Розніца паміж версіямі "Ліберыя"

582 байты дададзена ,  2 гады таму
няма тлумачэння праўкі
'''Лібе́рыя''' ([[Англійская мова|анг.]]: ''Republic of Liberia'') — краіна ў [[Заходняя Афрыка|Заходняй Афрыцы]]. Мяжуе з [[Гвінея]]й, [[Кот-д'Івуар]]ам і [[Сьера-Леонэ]]. Мае выхад да [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіяна]]. Займае плошчу ў 111 тыс.кв.км з насельніцтвам каля 4,7 млн чалавек. Сталіца і найбуйнейшы горад — [[горад Манровія]].
 
Дзяржаўная мова — англійская, у стасунках ужываюццаужываецца каля 20 мясцовых моваў.
 
Ліберыя з'яўляецца самай доўгаіснуючай рэспублікай у [[Афрыка|Афрыцы]] (з 1847). Ліберыя была сярод заснавальнікаў [[Ліга Нацый|Лігі Нацыяў]] і [[Арганізацыя аб'яднаных нацый|ААН]]. Сёння з'яўляецца сябрам ААН, [[Афрыканскі Саюз|Афрыканскага Саюза]], дзяржаў АКТ. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са [[ЗША|Злучанымі Штатамі Амерыкі]], як эканамічна, так і культурна. Напрыканцы ХХ стагоддзя краіна зведала дзве грамадзянскія вайны, якія забралі жыцці 250 000 чалавек і негатыўна адбілася на эканоміцы. У 2014-2015 Ліберыя стала адным з ачагоў [[Эпідэмія ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы|эпідэміі ліхаманкі Эбола]], і хоць вірус і ўдалося адолець, шуму ён нарабіў шмат. У 2018 годзе лідарам краіны стаў знакаміты ў 1990-х футбаліст "[[Мілан (футбольны клуб)|Мілан]]а" [[Джордж Веа]].
 
З ВУПам на душу насельніцтва меней за 1000 (!) долараў Ліберыя ўпэўнена адносіцца да групы найменш развітых краін свету. Каля 85% насельніцтва жыве ніжэй за міжнародную рысу беднасці.
 
== Этымалогія ==
 
== Эканоміка ==
{{main|Эканоміка Ліберыі}}
Грашовая адзінка — ліберыйскі долар. З 1943 па 1982 у якасці грашовай адзінкі выкарыстоўваўся амерыканскі долар, які ў наш час ходзіць на роўных з ліберыйскім.
 
Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцяга для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот, які ходзіць пад ліберыйскім сцягам, адзін з самых вялікіх у свеце. Агульны [[танаж]] яго 3500 суднаў праўзыходзіць 100 млн. тон, што складае 11 % сусветнага танажу, наперадзе толькі [[Панама]].
 
Даволі спецыфічнай рысай ліберыйскай эканомікі з'яўляецца перавага паслуг над таварамі ў знешнім гандлі. Асноўныя артыкулы экспарту тавараў: натуральны каўчук, жалезная руда, сырая нафта, какава-бабы, драўніна, золата; імпарту: нафтапрадукты, машыны, лекі, харчаванне. Цікава, што галоўныя партнёры па экспарце і імпарце — зусім розныя краіны (па экспарце — гэта Польшча, ЗША, Нідэрланды, Германія, Швейцарыя; па імпарце — Сінгапур, Кітай, Карэя, Японія). Гэта звязана з тым, што названыя азіяцкія краіны найбольш актыўна карыстаюцца паслугай ліберыйскага "зручнага сцягу".
 
== Некаторыя цікавінкі ==