Наўгародская вобласць: Розніца паміж версіямі

дапаўненне
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
(→‎Вядомыя асобы: -1, перанесены ў г.Пястова)
(дапаўненне)
{{Адміністрацыйная адзінка}}
'''Наўгародская вобласць''' — суб'ектсуб’ект [[Расія|Расійскай Федэрацыі]], размешчаны на паўночным захадзе [[еўрапейская частка Расіі|еўрапейскай часткі краіны]]. Адміністрацыйны цэнтр — г. [[Вялікі Ноўгарад]]. Створана [[5 чэрвеня]] [[1944]] года. Насельніцтва 657 595 чалавек (1.01.2007), з якіх у гарадах пражываюць 70,2 %. Нацыянальны склад: [[рускія]] — 93,9 %, [[украінцы]] — 1,5 %, [[беларусы]] — 0,8 %. Падзяляецца на 21 раён. Буйнейшыя гарады: [[Вялікі Ноўгарад]], [[Горад Баравічы|Баравічы]], [[Горад Старая Руса|Старая Руса]].
 
== Геаграфія ==
== Вядомыя асобы ==
Заходнюю частку вобласці займае Прыільменская нізіна з моцна забалочанымі ўчасткамі. На паўднёвым усходзе — узгорыста-марэнная [[Валдайскае ўзвышша]] (вышыня да 296 м, г. Рыжоха), тэрасаваным выступам ўздымаецца над Прыільменскай нізінай; моцна раздзеленая рэкамі. На паўночным усходзе — Ціхвінская града (вышыня да 280 м). Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая, снежная. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −7,5 да −10,2 °C; лета умерана цёплае, сярэдняя тэмпература ліпеня ад 16,5 да 17,5 °C. [[Ападкі|Ападкаў]] — 700—800 мм у год. Працягласць [[вегетацыйны перыяд|вегетацыйнага перыяду]] ад 119 да 132 сутак. Большая частка рэк належыць басейну возера [[Ільмень]] (самае вялікае ў Н. а.), Найбуйнейшыя з іх: [[Мста]], [[Ловаць]], [[Палісць (прыток Ловаці)|Палісць]], [[Шалонь]]. З Ільмені выцякае рака [[Волхаў]], якая ўпадае ў [[Ладажскае возера]]. Вобласць багатая на азёры, шмат іх на Валдайскім ўзвышшы ([[Валдайскае возера|Валдайскае]], [[Ужын (возера)|Ужынскае]], Веллё, Пірас і інш.). Глебы пераважна [[дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістыя]], на паўночным захадзе — забалочаныя. Лясы займаюць больш за 50 % тэрыторыі вобласці. На поўначы і паўночным усходзе захаваліся [[іглічны лес|іглічныя лясы]] (елка, хвоя), у заходняй частцы — лісцяныя (бяроза, асіна вольха). Месцамі сустракаюцца дубовыя лясы. Каля 7 % тэрыторыі занята лугамі. Шырокія пойменныя лугі размешчаны па берагах возера Ільмень, р. Волхаў у дэльтах рр. Мста і Ловаць. 11 % занята тарфянымі балотамі.
 
У вобласці сустракаюцца лось, лісіца, выдра, норка, тхор, куніца, вавёрка, зайцы, воўк. У рэках і азёрах — снеток, лешч, шчупак, судак і інш.
 
== Вядомыя асобы ==
* [[Надзея Паўлаўна Арсеньева]]