Царква Святога Іосіфа (Іжа): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі
дапаўненне, афармленне
Радок 17:
|На карце = Беларусь Мінская вобласць
|Канфесія = [[Беларуская праваслаўная царква]]
|Епархія = [[Маладзечанская епархія|Маладзечанская]]
|Благачынне = Вілейскае
|Тып будынка =
Радок 26:
|Першае згадванне =
|Заснаванне =
|Асноўныя даты = {{Славутасць/Даты||||||}}
|Скасаваны =
|Пачатак будаўніцтва = 1922
Радок 35:
|Commons =
}}
'''Іосіфаўская царква''' — праваслаўны [[храм]] у аг. [[Іжа]] [[Вілейскі раён|Вілейскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. Мае прыпісную [[Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (Каралеўцы)|капліцу Свяціцеля Мікалая Цудатворцы]] у в. [[Каралеўцы]].
 
== Гісторыя ==
Праваслаўная царква ў Іжы існавала ўжо ў XVI ст., з XVIІ стагоддзя апынулася ва ўладанні [[Віленская капітула|Віленскай капітулы]] і стала [[Уніяцкая царква на Беларусі|ўніяцкай]]. Паступова ў ХІХ ст. Кішчанская царква, як і адпаведная вёска (Іжа-Кішчанская) па найменаванні войтаўства стала звацца [[Іжа|Іжскай]]. Пасля [[1839]] года, з далучэннем [[Уніяцкая царква на Беларусі|Уніяцкай Царквы]] да [[Руская праваслаўная царква|Рускай праваслаўнай]], храм у Іжы ([[1774]] года пабудовы) пераабсталявалі і асвяцілі пад тытулам [[Іосіф Абручнік|Святога Іосіфа Абручніка]]<ref name="">[http://www.kosiak.eu/be/blog-by/stefan-rygoravich-kasyak-starejshy-nasta%D1%9Enik-shchuchynskaj-pryxodskaj-vuchelni.html#more-133 Стэфан Рыгоравіч Касяк – Старэйшы настаўнік Шчучынскай прыходскай вучэльні] // Касяк – генеалагічныя пошукі продкаў</ref>. На пачатку ХХ ст. будынак царквы значна нахіліўся на паўночны бок. Епархіяльныя архітэктары ў [[1903]] і [[1908]] гг. палічылі яе зусім непрыгоднай для богаслужэння, але храм яшчэ дзейнічаў не менш дзесяці гадоў.
Пабудавана ў [[1922]] — [[1929]] гг. з дрэва на могілках, на месцы храма ХІХ ст. (да [[1890]]). Ад [[1963]] да [[1989]] года не дзейнічала па сваім прызначэнні, была складам калгаса «Рассвет». Рэканструявана ў пачатку ХХІ ст.
Пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]], у складзе [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай рэспублікі]], з 1922 г. на месцы старога храма распачалося будаўніцтва новай драўлянай царквы. З мэтай аднаўлення ўніяцтва і пераманньвання праваслаўнай паствы ў каталіцызм, царкву паставілі [[алтар]]ом на захад. Але прыхаджане адразу запрацівіліся такой палітыцы і святар Ружыцкі, што вёў будаўніцтва да 1929 г. быў вымушаны аставіць прыход.
[[Файл:Іжа. Царква ў 1970 гг.jpg|міні|злева|Царква ў Іжы ў 1970 гг.]]
 
Пабудаваная ў [[1922]] — [[1929]] гг., пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], пры [[Савецкая ўлада|савецкай уладзе]], у [[1963]] годзе царква была зачынена. Пэўны час памяшканне храма пуставала, пасля выкарыстоўвалася пад [[збожжасховішча]] [[калгас]]а «Рассвет», пазней — калгасны музей. З [[1989]] года пачалося адраджэнне храма і ўжо ў [[Люты|лютым]] [[1990]] г. царква была асвечана наноў. З [[2002]] па [[2004]] гг. па блаславенні [[Філарэт (Вахрамееў)|Патрыяршага Экзарха Філарэта]] праводзілася рэканструкцыя [[купал]]оў, храм набыў новы від.
 
== Настаяцелі ==
* 1832 — 1847 Іаан Кузьміч Снітка
* 1864 — 1881 Адам Фаміч Андрушкевіч<ref name="">[http://www.kosiak.eu/be/blog-by/stefan-rygoravich-kasyak-starejshy-nasta%D1%9Enik-shchuchynskaj-pryxodskaj-vuchelni.html#more-133 Стэфан Рыгоравіч Касяк – Старэйшы настаўнік Шчучынскай прыходскай вучэльні] // Касяк – генеалагічныя пошукі продкаў</ref>
* 1881 — 1903 Мацей Міхайлавіч Клонскі
* 1903 — 1917 Мікалай Пятровіч Краснікаў
* ? — да 1946 Антон Кірык, Вікенцій Станкевіч, Іаан Скопец, айцец Карэлы
* 1950 — 1960-ыя гг. Барыс Стаднікаў
* 1989 — 1998 Алег Васільевіч Столяр
* 1998 — 2000 Віктар Мікалаевіч Разановіч
* 2000 — 2012 Вячаслаў Валянцінавіч Вабішчэвіч
* 2013 — Аляксандр Чарняк
 
== Архітэктура ==
Твор архітэктуры ў стылізаваных формах царкоўнай архітэктуры другой паловы ХІХ ст. Трохчастковую кампазіцыю фарміруюць трох'ярусны ([[васьмярык]] на 2 [[чацвярык, збудаванне|чацверык]]ах) [[прытвор]]-[[званіца|званіц]]а, прамавугольная ў плане малітоўная зала і [[апсіда|апсід]]а. [[двухсхільны дах|двухсхільны дах]] завершаны па цэнтры высокім цыліндрычным [[барабан, архітэктура|барабан]]ам з цыбулепадобным [[купал]]ам. Фасады прарэзаны [[арка|арачн]]ымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены двухслуповым [[ганак|ганк]]ам пад двухсхільным пакрыццём.
 
[[Файл:Iža. Іжа (1900B. Mihačoŭ, 04.1917).jpg|міні|злева|Старая царква ў пачатку1917 XX ст.годзе]]
Папярэдні храм з'яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства з асацыяцыйнымі рысамі гатычнай архітэктуры. Вертыкальнасць кампазіцыі надавалі бакавыя [[чацвярык, збудаванне|чацверык]]овыя вежы франтальнага фасада, высокі [[франтон]] [[двухсхільны дах|двухсхільнага даху]] паміж імі, вертыкальная [[шалёўка|шалёўк]]а фасадаў і вежаў, прапарцыянальныя суадносіны вышыні зруба і даху (1:1). Строгасць і выразнасць будынка былі абумоўлены адсутнасцю дэкору. Адзінай пластычнай формай з'яўляліся цыбулепадобныя [[галоўка, архітэктура|галоўк]]і над сферычнымі [[купал]]амі вежаў. Перад царквой стаяла мураваная [[брама|брам]]а ў выглядзе 2 адасобленых [[пілон]]аў, 1-ы ярус якіх меў [[арка|арачн]]ы праход, 2-і - адкрытую слуповую [[галерэя|галерэ]]ю-[[званіца|званіц]]у пад [[вальмавы дах|вальм]]авым [[гонт]]авым дашком.
 
{{зноскі}}
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
* Нарачанка і яе берагі/ [[Сымон Вікенцьевіч Барыс|Сымон Барыс]], [[Анатоль Валянцінавіч Рогач|Анатоль Рогач]]. — Мінск: Зміцер Колас, 2013. — 712 с. [8 л.] іл. 99 асобнікаў. ISBN 978-985-6992-37-0.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
* {{hram.by|512}}
* {{radzima|3231}}
* {{ГБ|https://globus.tut.by/izha/index.htm#church}}
* [http://www.molod-eparchy.by/be/eparkhiya/blagachynni/vilejskae/item/823-prykhod-khrama-svyatoga-pravednaga-iosifa-abruchnika-u-v-izha Царква Святога Іосіфа (Іжа)] на сайце [[Маладзечанская епархія|Маладзечанскай епархіі]]