Вікіпедыя:Недапушчальнасць абраз, пагроз і агрэсіі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Shortcut|[[ВП:НАПА]]}}
{{Правіла}}
Вікіпедыя — праект стварэння энцыклапедыі, а не супольнасць клубаў паводле інтарэсаў. Удзельнікі праекта — члены аўтарскага калектыву, таму хацелася б, каб асабістыя дачыненні паміж імі не заміналі працы над супольным праектам. Абмеркаванні ў Вікіпедыі — нават асабістыя абмеркаванні ўдзельнікаў — мусяць мець адзіную мэту: паляпшэнне энцыклапедычных артыкулаў. Таму ўсякі пераход на асобу супярэчыць самому духу Вікіпедыі. Удзельнікі могуць не падабацца адзін аднаму, выклікаць адзін у аднаго непрыязнасць, але гэтыя эмоцыі не мусяць ніяк адбівацца на старонках Вікіпедыі.