Розніца паміж версіямі "Кіеўская культура"

др
няма тлумачэння праўкі
др
'''Кіеўская культура''' — археалагічная культура плямён, якія II—III — сярэдзіне V ст н.э. жылі на сучаснай тэрыторыі [[Кіеўская вобласць|Кіеўскай]] (Поўнач), [[Чарнігаўская вобласць|Чарнігаўскай]] і [[Сумская вобласць|Сумскай]] абласцей [[Украіна|Украіны]], на усходеўсходзе [[Гомельская вобласць|Гомельскай]] і поўдні [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]] абласцей [[Беларусь|Беларусі]], поўдзень [[Бранская вобласць|Бранскай]] і захад [[Курская вобласць|Курскай]] абласцей [[Расія|Расіі]]. Вылучыў у [[1953]] г. украінскі археолаг [[Валянцін Мікалаевіч Даніленка|В. М. Даніленка]]. Назва ад помнікаў, выяўленых у [[Кіеў|Кіеве]] і яго наваколлі. Насельніцтва жыло на селішчах плошча 0,5 — 2 га (зрэдку да 6-8 га), займалася пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй. Іх жыллё было 2 тыпаў: прамавугольныя ў плане паўзямлянкі, паглыбленыя ў зямлю на 0,4 — 1,2 м, плошча 8 — 24 м², і наземныя слупавой канструкцыі з адкрытымі агнішчамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне; перапаленыя косці змяшчаліся ў круглыя ці авальныя ямкі глыбінёй 0,2 — 0,6 м; вядомы і урнавыя пахаванні. Пахавальны інвентар: побытавыя рэчы, прадметы ўпрыгожання, рэшткі трызны. Кераміка (гаршкі, міскі, пасудзінкі малых памераў, дыскі-накрыўкі і іншае) ляпная, зрэдку арнаментаваная насечкамі і пальцавымі ўцісканнямі па краях ці расчосамі грэбеня па тулаве; сустракаецца глянцаваныпосуд. З жалеза і сталі выраблялі нажы, [[Свярдло|свердлы]], [[нажніцы]], сярпы, [[Зброя|зброю]] і іншае; з косці — [[Іголка|іголкі]], [[спіцы]], [[Шыла|шылы]]; з гліны — [[Тыгель|тыглі]], льячкі, [[грузіла|грузілы]], прасліцы; з каменю — тачыльныя брускі, зерняцёркі, [[жорны]]. Тыповыя для плямён Верхняга Падняпроўя — вырабы з выемчатай эмаллю (бронзавыя падвескі, фібулы і іншае). З рымскіх правінцый на тэрыторыі плямён Кіеўскай культуры траплялі чырваналакавая кераміка, бронзавыя пасудзіны, пінцэты, шкляныя пацеркі, манеты. Большасць даследчыкаў лічыць, што Кіеўская культура сфарміраваля на аснове позназарубінецкіх старажытнасцей з уключэннем некаторых традыцый, запазычаных у плямён пшэворскай культуры і штрыхаванай керамікі культуры. Існуе меркаванне, што насельніцтва Кіеўскай культуры — продкі славян, некаторыя лічаць іх усходнімі балтамі. Найбольш вядомыя помнікі кіеўскай культуры на Беларусі — [[Тайманава]], [[Новы Быхаў]].
 
== Літаратура ==