыцці немаўлят: нягледзячы на недахоп медыцынскіх работнікаў, узровень [[Дзіцячая смяротнасць|дзіцячай смяротнасці]] з 1990 знізіўся на 70 % і цяпер складае 52 на 1000, што ўсё роўна застаецца адным з найгоршых паказчыкаў у свеце. Яшчэ горшыя пазіцыі Ліберыі ў мацярынскай смяротнасці, бо роды часта прымаюць не прафесійныя медыкі.
 
[[File:Downtown Monrovia 3348917715 67a2002529.jpg|thumb|Манровія, даўнтаўн]]
Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (каляпераважна 5%з [[Барбадас]]а), якіх называюць ''амерыканаліберыйцамі''(каля 5%). Яны па сённяшни дзень займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: [[кпеле]] — буйнейшае, [[баса (народ)|баса]], [[гіё]], [[кру]], [[грэба]], [[мана]], [[крахн]], [[гола]], [[гбандзі]], [[лома]], [[кісі]], [[Ваі, народ|ваі]], [[дэі]], [[бэла]], [[мандынга]] і [[мендэ]]. Этнічная разнароднасць пагаршаецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю [[анімізм]]у. Дзяржаўная мова — англійская.
 
Этнічная разнароднасць ускладняецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю [[анімізм]]у. Дзяржаўная мова — англійская, ва ўмовах нацыянальнай стракатасці яна служыць [[Лінгва франка|сродкам міжэтнічных зносін]]. Паводле перапісу 2008, 86,5 % ліберыйцаў з'яўляюцца хрысціянамі пераважна пратэстанцкіх кірункаў, 12,2 % — мусульмане.
 
У гарадах жывуць крыху больш за палову ліберыйцаў. У сталічным графстве Мантсерада ў 2017 жылі 1 118 тыс.чалавек, з іх 970 тысяч — у агламерацыі Вялікая [[Манровія]]. Як тое вядзецца на чорным кантыненце, роля стаіцы гіпертрафаваная: паводле дадзеных 2008 года ў Манровіі пражывае у 4 разы болей народу, чым у сталіцах усіх астатніх графстваў разам узятых. Другі горад — Гбарнга на паўночным усходзе (56 тыс.), трэці — Бьюкенен (50 тыс.)
 
== Эканоміка ==