Розніца паміж версіямі "Капенгаген"

4 байты дададзена ,  2 гады таму
др
др
 
== Архітэктура і планіроўка ==
У старой частцы Капенгагена захавалася сярэдневяковая радыяльна-кальцавая планіроўка з вузкімі крывымі вуліцамі. Галоўныя помнікі: у стылі дацкага рэнесансу — палац Росенбарг (1606-34) і будынак біржы (1619-25, архітэктары абодвух браты Стэнвінкель); барочныя палац Шарлотэнбарг (1672-77, арх. Л. Хавен, цяпер будынак Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў) і палацавы комплекс Амаліенбарг (будаваўся з 1750, арх. Н. Эйгвед), палац-парламент Крысціянсбарг (1733-40, арх. Э. Д. Хёйсер, адноўлены пасля пажару арх. Х. К. Хансенам у 1800-20, Т. Ёргенсенам у 1907-22 у псеўдабарочных формах); класіцыстычны [[Музей Торвальдсена]] (1839-48, арх. Г. Бінесбёль, мастак I. Зоне); [[Капенгагенская ратуша]] ў стылі нацыянальнага рамантызму (1892—1905, арх. М. Нюрап) і інш.
 
На месцы старых умацаванняў, ад якіх захавалася толькі цытадэль, разбіты бульвары, да якіх прымыкаюць прадмесці (Вестэрбро, Нерэбро і Эстэрбро), у апошнія гады яны амаль зліліся з горадам. У гаспадарчым дачыненні адно цэлае з горадам складаюць таксама Фрэдэрыксберг на захадзе (46954 жыхара), Утэрслеў на паўночным захадзе (2596 жыхара) і Зундб'ернэ на востраве Амагер (13310 жыхара). Капенгаген ўмацаваны моцнымі марскімі фартамі.