Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
У мэтах аздаравіць Эдварда пасля працы на заводах і чыгунцы маці пераканала бацьку, каб іх сына (па просьбах Люцыяна і Гелены Вайніловічаў) адправілі ў падарожжа за мяжу. Эдвард пагадзіўся з воляй бацькоў, а ў мемуарах занатаваў: ''«Аднак, узважыўшы, я тую маю папярэднюю працу, тыя гады, праведзеныя ў рабочай блузе, тыя гады спецыяльнай навукі за страчаныя зусім не лічу: наадварот, набыў карысны вопыт, бо навучыўся працаваць сам і цаніць працу іншых, навучыўся разумець псіхалогію працуючых, падуладных і залежных людзей і таму лепей разумець абавязкі працадаўцаў, у шэрагі якіх сам хутка меўся стаць»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 30—31.</ref>.
 
Восенню 1871 г. Эдвард Вайніловіч, яго дзяцька Люцыян Вайніловіч і цётка Гелена выехалі ў падарожжа ў [[Аўстра-Венгрыя|Аўстрыю]] і [[Італія|Італію]] ([[Горад Вена|Вена]], [[Горад Інсбрук|Інсбрук]], [[Горад Венецыя|Венецыя]], [[Горад Рым|Рым]], [[Горад Фларэнцыя|Фларэнцыя]]), дзе яны «прайшлі вінную тэрапію» і, дзякуючы шляхціцу [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскага павета]] [[Геранім Антонавіч Кеневіч|Гераніму Кеневічу]] (1796—1884), які быў далёкім сваяком<ref>Маткай Гераніма Антонавіча Кеневіча была пані Адынец, а сам Кеневіч быў жанаты з Кацярынай Ігнатаўнай Горват, сястрой Атона Горвата, які пабраўся другім шлюбам з Міхалінай Вайніловіч, сястрой Эдварда.</ref> Вайніловічаў (праз [[род Адынцоў|Адынцоў]]) і стала пражываў у тыя часы ў [[Горад Рым|Рыме]], атрымалі аўдыенцыю ў [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]] (1846—1878) [[Пій IX, Папа Рымскі|Пія IX]] (1792—1878) і праслухалі яго малебен у [[Сікстынская капэла|Сікстынскай капэле]]. Пасля Рыма Вайніловічы наведалі [[Горад Фларэнцыя|Фларэнцыю]], дзе напаткалі шляхціца [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павета]] графа [[Ян Тадэвушавіч Завіша|Яна Тадэвушавіча Завішу]] (1822—1887) і яго маладых дачок — Еву (1850—1930) і [[Магдалена Іванаўна Радзівіл|Магдалену]] (1861—1945)<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 31.</ref>. Пасля Вайніловічы вярнуліся ў Інсбрук, адкуль дзядзька і цётка накіраваліся на зіму ў [[Горад Варшава|Варшаву]], а Эдвард — праз [[Горад Страсбург|Страсбург]] у [[Горад Парыж|Парыж]], ''«дзе яшчэ дыміліся рэшткі [[Парыжская камуна|Парыжскай камуны]] і калона Вандома ляжала разбітай на каменнях бруку»''. Вайніловіч пасяліўся ў [[Лацінскі квартал|Лацінскім квартале]] горада і, не маючы знаёмых у Парыжы, акрамя ўраджэнца [[Слуцкі павет|Слуцкага павета]] — хворага бібліятэкара з [[Гатэль Ламбер|«гатэля Ламбер»]] [[Браніслаў Францавіч Залескі|Браніслава Залескага]] (1820—1880), пачаў наведваць лекцыі ў [[Сарбона|Сарбоне]] і [[Калеж дэ Франс]] («Collège de France»), надаючы асаблівую ўвагу палітычнай эканоміцы, праводзячы вечары ў «Камеды Франсэз» і тэатрах<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 32.</ref>.
 
=== Курсы ў сельскагаспадарчай акадэміі ў Прушкаве (Прусія) ===
Праз пэўны час бацька Эдварда, хварэючы на ногі, зноў нагадаў сыну, каб той хутчэй вяртаўся да землеўладальніцкага ладу жыцця. І ў 1872 г. Эдвард выехаў з Парыжа праз [[Горад Гановер|Гановер]] і [[Горад Дрэздэн|Дрэздэн]] у нямецкі горад Прушкаў у прускай [[Сілезія|Сілезіі]], дзе стаў слухачом кароткачасовых курсаў сельскагаспадарчай акадэміі, якая славілася сваімі прафесарамі і давала грунтоўныя веды па развіцці сельскай гаспадаркі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 32, 34.</ref>. Пасля сканчэння практыкі позняй восенню 1872 г. Вайніловіч вярнуўся ў Савічы, дзе застаў бацьку вельмі хворым на ногі, чым у свой час пакутавалі і яго дзед [[Антон Адамавіч Вайніловіч|Антон]], і прадзед Адам. Хвароба не адступіла, хоць бацька Адам лячыўся і ў [[Горад Варшава|Варшаве]]. І 22 снежня 1874 г., калі Эдварда не было пэўны час дома, бацька памёр<ref name="ReferenceD">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 35.</ref>.
 
== Дзейнасць у Слуцкім павеце ==
У [[1874]] г. Эдвард Вайніловіч, тэхнолаг па адукацыі, ва ўзросце 27-і год стаў гаспадаром спадчынных маёнткаў [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічы]] і Пузава ў [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]] і вырашыў займацца сельскагаспадарчай вытворчасцю. Абставіны для мясцовых каталіцкіх дваран у [[Заходні край|«заходніх губернях»]] былі цяжкімі: дзейнічала «выключнае заканадаўства»; не праводзіліся дваранскія выбары; яшчэ болей пашыралася [[русіфікацыя]]; у сферы адукацыі працягвала панаваць гістарычная тэорыя [[трыадзіны рускі народ|«адзінства рускага народа» у трох галінах]] (вялікарусаў, маларусаў і беларусаў); масава будаваліся праваслаўныя храмы, а каталіцкія касцёлы перарабляліся на цэрквы; расійскі ўрад працягваў «убіваць клін» паміж каталіцкімі дваранамі і праваслаўнымі сялянамі, што праіснавала да [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|падзення расійскага самадзяржаўя ў лютым 1917 г.]] і знікнення [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
Эдвард Вайніловіч яшчэ пры жыцці свайго бацькі ўдзельнічаў у кампрамісных судах (па зямельных пытаннях) і ажыццяўляў апеку над асірацелымі дваранскімі сем'ямі ў [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]], што і працягваў рабіць, атрымаўшы карысны вопыт зносін з людзьмі. За добрасумленнасць, дакладнасць, справядлівасць, здольнасць ісці на кампрамісы, не шкадуючы ўласнага часу, атрымаў давер і павагу маянткоўцаў<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 35.<name="ReferenceD"/ref>.
 
[[File:Slucki pawet - Savichy - 1864 AD.jpg|thumb|[[Слуцкі павет]] у 1864 г. (фрагмент карты Мінскай губерні). [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічы]] пазначаны чырвонай кропкай]]
=== Сямейнае жыццё і маёнткі ===
[[File:Alimpia Vajnilovich 1861-1945 - foto bf 1914 AD.jpg|left|thumb|Алімпія Вайніловіч (1861—1945) — жонка Эдварда Вайніловіча]]
[[18 ліпеня]] [[1882]] г. Эдвард Вайніловіч ажаніўся з Алімпіяй Маркаўнай Узлоўскай (1861—1945), род якой адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты Случчыны. Алімпія (ці «Лілі», як яе называлі блізкія) была суседкай Эдварда па сядзібе і не вельмі далёкай сваячкай: была дачкой Марка Францавіча Узлоўскага ад яго жонкі Мацільды Міхалаўны Вайніловіч (з [[вёска Макраны|макранскай]] лініі [[род Вайніловічаў|роду Вайніловічаў]])<ref name="ReferenceE">''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 37—39.</ref>. Яна была маладзейшая за Эдварда, а яе сям'я ўдвая багацейшая і мела блізкія сваяцкія сувязі з [[Род Непакайчыцкіх|Непакайчыцкімі]] і [[Род Рассудоўскіх|Рассудоўскімі]] — карэннай [[шляхта]]й (дваранамі) Случчыны. Алімпія атрымала традыцыйную для тых часоў хатнюю адукацыю для дваранак — была пісьменнай, валодала замежнымі мовамі, умела вышываць, верагодна, умела іграць на [[фартэпіяна]]; прынесла значны пасаг, бо была адзіным дзіцём у бацькоў. Вядома, што яна магла самастойна запрагаць коней і ездзіць у павозцы, а верагодна, і верхам, бо гэта было звычайным для павятовых дваранак. За жонкай, пасля смерці Марка Узлоўскага, Эдвард Вайніловіч атрымаў у пасаг маёнтак Боркі (фальваркі Боркі, Душнаў, Вінцэнтава, Матыняны і Лапатычы, а таксама лясныя масівы Малыя Страхіні і Вялікія Страхіні), які знаходзіўся ў 5 кіламетрах ад Савічаў і ў 1877 г. налічваў 2809 [[Дзесяціна, мера плошчы|дзесяцін]] зямлі, а ў 1911 г. — 2722 дзесяціны. Маёнткі Савічы, Пузава і Пераходы (ралля, сенажаці і лясы) у 1877 г. мелі 1200 дзесяцін, а ў 1911 г. — 1638<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 37—39; Список землевладельцев... С. 31; Списки лиц, владеющих в Минской губернии имуществом...</ref>.
 
[[File:Siemion Woynillowicz 1885-1897 - foto bf 1890 AD.JPG|thumb|130px|Сямён (Siemion) Вайніловіч (1885—1897) — сын Эдварда Вайніловіча]]
Алімпія нарадзіла Эдварду двух дзяцей — Алену (Гелену-Бянігну) (1884—1903), якая нарадзілася 13 лютага 1884 г., і Сямёна (1885—1897), які нарадзіўся 17 чэрвеня 1885 г. і быў названы ў гонар Сямёна Вайніловіча, праваслаўнага баярына [[ВКЛ]] і ўнука Вайнілы — пачынальніка [[род Вайніловічаў|рода Вайніловічаў]] у XV ст.<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 37—39.<name="ReferenceE"/ref>
 
Эдвард Вайніловіч быў гаспадарлівым маянткоўцам, які цікавіўся самымі прагрэсіўнымі гаспадарчымі тэхналогіямі. Яго не вельмі вялікія маёнткі заўжды квітнелі, хоць здаралася, што некаторыя гаспадарчыя ініцыятывы не прыносілі плёну. Так, у 1904 г. ён адкрыў у Савічах дадатковы спіртзавод, які прыйшлося ў 1910 г. закрыць з-за эканамічнага крызісу ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і агульнага падзення попыту. У 1900-х гг. ужо валодаў мільённым багаццем, у сейфе зберагаў [[Каштоўная папера|каштоўныя паперы]], [[Акцыя, фінансы|акцыі]] мінскіх, віленскіх і варшаўскіх [[банк]]аў, быў акцыянерам [[Горад Лодзь|лодзьскай]] бойні<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 131.</ref>. Пасля 1909 г. у сваім палацы ў Савічах Эдвард Вайніловіч зрабіў новы рамонт, давёўшы сваю рэзідэнцыю да патрабаванняў тагачаснага камфорту: пабудаваў ванны пакой з бягучай вадой, правёў [[тэлефон]]ную сувязь, электрычнае святло і г.д.<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 130.</ref>
 
=== Апека над маяратамі князя Радзівіла ===
У 1903 г. Эдвард Вайніловіч, які меў вялікі давер і вопыт у справах апекі над маёнткамі, атрымаў ад князя [[Антоні Вільгельм Радзівіл|Антонія Радзівіла]] (1833—1904) прапанову ўзяць апеку над радзівілаўскімі [[Нясвіжская ардынацыя|Нясвіжскім]] і [[Клецкая ардынацыя|Клецкім маяратамі]] (каля 135 тысяч дзесяцін), якія размяшчаліся на тэрыторыі Слуцкага павета<ref name="ReferenceF">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 89.</ref>. Сын князя [[Ежы Фрыдэрык Радзівіл|Ежы Радзівіл]] (1860—1914) быў прызнаны псіхічна хворым, яму не дапамагала лячэнне і ў яго хутка развіваўся [[параліч]], а сам ардынат Антоній Радзівіл быў нямецкім генералам ад артылерыі, [[флігель-ад'ютант]]ам [[імператары германскія|германскіх імператараў]] [[Вільгельм I, германскі імператар|Вільгельма I]], [[Фрыдрых III, германскі імператар|Фрыдрыха III]] і [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельма II]] і пастаянна пражываў у [[Горад Берлін|Берліне]]. Вайніловіч згадзіўся<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 89, 91.</ref>.
 
Спачатку (з 20 ліпеня 1903 г.) апека была намінальнай, бо тычылася толькі асобы і інтарэсаў князя Ежы Радзівіла<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 89.<name="ReferenceF"/ref>. Антоній Радзівіл са сваёй жонкай Марыяй (з роду графаў дэ Кастэлян) на летні перыяд прыязджаў у [[Нясвіж]] і заўсёды наведваў Эдварда Вайніловіча. А пасля, у сувязі са смерцю князя Антонія Радзівіла, з 11 снежня 1905 г. пад апеку Вайніловіча пераходзіў і ўвесь зямельны фонд ([[Нясвіжская ардынацыя|Нясвіжскі]], [[Клецкая ардынацыя|Клецкі]] і [[Давід-Гарадоцкая ардынацыя|Давід-Гарадоцкі маяраты]] — цалкам каля 400 тысяч дзесяцін). Ён добрасумленна трымаў апеку над маяратамі ў поўнай згодзе з жонкай князя Ежы Радзівіла Марыяй з [[род Браніцкіх|Браніцкіх]] Радзвівіл (1863—1941). У 1906 г., калі самы старшы сын князя Ежы Радзівіла [[Альбрэхт Антоні Вільгельм Радзівіл|Альбрэхт]] (1885—1935) дасягнуў 21-гадовага ўзросту, Вайніловіч адразу падключыў князя да кіравання ўсімі справамі па [[маярат]]ах, а 28 снежня 1914 г. поўнасцю склаў паўнамоцтвы апекі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 91.</ref>.
{|class="graytable" style="text-align:center"
|width="25%"|[[Выява:Antoni Radzivił. Антоні Радзівіл.jpg|180px]]
Вялікім захапленнем Эдварда Вайніловіча былі [[конь|коні]] і [[конегадоўля]], што было тыповым для тагачасных маянткоўцаў: у эпоху слабага распаўсюджання паравых машын і [[аўтамабіль|аўтамабіляў]], коні былі ўсім — і цяглавай сілай, і транспартным сродкам, і прадметам эстэтыкі, і гонарам гаспадара. З самага пачатку сваёй гаспадарчай дзейнасці ён часта прымаў актыўны ўдзел у якасці эксперта ў розных выстаўках коней, як сялянскіх, так і дваранскіх. Так, 1 кастрычніка 1881 гг. ён быў экспертам камісіі на выстаўцы сялянскіх коней у [[Вёска Цімкавічы|Цімкавічах]] ([[Слуцкі павет]]), куды сяляне з суседніх вёсак прывялі сваю жывёлу, і быў адзіным прадстаўніком ад маянткоўцаў Слуцкага павета (у адрозненне ад іншых экспертаў, прызначаных мінскім губернатарам ці Галоўным упраўленнем дзяржаўнай конегадоўлі Расійскай імперыі).
 
У 1883 г. [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] арганізавала ў [[Мінск]]у сельскагаспадарчую выстаўку, якая мела поспех і паспрыяла росту колькасці членаў таварыства, набыўшага з таго часу выразныя рысы арганізацыі з карэнных каталіцкіх дваран [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]<ref name="ReferenceG">''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 94.</ref>.
 
=== Вайніловіч на чале Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі ===
[[Выява:Edward Woynillowicz 1847-1928 - in Sluck - 1910 AD.jpg|left|thumb|Эдвард Вайніловіч, каля 1910 г. Фатограф [[Самір Львовіч Юхнін]]]]
У 1888 г. Эдвард Вайніловіч быў аднагалосна абраны віцэ-старшынёй [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]] (МТСГ) і стаў яго фактычным кіраўніком, бо пасаду старшыні, якая мела выключна ганаровы характар, звычайна займаў [[губернатары Мінскай губерні|мінскі губернатар]] (у 1888 г. ім быў генерал-лейтэнант князь [[Мікалай Мікалаевіч Трубяцкі]])<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 94.<name="ReferenceG"/ref>. З гэтага часу пачаўся сапраўдны ўзлёт дзейнасці сельскагаспадарчага таварыства ў [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Справы заўсёды паспяхова вырашаліся дзякуючы таленту, актыўнасці і кемлівасці яго членаў, у першую чаргу — Эдварда Вайніловіча. Хутка склад таварыства станавіўся болей прадстаўнічым, бо далучаліся людзі справы, якія праяўлялі зацікаўлены клопат аб росквіце і дабрабыце гаспадаркі маёнткаў як спадчынных, так і набытых.
 
Сфера гаспадарчай дзейнасці таварыства ў 1880—1890-я пастаянна пашыралася: у 1891 г. таварыства набыло бойню ў [[Мінск]]у; у 1893 г. створана [[Таварыства ўзаемнага крэдыту, Мінск|Таварыства ўзаемнага крэдыту]]; у 1896 г. быў заснаваны Гандлёвы аддзел таварыства, які прыносіў велізарныя прыбыткі; у 1901 г. пачало дзейнічаць Таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання (ад агню), якое мела свае філіялы ва ўсіх [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губернях]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 64;</ref>. Хутка вырасталі бюджэт і дывідэнды арганізацыі, былі створаны і значныя фонды грамадскага прызначэння, ствараліся філіялы МТСГ у многіх павятовых цэнтрах Мінскай губерні і новыя рабочыя месцы, што было актуальным ва ўмовах дыскрымінацыі католікаў на дзяржаўнай службе ў [[Заходні край|«заходніх губернях»]]. Прадукцыя мясцовых маёнткаў (каровы, свінні) выціскала з рынку прывозную (стэпавую рагатую жывёлу, авечкі) і сваёй канкурэнцыяй зніжала цэны для пакупнікоў<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 64, 67; ''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 94.</ref>.
 
[[File:Miensk, Zacharaŭskaja-Felicyjanaŭskaja. Менск, Захараўская-Фэліцыянаўская (1915).jpg|thumb|Будынак [[Таварыства ўзаемнага крэдыту, Мінск|Таварыства ўзаемнага крэдыту]] ў [[Горад Мінск|Мінску]], фота да 1917 г. ''(Будынак не захаваўся)'']]
Ва ўмовах дзеяння ў [[Заходні край|«заходніх губернях»]] абмежавальных, дыскрымінацыйных законаў у адносінах да «польскага» (польскамоўнага і каталіцкага) дваранства пасля паўстання 1863—1864 гадоў, МТСГ выступала абаронцам інтарэсаў мясцовых землеўласнікаў (у тым ліку праз дзейнасць сваіх юрыстаў) перад расійскай уладай, ''«заўсёды і ў кожнай акалічнасці лічыла сябе прадстаўніком класа землеўласнікаў у [[Заходні край|Заходнім краі]] і мела абавязкам не давесці да страты годнасці і гонару гэтага саслоўя»''<ref name="ReferenceH">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 74.</ref>. Аднак у члены Рады [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] запрашаліся і [[рускія]] ўладальнікі маёнткаў [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], каб запэўніць афіцыйныя ўлады, што таварыства не ствараецца выключна па нацыянальным прынцыпе і не займаецца змоўніцкай антыўрадавай дзейнасцю. Акрамя таго, Вайніловіч і іншыя кіраўнікі таварыства імкнуліся наладзіць і замацаваць добрыя адносіны з [[рускія|рускімі]] ўласнікамі ў губерні, супрацоўніцтва з якімі ў [[земства|земстве]] ўжо тады бралася пад увагу. У склад таварыства ўвайшло шмат высокапастаўленых асоб, бо ўрэшце стала гонарам быць членам МТСГ<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 75.</ref>. Эдвард Вайніловіч як старшыня МТСГ здолеў займець кантакт з усімі прадстаўнікамі афіцыйнай расійскай улады ў губерні і змог дабіцца іх павагі ў адносінах да сябе і сваёй арганізацыі. У [[Мінск]]у на адным з прыёмаў у мінскага губернатара князя [[Мікалай Мікалаевіч Трубяцкі|Трубяцкога]] ён выпадкова пазнаёміўся з яшчэ мала вядомым [[Пётр Аркадзевіч Сталыпін|Пятром Сталыпіным]] (1862—1911), які тады назваў Вайніловіча «мінскім [[Ота фон Бісмарк|Бісмаркам]]» за ўпартасць у адстойванні інтарэсаў таварыства<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 72.</ref>. Членамі МТСГ былі прадстаўнікі і іншых [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]], дзе спачатку не было сельскагаспадарчых таварыстваў. Калі мясцовыя ўмовы дазвалялі ім стварыць свае губернскія аграрныя таварыствы, яны выходзілі са складу МТСГ і лічылі МСТГ сваёй «калыскай»<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 77—78.</ref>.
 
[[File:Henryk Weyssenhoff - Emblem of agricultural exhibition in Minsk at 1901 AD.JPG|left|thumb|Эмблема сельскагаспадарчай выстаўкі МТСГ у Мінску — эскіз дыплома прызёраў выстаўкі, 1901 г. Аўтар [[Генрык Вейсенгоф]]]]
 
[[File:Minsk - Dom Janickaga - vulica Saveckaja nr 14.JPG|thumb|Былы дом Яніцкага ў Мінску (зараз вул. Савецкая, 14), дзе на другім паверсе знаходзілася кватэра [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвігі Кастравіцкай]]. Фота 2008 г.]]
У гэты час членамі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі былі 675 чалавек<ref>''Смалянчук, А. Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 94.</ref> — галоўным чынам, прадстаўнікі карэннага каталіцкага дваранства ([[Род Абрампальскіх|Абрампальскія]], [[Род Аскеркаў|Аскеркі]], [[Род Багдашэўскіх|Багдашэўскія]], [[Род Ваньковічаў|Ваньковічы]], [[Род Вайніловічаў|Вайніловічы]], [[Род Валадковічаў|Валадковічы]], [[Род Горватаў|Горваты]], [[Род Друцкіх-Любецкіх|Друцкія-Любецкія]], [[Род Ельскіх|Ельскія]], [[Род Здзяхоўскіх|Здзяхоўскія]], [[Род Кастравіцкіх|Кастравіцкія]], [[Род Кеневічаў|Кеневічы]], [[Род Любанскіх|Любанскія]], [[Род Свідаў|Свіды]], [[Род Скірмунтаў|Скірмунты]], [[Род Чапскіх|Чапскія]], [[Род Яленскіх|Яленскія]] і інш.), якія менаваліся і як «літоўцы» (ці па-польску — [[літвіны|«літвіны»]]), і як «палякі» (у палітанімічным значэнні), лічачы сябе прамымі спадкаемцамі [[шляхта|шляхецкай]] эліты [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Мінская выстаўка (1901) паспрыяла актывізацыі дзейнасці іншых губернскіх сельскагаспадарчых таварыстваў, а наступная выстаўка, арганізаваная ў 1901 г. у [[Горад Даўгаўпілс|Дынабургу]] Віцебскім таварыствам сельскай гаспадаркі, па сутнасці ператварылася ў значны з'езд літоўска-беларускага дваранства<ref>''Смалянчук, А. Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 95.</ref>. Ад самага пачатку свайго існавання, акрамя гаспадарчай функцыі, МТСГ пачало займацца (з-за адсутнасці [[земства]]ў у «заходніх губернях») вырашэннем многіх мясцовых праблем, стаўшы самай уплывовай грамадскай арганізацыяй [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 78.</ref>. Эдвард Вайніловіч так падсумаваў вынікі дзейнасці сваёй арганізацыі: ''«Зерні дабра і праўды, кінутыя нашымі продкамі ў зямлю, узышлі і далі выдатны плён — усеагульны дабрабыт. Зараз здаецца гэта ўсё ясным і простым. Не, панове. Не з лёгкасцю стаў дасягнуты такі вынік»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 74.<name="ReferenceH"/ref>. Матэрыяльны дабрабыт дваран Мінскай губерні стаў значным рэсурсам для іх будучай палітычнай актыўнасці.
 
Значна дапамагала Эдварду яго сястра [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвіга Кастравіцкая]], салон якой у яе кватэры ў доме Яніцкага на вуліцы Захараўскай (№ 20) у [[Горад Мінск|Мінску]] быў важным цэнтрам грамадскага жыцця Літвы і Беларусі. У салоне Кастравіцкай часта арганізоўваліся т.зв. «палітычныя абеды» — неафіцыйныя сходы членаў МТСГ і іншых асоб, якія ў нефармальным парадку вузкім колам вырашалі гаспадарчыя і палітычныя пытанні, што пазней атрымоўвалі фармальнае зацвярджэнне на агульным сходзе МТСГ<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 83.</ref>.
[[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі]] (МТСГ) было найбуйнейшай і наймацнейшай арганізацыяй падобнага тыпу ў краі і [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], адной з перадавых у тэхналагічным плане, што ў многім было заслугай выдатнай асобы яе віцэ-старшыні (а пасля і старшыні) — Эдварда Вайніловіча. Сход таварыства ў адзін голас прызнаваў за Эдвардам кіраўніцтва арганізацыяй, меўшага вялікую павагу і папулярнасць як у [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], так і за яе межамі. Аб яго неверагодным аўтарытэце і вядомасці ў грамадстве сведчыў такі факт, што калі землеўласнікі дакладна не ведалі адрас Вайніловіча, то пісалі на канверце проста «Пан Эдвард. [[Мінск]]», і лісты даходзілі да адрасата ў 90-тысячным горадзе<ref>''Jurkowski, R.'' Polacy-mińszczanie… С. 100.</ref>. Камунікабельнасць, здольнасць адразу арыентавацца ў розных прафесійных і сацыяльных абставінах, вялікі жыццёвы вопыт, хрысціянская набожнасць, рэалізм, лаяльнасць у адносінах да апанентаў дазвалялі Вайніловічу ўмела кіраваць таварыствам, пазбягаць вострых момантаў, якія б маглі пашкодзіць людзям і арганізацыі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. xii.</ref>. Ацэньваючы ўплыў Эдварда Вайніловіча на дваран Мінскай губерні, граф Іпаліт Корвін-Мілеўскі ў сваіх мемуарах паважліва напісаў, што Вайніловіч стварыў самым шляхетным кіраўніцтвам сваю «Мінскую дзяржаўку»<ref>''Korwin-Milewski, H.'' Siedemdziesiąt… С. 355.</ref>.
 
Створаныя раней Віцебскае (1876) і пазней Магілёўскае (1879), Віленскае (1899), Ковенскае (1900) і Гродзенскае сельскагаспадарчыя таварыствы (1901) налічвалі меней членаў, чым Мінскае, — прыблізна 300—400 чалавек, галоўным чынам мясцовых дваран-каталікоў (да 90 %). На чале [[Гродзенскае таварыства сельскай гаспадаркі|Гродзенскага таварыства]] стаялі князь [[Станіслаў Канстанцінавіч Святаполк-Чацвярцінскі|Станіслаў Святаполк-Чацвярцінскі]] (1838—1916) і [[Канстанцін Скірмунт]] (1866—1949), [[Віленскае таварыства сельскай гаспадаркі|Віленскага]] — [[Іпаліт Канстанцінавіч Гечэвіч|Іпаліт Гечэвіч]] (1854—1935), [[Ковенскае таварыства сельскай гаспадаркі|Ковенскага]] — [[Аляксандр Мяйштовіч]] (1864—1943), [[Магілёўскае таварыства сельскай гаспадаркі|Магілёўскага]] — [[Станіслаў Ануфрыевіч Венцлавовіч|Станіслаў Венцлавовіч]], [[Віцебскае таварыства сельскай гаспадаркі|Віцебскага]] — [[Станіслаў Ігнатавіч Лапацінскі|Станіслаў Лапацінскі]] (1851—?)<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 94.<name="ReferenceG"/ref>. Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі фактычна стала цэнтральным у [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходнім краі]], на якое аглядаліся сельскагаспадарчыя таварыствы астатніх літоўска-беларускіх губерняў, а Эдвард Вайніловіч — неафіцыйным лідарам карэнных дваран Паўночна-Заходняга краю, згрупаваных у сельскагаспадарчыя таварыствы.
 
=== Захаванне своеасаблівасці краіны ===
{{асноўны артыкул|Касцёл Святога Сымона і Святой Алены}}
10 чэрвеня 1897 г. у прыватным жыцці Эдварда Вайніловіча здарылася трагедыя — памёр яго дванаццацігадовы сын Сымон, які пасля зробленай аперацыі па выдаленню міндалін заразіўся [[скарлаціна]]й, эпідэміяй, што бушавала ў [[Еўропа|Еўропе]]. А 12 лютага г. 1903 г., не дажыўшы аднаго дня да свайго 19-годдзя, памерла іх дачка Алена, верагодна, ад запалення лёгкіх<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 74, 85.</ref>. Гэтая смерць вельмі моцна ўдарыла па Эдвардзе Вайніловічу і яго жонцы Алімпіі; толькі вера была той сілай, якая дазволіла перажыць гора<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 23.</ref>. Жадаючы захаваць памяць аб сваіх дзецях, Эдвард Вайніловіч вырашыў пабудаваць касцёл у гонар Святога Сымона і Святой Алены, якія былі святымі заступнікамі яго дзяцей:
{{Цытата|''«... і выбраў для гэтага [[горад Мінск|Мінск]] — горад, у якім я зрабіў найбольшую частку маёй грамадскай працы і ў якім будаўніцтва другой святыні было найбольш патрэбна. Пры тым хацеў, каб Мінск меў святыню, якая б мела пэўную своеасаблівасць»<ref name="ReferenceI">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 96.</ref>.}}
 
Эдвард Вайніловіч абраў [[раманскі стыль]] для новага касцёла, бо, як сам адзначаў, у часы росквіту раманскага стылю ў Еўропе [[хрысціянства]] яшчэ не было падзелена на [[каталіцызм|каталіцтва]] і [[праваслаўе]]:
{{Цытата|''«Я не жадаў спыняцца на гатычным стылі, па-першае, таму, што ён стаў вельмі распаўсюджаны на той час пры будаўніцтве каталіцкіх святынь у Расіі, па-другое, таму, што ён вельмі адрозніваўся ад стылю праваслаўных храмаў, якія існавалі ў нашым краі, і гэтым як бы падкрэсліваў падзел па веравызнанні класаў нашага грамадства, бо пераважная частка сялянства была праваслаўная, а землеўласнікі — каталікамі, і я спыніўся на раманскім стылі, росквіт якога прыпадае на час, калі [[праваслаўе|ўсходняя Царква]] існавала ў еднасці з [[Каталіцызм|Рымам]]»''<ref name="ReferenceI">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 96.</ref>.}}
У гэтым яшчэ раз праявілася вялікая талерантнасць Вайніловіча да розных канфесій і імкненне да еднасці грамадства, а не падзелу яго на варагуючыя лагеры.
 
 
=== Стрымліванне хваляванняў ===
У 1905 г. Эдвард Вайніловіч як аўтарытэтны кіраўнік уплывовай арганізацыі, лаяльнай да ўлад, не раз запрашаўся на надзвычайныя сходы мясцовай расійскай адміністрацыі на чале з [[губернатары Мінскай губерні|мінскім губернатарам]] (1905—1906) [[Павел Рыгоравіч Курлоў|Паўлам Курловым]] (1860—1923) для абмеркавання дзеянняў па спыненні хваляванняў у [[Мінск]]у і [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] падчас [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расіі]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 105—106.</ref>. Новай праблемай для Эдварда Вайніловіча стала прыбыццё ў 1905 г. мноства [[палякі|палякаў]] (галоўным чынам інтэлігенцыі) з [[Варшаўскае генерал-губернатарства|Варшаўскага генерал-губернатарства]], якія былі выселены царскім урадам у Мінск за вольналюбівыя настроі і хваляванні і якія з невялікім жаданнем былі сустрэты ў горадзе мясцовым польскамоўным каталіцкім дваранствам: ''«Яны з уласцівай „караняжам“<ref>„караняжы“ — палякі з Каралеўства Польскага, уласна польскіх губерняў Расійскай імперыі.</ref> прэзумпцыяй лічылі сябе прызначанымі кіраваць жыццём нашай старонкі, нягледзячы на тое, што не ведалі яе ўмоў быту і не разумелі пэўных асаблівасцей грамадскага ладу, такога рознага ў [[Польшча|Каралеўстве]] і Міншчыне, дзе вёска звычайна была іншай мовы і іншай веры, чым панскі двор»''<ref name="ReferenceJ">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 105.</ref>. Акрамя таго, гэтыя высяленцы з Польшчы пачалі прапагандаваць [[сацыялізм|сацыялістычныя ідэі]] і ўступаць у шэрагі [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]], не заплаціўшы ўступныя ўзносы, але Вайніловічу ўдалося трымаць сітуацыю пад кантролем<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 105.<name="ReferenceJ"/ref>.
 
=== Указ аб верацярпімасці (1905) ===
=== Абранне дэпутатам у Дзяржаўны Савет ад Мінскай губерні ===
[[File:Edward Woynillowicz biography - Kuryer Litewski 1906 nr 84 s 2.jpg|thumb|Біяграфічны артыкул журналіста W.D. (Уладзімеж Дваржачак) у газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№ 84, 1906 г.) аб Эдвардзе Вайніловічу, выбраным у дэпутаты ад Мінскай губерні ў Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі]]
У 1906 г. Эдвард Вайніловіч быў вылучаны ў якасці кандыдата на пасаду дэпутата ў Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі ад землеўладальніцкай курыі Мінскай губерні, бо дзейнасць на чале [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]] даўно зрабіла асобу Эдварда Вайніловіча вядомай і аўтарытэтнай. Пазней у сваіх мемуарах, ён прызнаўся: ''«Аддаўна быў на гэтае становішча грамадскай думкай прадвызначаны, пра што не магу сказаць, што не бачыў; аднак, калі на апошнім перадвыбарчым сходзе вырашальнае слова было сказана, упала гэта на мяне як удар маланкі. Адчуваў, што, узначальваючы столькі год землеўладальнікаў, не меў права адмовіцца ад такога надта цяжкага абавязку, які на мяне ўскладалі, але адарвацца ад дому, ад сельскай гаспадаркі, ад сям'і, ад працы краёвай, так скажу, у прынцыпе было для мяне вельмі цяжка»''<ref name="ReferenceK">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 114.</ref>. У прамове пасля вылучэння ён амаль што паўтарыў галоўную ідэю свайго артыкула ў газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№ 80, 1906 г.): ''«Буду аднолькава незалежны як ад уплываў з-над Нявы і Масквы, так і ад указанняў з-над Віслы. Ніякіх мандатаў "imperatif"<ref>загадных, указуючых (франц.)</ref> не прымаю. Буду, як і дагэтуль, ісці ў кірунку, які падкажа ўласнае сумленне і ўласнае разуменне патрэб таго краю, які мяне пасылае. Калі такога хочаце — то гатовы»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 114.<name="ReferenceK"/ref>.
 
[[12 красавіка]] [[1906]] г. Эдвард Вайніловіч быў абраны (ад землеўладальніцкай курыі) дэпутатам Мінскай губерні на трохгоддзе (1906—1909) у [[Дзяржаўны савет, Расійская імперыя|Дзяржаўны Савет]] Расійскай імперыі, атрымаўшы значную перавагу: «за» прагаласавала 196 выбаршчыкаў, «супраць» — толькі 5<ref>У сваіх мемуарах Вайніловіч памылкова ўказвае, што яму аддалі 100 галасоў супраць 2. Гл.: ''Jurkowski, R.'' Sukcesy… С. 339.</ref>. Яго кандыдатуру падтрымалі таксама землеўладальнікі рускага паходжання ў губерні.
Старшынёй «Кола Каралеўства Польскага» быў абраны граф Юзаф Астроўскі, а «Кола Літвы і Русі» — Эдвард Вайніловіч. Вайніловіч жа стаў старшынёй (як тады казалі па-польску, «прэзесам») усяго [[Польскае кола ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі|«Польскага кола» у Дзяржаўным Савеце]], а Астроўскі — яго намеснікам. Абранне прадстаўніка ад «заходніх губерняў» на чале ўсяго аб'яднання «польскіх дэпутатаў» не было выпадковым. У адрозненне ад дэпутатаў [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губерняў]] каталіцкія землеўласнiкi [[Заходні край|«заходніх губерняў»]] лепей ведалі [[руская мова|рускую мову]], на якой трэба было выступаць у Дзяржаўным Савеце толькі без паперкі. У залежнасці ад сітуацыі яны маглі мовіць па-руску як з дэманстрацыйна «польскім», так і пецярбургскім акцэнтам. Аднак часцей за ўсё дэпутаты ад [[Заходні край|«заходніх губерняў»]] (Эдвард Вайніловіч і [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]], а пазней — [[Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч|Аляксандр Мяйштовіч]], [[Канстанцін Скірмунт]] і інш.) спецыяльна рабілі прамовы ў Савеце на чыстай літаратурнай [[руская мова|рускай мове]] без акцэнту (чаго не маглі зрабіць, напрыклад, дэпутаты-[[немцы]] з прыбалтыйскіх губерняў), як бы жадаючы паказаць, якімі лаяльнымі і ўзорнымі грамадзянамі імперыі былі карэнныя каталіцкія дваране «заходніх губерняў»<ref>''Jurkowski, R.'' Sukcesy… С. 499.</ref>. Абранне Вайніловіча, не самага заможнага сярод дэпутатаў «заходніх губерняў», лідарам «Польскага кола» было сведчаннем яго высокага аўтарытэту і шырокай вядомасці, заробленых дзякуючы дзейнасці ў [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]], ацэнкі яго інтэлектуальных здольнасцей і маральнай пазіцыі.
 
Канцэпцыя дзейнасці «Польскага кола», адным з галоўных аўтараў якой быў Вайніловіч, заключалася ў дэманстрацыі выразнай лаяльнасці па агульнапалітычных пытаннях і спадзяваннях, што за лаяльнасць большасць Дзяржаўнага Савета падтрымае «Польскае кола» пры абмеркаванні «польскага пытання» — скасавання абмежавальных і дыскрымінацыйных законаў у адносінах да «асоб польскага паходжання» і ўвядзення аўтаноміі [[Заходні край|«заходніх губерняў»]]. Дэпутаты [[Польскае кола ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі|«Польскага кола» ў Дзяржаўным Савеце]] разлічвалі на кампраміс з расійскай манархічнай уладай і не бачылі ніякіх перспектыў падобнага кампрамісу з [[сацыялізм|сацыялістамі]], якія хацелі перагляду «зямельнага пытання» на карысць [[сяляне|сялян]]<ref name="ReferenceL">''Смалянчук, А.'' Эдвард Вайніловіч… С. 16.</ref>.
 
Вялікую ролю ў палітычнай дзейнасці «Польскага кола» адыгрываў інтэлектуальны ўзровень. У прыватнасці, дэпутат ад [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] граф [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]], які быў адным з найбольш яркіх прамоўцаў, ствараў выразную канкурэнцыю Вайніловічу, прэтэндаваў на ролю лідара «Польскага кола» і лічыўся нават (паводле меркавання князя Л. Львова) сапраўдным яго лідарам<ref>''Смалянчук, А.'' Эдвард Вайніловіч… С. 16.<name="ReferenceL"/ref>. Хоць сам Мілеўскі, як ён напісаў у сваіх мемуарах, адмаўляў сабе ў наяўнасці таленту лідарства, бо не ўмеў дараваць людзям іх недахопы, а Вайніловіча лічыў надзеленым арганізацыйнымі здольнасцямі ў поўнай меры<ref>''Korwin-Milewski, H.'' Siedemdziesiąt… С. 289.</ref>.
 
=== Далучэнне «Польскага кола» да групоўкі «цэнтра» ===
27 красавіка 1906 г. у [[Санкт-Пецярбург]]у ў [[Зімні палац|Зімнім палацы]] расійскі імператар [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалай II]] урачыста адкрыў дзейнасць [[Дзяржаўная Дума, Расійская імперыя|Дзяржаўнай Думы]] і рэфармаванага [[Дзяржаўны савет, Расійская імперыя|Дзяржаўнага Савета]] імперыі. Па цырымоніі [[Пётр Аркадзевіч Сталыпін|Пётр Сталыпін]] (1862—1911) намякнуў Вайніловічу аб будучым супрацоўніцтве<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 115—120.</ref>.
 
На першым сходзе Савета Вайніловіч выступіў пры абмеркаванні пытання аб амністыі, прапануючы амністыю «толькі для тых, хто парушыў публічныя правы, а не правы асобы». Гэта прыцягнула ўвагу, бо пасля сходу з ім пажадалі пазнаёміцца ўплывовыя асобы імперыі — [[Сяргей Юльевіч Вітэ|Сяргей Вітэ]] (1849—1915), былы старшыня Савета міністраў, што стала пачаткам іх добрых адносін, прадстаўнікі «правых» у Савеце, міністр імператарскага двара барон [[Уладзімір Барысавіч Фрыдэрыкс|Уладзімір Фрыдэрыкс]] (1838—1927), міністр унутраных спраў [[Пётр Мікалаевіч Дурнаво|Пётр Дурнаво]] (1845—1915), адмірал [[Фёдар Васілевіч Дубасаў|Фёдар Дубасаў]] (1845—1912)<ref name="ReferenceM">''Смалянчук, А. Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 139.</ref>.
 
[[File:Gossovet-27-04-1906.jpg|thumb|Першае ўрачыстае пасяджэнне рэфармаванага Дзяржаўнага Савета, [[Санкт-Пецярбург]], 27 красавіка 1906 г.]]
=== Прапанова пасады намесніка міністра земляробства (1906) ===
[[File:Pyotr Stolypin LOC 07327.jpg|left|thumb|[[Пётр Аркадзевіч Сталыпін]]]]
Новапрызначаны [[Прэм'ер-міністры Расіі|Старшыня Савета міністраў]] Расійскай імперыі (1906—1911) [[Пётр Аркадзевіч Сталыпін|Пётр Сталыпін]] пачаў прыхільна выказвацца адносна фарміравання т.зв. «парламенцкага ўрада», з прадстаўнікоў ліберальных партый. Цвёрдыя пазіцыі супраць [[сацыялізм]]а і радыкальных аграрных рэформ, на якіх стаялі дэпутаты «Польскага кола», хутка ацаніла імператарская ўлада. [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]], апісваючы ў мемуарах перыяд паміж дзеяннямі I і II Дзяржаўнай Думы, адзначыў: ''«Гэта быў момант, калі наш Саюз Польскіх Кол у Дзяржаўным Савеце карыстаўся найвялікшым уплывам; паважана нас (і не без прычыны) у хвіліну, калі ў большасці нашых калег-рускіх галовы круціліся на шыі як сцягі на даху, распазнаючы, адкуль "вецер дзьме", як свайго роду кансерваторыя палітычнай раўнавагі»''<ref name="ReferenceN">''Korwin-Milewski, H.'' Siedemdziesiąt… С. 251.</ref>.
 
Летам 1906 г. Сталыпін прапанаваў Вайніловічу пасаду «таварыша» (г.зн. намесніка) кіраўніка «Галоўнага ўпраўлення землеўладкавання і земляробства» (як у 1905—1915 г. афіцыйна называлася [[міністэрства дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі|міністэрства земляробства]]), бо Вайніловіч меў належны вопыт для рашэння аграрнага пытання ў імперыі. Сталыпін папрасіў прабачэння, што не можа адразу прапанаваць партфель міністра земляробства (які адводзіць князю Барысу Васільчыкаву), хоць плануе гэта ў будучым; і паведаміў Вайніловічу, што яго кандыдатура была абмеркавана з імператарам і атрымала самую высокую ўхвалу<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 131—132.</ref>.
Дэпутаты «Польскага кола» станоўча аднесліся да прапановы Сталыпіна даць Вайніловічу пасаду ва ўрадзе, бо лічылі, што добра мець там свайго чалавека, але паставілі Сталыпіну шмат абмежавальных умоў: урад павінен складацца толькі з дэпутатаў «цэнтра» Дзяржаўнага Савета і «правых» дэпутатаў Дзяржаўнай Думы, а ў якасці праграмы павінна быць прынята праграма лібералаў «Асноўныя прапановы». Вайніловіч палічыў заўчасным увайсці ў склад урада пры такіх супярэчнасцях і абмежаваннях у свабодзе ўласнай дзейнасці<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 133.</ref>. Хутка і сама ідэя ліберальнага ўрада стала міфічнай.
 
[[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]] пазней так запісаў у сваіх мемуарах: ''«Пан Эдвард адмовіўся і меў рацыю, бо быў у ім матэрыял на шэфа, а не "таварыша" элегантнага князя»''<ref>''Korwin-Milewski, H.'' Siedemdziesiąt… С. 251.<name="ReferenceN"/ref>. Эдвард Вайніловіч адзначыў, што вырас у вачах калег па Дзяржаўным Савеце, бо многія б згадзіліся і нямногія б змаглі адмовіцца ад міністэрскага партфеля, абяцаўшага шматлікія прывілеі і ўзнагароды цара. Тым не менш, добрыя адносіны паміж Сталыпіным і Вайніловічам захаваліся<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 134—135.</ref>.
 
=== Аўдыенцыя ў цара Мікалая II (1907) ===
=== III і IV сесіі Дзяржаўнага Савета ===
[[File:Edward Woynillowicz w fatelu.jpg|left|thumb|Эдвард Вайніловіч]]
У 1908 г., калі напал [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|агульнарасійскай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]] ужо спаў, у «Польскім коле» пачала ўзнікаць альтэрнатыўная лаялізму Вайніловіча канцэпцыя дзейнасці. Дэпутат ад [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] граф [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]] пачаў заяўляць, што ў сітуацыі дэманстрацыі лаяльнасці царскім урадам прымаюцца ўсё новыя і новыя меры па «нацыянальным знішчэнні» «асоб польскага паходжання»<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 226.</ref>. Эдвард Вайніловіч, не бачачы для сябе магчымасці змянення курсу лаялізму да ўрада, пакінуў пасаду старшыні «Польскага кола». На ролю лідара вылучыўся Мілеўскі, які неафіцыйна прапанаваў ураду Пятра Сталыпіна падтрымку «Польскім колам» новага закона аб аграрнай рэформе, калі ўрад не будзе прапаноўваць законапраекты, якія пагаршаюць становішча «дваран польскага паходжання». Аднак тут ужо дэпутаты «Польскага кола» не пажадалі, непакоячыся пра маёнткі — галоўны падмурак свайго ўплыву ў [[Заходні край|«заходніх губернях»]], ісці на падобны кампраміс. Гэта вымусіла Мілеўскага 11 мая 1909 г. скласці свае паўнамоцтвы дэпутата Савета<ref name="ReferenceO">''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 227.</ref>.
 
Далейшая жа дзейнасць Вайніловіча адзначылася тым, што ён упершыню выступіў з крытыкай рашэння ўрада адносна ўхвалы дыскрымінацыйнага думскага законапраекта ад 31 мая 1909 г. пра скарачэнне да аднаго года тэрміну дзейнасці ў Дзяржаўным Савеце дэпутатаў «заходніх губерняў». Ад імя «Польскага кола» Вайніловіч выступіў з пратэстам і нават абмяркоўваў ідэю калектыўнай адстаўкі ўсіх дэпутатаў «кола».
 
Малая колькасць дэпутатаў «Польскага кола» у Савеце не дазваляла разлічваць на вялікі ўплыў як пры выкарыстанні лаялісцкай (Вайніловіча), так i актыўнай і канфліктнай (Мілеўскага) стратэгіі, таму закон быў прыняты. Аднак Сталыпін паабяцаў Вайніловічу, што ў 1909 г. ён прадставіць урадавы праект закона аб увядзенні [[земства]]ў у дзевяці [[Заходні край|«заходніх губернях»]]. Пасля завяршэння ў верасні 1909 г. працы IV сесіі Дзяржаўнага Савета скончыўся тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 227.<name="ReferenceO"/ref>.
 
=== Адмова Вайніловіча ад новай кадэнцыі ў Дзяржаўным Савеце ===
У чэрвені 1909 г. «Кола Літвы і Русі» (групоўка дэпутатаў «Польскага кола» ад [[Заходні край|«заходніх губерняў»]] у Дзяржаўным Савеце) на сваім сходзе прыняло прынцыповае рашэнне аб прадастаўленні аднаго з дэпутацкіх мандатаў прадстаўніку [[лібералізм|ліберальнай]] часткі [[рускія|рускіх]] дваран у [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губернях]]. Эдвард Вайніловіч разлічваў, што гэты ўчынак дэманстрацыі лаяльнасці зменшыць нападкі фракцыі «правых» у Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі, вырашыў ахвяраваць сабой і 28 жніўня 1909 г. на чарговым сходзе зняў сваю кандыдатуру ад Мінскай губерні на карысць адстаўнога гвардыі палкоўніка, рускага двараніна, маянткоўца [[Слуцкі павет|Слуцкага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], члена земскай управы Міхаіла Кір'якова<ref>Міхаіл Кір'якоў быў (разам з Эдвардам Вайніловічам) адным з галоўных фундатараў камерцыйнага вучылішча ў Слуцку (т.зв. "гандлёвай школы").</ref>, які быў сябрам Вайніловіча і з сімпатыяй адносіўся да мясцовых карэнных (польскамоўных і каталіцкіх) дваран у [[Паўночна-Заходні край|краі]]<ref name="ReferenceP">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 169.</ref>. Аднак Кір'якоў не быў абраны, бо большая частка карэнных дваран Мінскай губерні не пагадзіліся з меркаваннем Вайніловіча (і Рамана Скірмунта) і прагаласавала на выбарах 10 верасня 1909 г. за былога дэпутата I Дзяржаўнай Думы князя [[Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі|Гераніма Друцкага-Любецкага]] (1861—1919), якога расійскія ўлады недалюблівалі<ref>У першай сваёй прамове ў I Дзяржаўнай Думе князь Геранім Друцкі-Любецкі сказаў: «Я выхаваўся сярод простага народа. Наш просты беларускі народ таксама мае свае ідэалы. Яго ідэал гэта зямля Божая, але і просты народ ёсць Божым, па гэтай прычыне наш просты беларускі народ шчыра лічыць, што Божая зямля павінна належаць да Божага простага народа», — і тлумачыў, што прынцып прыватнай уласнасці ёсць адным з ідэалаў беларускага сялянства. Гл.: ''Jurkowski, R.'' Polacy-mińszczanie… С. 94.</ref>. Вайніловіч толькі са шкадаваннем сказаў мінскаму дваранству, што такім нелаяльным крокам (неабраннем рускага прадстаўніка) будзе згублена ўся праца па ўвядзенні [[земства]]ў, што ў хуткім часе і пацвердзілася, бо расійская ўлада ўвяла абмежаваныя па характару земствы ў «заходніх губернях»<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 169.<name="ReferenceP"/ref>.
 
=== Вынік дзейнасці ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі ===
30 ліпеня 1914 г. (па прычыне распачатай вайны і адпаведнага занепакоення расійскіх улад) падпісаў разам з іншымі дваранамі Мінскай губерні адрас расійскаму цару [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалаю II]], дзе гаварылася аб вернасці манарху і [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 179.</ref>. У той жа час Эдвард Вайніловіч ад імя МТСГ паехаў у [[Горад Варшава|Варшаву]], дзе імкнуўся высветліць пазіцыі польскіх палітыкаў адносна вайны і адчуў незацікаўленасць узніклага варшаўскага шматпартыйнага Нацыянальнага камітэта ў «ягелонскай ідэі» — шматнацыянальнай і федэрацыйнай Рэчы Паспалітай. Вайніловіч сустрэўся ў варшаўскай гасцініцы «Еўропа» з [[Раман Дмоўскі|Раманам Дмоўскім]], лідарам [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі («эндэкаў»)]], і ў чарговы раз пачуў ад апошняга, што Польшча павінна ўключыць у свой склад толькі некаторыя беларускія паветы, дзе перавагу маюць каталікі — часткі [[Віленская губерня|Віленскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерняў]], а астатняе павінна адысці да паглынання Расіяй<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 180—181.</ref>. «Эндэкі» у пачатку вайны занялі прарасійскія пазіцыі, бо спадзяваліся, што перамога Расіі над Германіяй і Аўстрыяй прывядзе да аб'яднання ўсіх польскіх зямель, а прыхільнікам незалежнасці заставаўся [[Юзаф Пілсудскі]], які ў жніўні 1914 г. фактычна выйшаў з ППС і займаўся толькі стварэннем польскіх легіёнаў для барацьбы супраць Расійскай імперыі і адраджэння [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у межах 1772 года.
 
У 1914—1915 гг. у Мінску і Мінскай губерні рэзка ўзрастала (прыблізна на 100 тысяч чалавек<ref name="ReferenceQ">''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 72.</ref>) доля [[палякі|польскага насельніцтва]]. Спачатку ў 1914 г. частка [[палякі|палякаў]] (па прычыне іх апазіцыйных настрояў) была прымусова выселена расійскімі ўладамі з Варшавы і польскіх губерняў, а пасля прыйшла хваля польскіх бежанцаў, якія ратаваліся ад наступлення нямецкіх войск на [[Польшча|Польшчу]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскую губерню]]. Польскія ссыльныя і бежанцы (актывісты польскіх партый, навукоўцы, дзеячы культуры, журналісты, звычайныя гараджане, сяляне і інш.) у сваёй большасці мелі альбо [[сацыялізм|сацыялістычныя]], альбо [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|«эндэцкія»]] погляды. Яны разгарнулі ў Мінску выданне сваіх газет, стварэнне розных таварыстваў, аддзелаў партый і інш., аднак у горадзе ўсё ж галоўная роля была ў ваенных улад і ўплывовых мясцовых маянткоўцаў.
 
Большасць маянткоўцаў [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] вырашылі не эвакуіравацца ў цэнтр Расіі, а застацца, бо [[Першая сусветная вайна|вайна]] магла цалкам зруйнаваць пакінутыя маёнткі, якія з перспектывай разглядаліся як падмурак эканомікі края. У Нясвіж да князёў Радзівілаў і адначасова ў суседнія Савічы да Эдварда Вайніловіча ў той час заязджала шмат гасцей з [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губерняў]] — [[арыстакратыя|арыстакраты]], кіраўнікі польскіх таварыстваў сельскай гаспадаркі, члены польскіх партый, а таксама члены ваеннага кіраўніцтва расійскіх войск<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 187—188.</ref>. МТСГ актыўна займалася дапамогай бежанцам і ахвярам вайны, захоўвала эвакуіраваную пародзістую жывёлу, здолела наладзіць паразуменне з расійскімі генераламі і арганізаваць плённы догляд за прыватнымі гаспадаркамі Мінскай губерні, імкнучыся ўзяць у свае рукі пастаўкі лесу, коней і хлеба з маёнткаў для арміі, чым аддаваць гэтыя функцыі неахайным ваенным прадстаўнікам (бо па правілах ваеннага часу расійскія ваенныя ўлады без дазволу ўласнікаў маглі праводзіць рэквізіцыі). Гэта дапамагло пазбегнуць мільённых страт для гаспадаркі губерні<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 187—189.</ref>.
=== Арыентацыя на палітычную суб'ектнасць Беларусі ===
[[File:Raman Skirmunt 1868-1939 - foto before 1920 AD.jpg|thumb|[[Раман Аляксандравіч Скірмунт]] (1868—1939)]]
Пасля звяржэння расійскага самаўладдзя ў ходзе [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўскай рэвалюцыі (1917)]] і ўстанаўлення Часовага ўрада ў [[Петраград]]зе новая расійская ўлада дазволіла грамадству былой Расійскай імперыі неабмежаваную грамадска-палітычную дзейнасць. Лідары [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]] як самай уплывовай арганізацыі мясцовых дваран пачалі актыўна абмяркоўваць палітычную будучыню сваіх зямель і стаўленне да новай улады ў Петраградзе. Пасля няўдачы рэалізаваць ідэі [[краёўцы|«краёвасці»]] і забяспечыць адзінства ўсіх [[Паўночна-Заходні край|шасці літоўска-беларускіх губерняў]] з-за адмовы лідараў літоўскага (балтамоўнага) руха, у Радзе [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]], дзе галоўны ўплыў мелі кансерватыўна настроеныя мясцовыя сярэднія і буйныя землеўласнікі на чале з Эдвардам Вайніловічам, цвёрда пераважаючай стала ідэя «рэгіяналізму» (палітычнай суб'ектнасці) [[Беларусь|Беларусі]], хоць лідары МТСГ не пастулявалі выразна акрэсленую форму палітычнай суб'ектнасці Беларусі — гэта залежала ад зменлівых знешніх абставін<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 72.<name="ReferenceQ"/ref>. Апісваючы ў мемуарах гэты перыяд, Эдвард Вайніловіч так патлумачыў той палітычны паварот: ''«Значную частку польскіх землеўласнікаў у Беларусі, ахопліваючай частку Віленскай, большасць Гродзенскай і цэласць Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў, складалі аўтахтоны, шляхта мясцовага паходжання, калісь спавядаючая [[праваслаўе|ўсходні абрад]], але наогул у ХVII ст. ужо каталіцкая і спольшчаная. Адчувала яна супольнасць крыві з мясцовым сялянствам і прытым ведала яго мову, звычаі і не жадала яго [[паланізацыя|спальшчэння]], а зараз спачувала ўзніклым яшчэ ў 2-й палове XIX ст., хоць вельмі слабым, але істотным нацыянальным зрухам, якіх першымі піянерамі былі польскія землеўласнікі, такія як [[Ян Чачот|Чачот]], [[Тамаш Зан, паэт|Зан]], [[Уладзіслаў Сыракомля|Сыракомля]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Дунін-Марцінкевіч]] і мноства іншых»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 210.</ref>.
 
«Правая рука» Эдварда Вайніловіча [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], які працаваў у мінскім губернскім земстве, мінскім губернскім харчовым камітэце і [[Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], актыўна наладжваў сувязі з памяркоўнымі і кансерватыўнымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі ў розных беларускіх арганізацыях і палітычных партыях. З сакавіка па лістапад 1917 г. у Беларусі дзейнічала каля 26 малалікіх партый самых розных кірункаў, большасць з якіх прытрымліваліся [[сацыялізм|сацыялістычных праграм]], ад імя Беларусі выступалі за «адзіную і непадзельную Расію», адхілялі ідэю аўтаноміі Беларусі і часта складаліся з прадстаўнікоў не карэннага насельніцтва, а бежанцаў ці прыбышаў. Раман Скірмунт уступіў у склад [[Беларуская народная партыя сацыялістаў|Беларускай народнай партыі сацыялістаў (БПНС)]], якая выступала за аўтаномію ў складзе федэратыўнай Расіі, і спрабаваў замацаваць у партыі памяркоўную праграму аграрных рэформ у Беларусі<ref>''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох... С. 7—8.</ref>.
Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкага перавароту]] і ўсталявання ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Петраградзе]] ўлады [[бальшавікі|бальшавікоў]], [[Дэкрэт аб зямлі, Расія|дэкрэтам аб зямлі]] ад 26 кастрычніка 1917 г. скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю: прыватныя маёнткі, землі імператарскай сям'і і заможных сялян пераходзілі пад кантроль мясцовых саветаў, якія складаліся са служыцеляў маёнткаў і дэлегатаў ад суседніх вёсак, а ўласнікі маёнткаў былі адсунуты ад кіравання сваёй рухомай і нерухомай маёмасцю. Гэта прывяло да росту варожасці паміж былымі маёнткоўцамі і сялянамі. Дэкрэтам бальшавікоў ад 11 (24) лістапада 1917 г. скасавалі [[дваране|дваранскае саслоўе]] і дваранскія карпарацыйныя арганізацыі (дваранскія суполкі), а разам з імі і, натуральна, пасады губернскіх маршалкаў (прадвадзіцеляў дваранства) па ўсёй Расіі. Кіраўнікі [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]] і «польскіх рад» пачалі шукаць сілу, якая б магла вярнуць былым уласнікам маёнткі, і звярнулі ўвагу на [[I Польскі корпус]] генерала [[Юзэф Доўбар-Мусніцкі|Юзафа Доўбар-Мусніцкага]], які хутка аказаўся пад уплывам мінскіх землеўласнікаў. У снежні 1917 г. на тэрыторыях, занятых корпусам, працэс захопу сялянамі зямлі былых прыватных маёнткаў быў хутка спынены, а маёнткі вярталіся да былых уласнікаў. Лідары [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] планавалі праз вярбоўку павялічыць лік корпуса да 130 тысяч жаўнераў і заняць войскам усю тэрыторыю [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]] і [[Віцебская губерня|Віцебскай губерняў]], для чаго аб'явілі па паветах грашовую складку сярод маянткоўцаў — грошы павінны былі ісці ў [[Горад Мінск|Мінск]] у рукі адваката [[Ігнат Ігнатавіч Віткевіч|Ігната Віткевіча]], скарбніка МТСГ. Акрамя грошай маянткоўцы прадстаўлялі корпусу генерала Доўбар-Мусніцкага сваіх коней і пашу<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 76.</ref>. Разумеючы часовасць поспехаў Доўбар-Мусніцкага над бальшавікамі, лідары МТСГ і «польскіх рад» пачалі шукаць збліжэнне з паўнезалежнай пранямецкай польскай [[Рэгенцкая Рада, Польшча|Рэгенцкай Радай]] [[Каралеўства Польскае, 1916—1918|Каралеўства Польскага (1916—1918)]] у [[Горад Варшава|Варшаве]] (у склад якой уваходзіў і даўні сябар графа [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскага]] ксёндз [[Зыгмунт Хелміцкі]]) і немцамі, кіруючыся прынцыпам ''«толькі, каб не Расія»''<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 78.</ref>.
 
7 лютага 1918 г. дэлегацыя прадстаўнікоў [[Польская рада Мінскай зямлі|Польскай рады Мінскай зямлі]] перасекла фронт і сустрэлася ў [[Горад Брэст|Брэсце]] з нямецкім генералам [[Макс Гофман|Максам Гофманам]] (1869—1927), дзе прапанавала немцам займаць тэрыторыі да [[Рака Дняпро|Дняпра]], абяцаючы дапамогу ў гэтым праз стварэнне ўласных вайсковых адзінак. Галоўным жаданнем было, паводле слоў удзельніка дэлегацыі {{нп3|Ежы Асмалоўскага||pl|Jerzy Osmołowski}} (1872—1952), каб [[Беларусь]] ''«была б толькі адарвана ад Расіі, была б толькі пад уплывамі Захада»''<ref name="ReferenceR">''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 79.</ref>. Пасля Брэста дэлегацыя Польскай рады Мінскай зямлі накіравалася ў [[Горад Варшава|Варшаву]] да польскай Рэгенцкай Рады і паведаміла аб жаданні выхаду Беларусі з-пад уплываў бальшавіцкай Расіі, але ''«без намеру непасрэднага ўключэння Беларусі ў склад Польшчы»''<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 79.<name="ReferenceR"/ref>.
 
Адначасова лідары [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] імкнуліся паўплываць на генерала [[Юзэф Доўбар-Мусніцкі|Доўбар-Мусніцкага]], каб не перашкаджаў руху нямецкіх войскаў да Дняпра. З гэтай місіяй у другой дэкадзе лютага 1918 г. у [[Горад Бабруйск|Бабруйск]], галоўную стаўку I Польскага корпуса, паехала дэлегацыя ад [[Польская рада Мінскай зямлі|Польскай рады Мінскай зямлі]] ([[Геранім Казімір Кеневіч|Геранім Кеневіч]] (1867—1925), [[Караль Канстанцінавіч Незабытоўскі|Караль Незабытоўскі]] (1865—1952)<ref>Уплывовы член Рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, адзін з заснавальнікаў [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|Краёвай партыі Літвы і Беларусі]] (1907—1908), дэпутат (1911—1912) Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерні (выбраны замест выбылага [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]]).</ref>, Чэслаў Крупскі), [[Польская рада Віленскай зямлі|Польскай рады Віленскай зямлі]] (Вітальд Копец), [[Польская рада Магілёўскай зямлі|Польскай рады Магілёўскай зямлі]] ([[Канстанцін Гардзялкоўскі]]) і інш., да якой хутка далучыліся {{нп3|Ежы Асмалоўскі||pl|Jerzy Osmołowski}} і Козел-Паклеўскі, якія неўзабаве вярнуліся з місіі ў Варшаву да Рэгенцкай Рады<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 79.<name="ReferenceR"/ref>. Дэлегацыя паставіла на мэту пераканаць Доўбар-Мусніцкага ў непазбежнасці ліквідацыі [[Начпол]]а (Naczelny Polski Komitet Wojskowy, Naczpol) і схіліць генерала да супрацоўніцтва з немцамі. Кіраўніцтва Польскай рады Мінскай зямлі пайшло яшчэ далей і паслала з Мінска ў Бабруйск да сваёй дэлегацыі тэлеграму, дзе гаварылася, што, калі Доўбар-Мусніцкі не згодзіцца з прапановамі дэлегацыі «польскіх рад», то трэба прызначыць на месца начальніка I Польскага корпуса іншага афіцэра. Тэлеграма была перахоплена, дастаўлена генералу Доўбар-Мусніцкаму і выклікала заканамернае абурэнне, але ў канечным выніку Доўбар-Мусніцкі згадзіўся выканаць прапановы дэлегацыі не перашкаджаць немцам<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 79.<name="ReferenceR"/ref>.
 
6-7 (19-21) лютага 1918 г. дэзерціры пры ўдзеле мясцовых жыхароў разграмілі палац Эдварда Вайніловіча ў маёнтку [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічы]] ў Слуцкім павеце: былі спалены, зламаны, парэзаны альбо расцягнуты многія каштоўнасці [[род Вайніловічаў|роду Вайніловічаў]], самыя старажытныя з якіх былі створаны яшчэ ў канцы XVI ст.: карціны, сямейныя партрэты і фатаграфіі, прадметы мастацтва, грошы, бібліятэка (звыш 5000 тамоў) і г.д., — ''«загінула культурная спадчына адзінаццаці пакаленняў»''. Самым балючым для Вайніловіча была амаль поўная страта агромнага архіва Вайніловічаў, які пачаў сістэматызавацца яшчэ дзедам [[Антон Адамавіч Вайніловіч|Антонам Вайніловічам]] (1771—1855), — прывілеі, дакументы, прыватныя лісты і інш. Ледзь выратаваўся ад смерці сам Эдвард Вайніловіч. Тым не менш, пазней ён абараніў рабаўнікоў (сярод якіх былі і работнікі маёнтка Савічы) ад нямецкіх улад, якія хацелі павесіць найбольш актыўных завадатараў: па хадайніцтву Вайніловіча іх выслалі разам з сем'ямі ў навакольныя вёскі.
 
== Вакол справы Беларускай Народнай Рэспублікі (1918) ==
Хоць рэальнай улады [[Народны Сакратарыят Беларусі]] не атрымаў, ён фармальна працягваў сваё існаванне і пачаў рабіць радыкальныя і максімалісцкія захады. 25 сакавіка 1918 г. у Мінску была прынята [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяя Устаўная грамата БНР]], якая аб'яўляла аб незалежнасці [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)]], што пачала стварацца як [[сацыялізм|сацыялістычная]] дзяржава<ref>''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі... С. 197.</ref>: яшчэ 9 сакавіка 1918 г. была прынята [[Другая Устаўная грамата|Другая Устаўная грамата БНР]], сёмы пункт якой аб'яўляў скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю — зямля перадавалася без выкупу тым, хто сам на ёй працаваў. Лідарамі [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] (на чале з Эдвардам Вайніловічам) гэта было ўспрынята негатыўна. Германскае ваеннае камандаванне ў [[Горад Мінск|Мінску]] таксама палічыла Раду і ўрад БНР сацыялістычнымі органамі і захацела кансерватыўнай улады, таму падтрымала [[Менскае беларускае прадстаўніцтва|Менскае беларускае прадстаўніцтва (Беларускае народнае прадстаўніцтва)]] на чале з Раманам Скірмунтам, якое выступала за саюз БНР з [[Германская імперыя|Германіяй]]<ref name="ReferenceS">Гісторыя Беларусі. — Т. 5. … С. 99—101.</ref>.
 
Левае крыло [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ)]], якое крытыкавала Раду БНР за яе рэвалюцыйнае паходжанне і сацыялістычны склад [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята БНР]], вырашыла шукаць паразуменне з [[Менскае беларускае прадстаўніцтва|Менскім беларускім прадстаўніцтвам]] і прыняла 12 красавіка 1918 г. у склад Рады БНР яго прадстаўнікоў — Рамана Скірмунта, Паўла Аляксюка і інш. Па рэкамендацыі германскага ваеннага камандавання фарміраванне новага склада кабінета міністраў БНР было даручана Раману Скірмунту. Эдвард Вайніловіч раз-пораз наведваў пасяджэнні Рады БНР, бачыў карту БНР і скептычна аднёсся да таго, што Смаленшчына і Браншчына з'яўляюцца [[этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічнымі беларускімі землямі]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 214.</ref>. У маі 1918 г. Скірмунт як дэлегат [[БНР]] выехаў у [[Горад Берлін|Берлін]], дзе безвынікова хадайнічаў аб аўдыенцыі ў германскага імператара<ref>Гісторыя Беларусі. — Т. 5. … С. 99—101.<name="ReferenceS"/ref>.
 
Новы прэм'ер-міністр БНР з 9 ліпеня 1918 г. Раман Скірмунт адразу паставіў на перагляд сёмы пункт [[Другая Устаўная грамата|Другой Устаўной граматы БНР]], які тычыўся аграрнага пытання (скасавання прыватнай уласнасці на зямлю) і імкнуўся, каб БНР фармавалася як [[капіталізм|капіталістычная]] дзяржава. Скірмунт выступіў за захаванне прыватнай уласнасці на зямлю і (з ухвалы кансерватыўных дваран-маянткоўцаў) прапаноўваў беларускім сацыялістычным партыям кампраміс па зямельным пытанні: калі раней Рада [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] выступала за поўнае захаванне за маянткоўцамі іх зямлі, то цяпер неадменна выказвалася за захаванне прынцыпа прыватнай уласнасці на зямлю, але згаджалася на продаж часткі зямлі маянткоўцаў сялянам невялікімі надзеламі па цане, якая адпавядала іх рэальнай вартасці. Такая палітыка новага [[Урад Беларускай Народнай Рэспублікі|кабінета міністраў БНР]], нягледзячы на моцную падтрымку «Саюза асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні», [[Польская рада Мінскай зямлі|Польскай рады Мінскай зямлі]] і [[Польская рада Магілёўскай зямлі|Польскай рады Магілёўскай зямлі]], сустрэла рашучае процідзеянне сацыялістаў-рэвалюцыянераў, членаў ранейшага складу [[Рада БНР|Рады БНР]]. 20 ліпеня 1918 г. кабінет Рамана Скірмунта быў вымушаны афіцыйна падаць у адстаўку<ref>''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох... С. 42.</ref>.
[[File:Edward Woynillowicz - election list - Sluck district deputy of nobility - 1918 AD.JPG|thumb|Пратакол абрання Вайніловіча слуцкім дваранскім дэпутатам<ref>Запоўнена рукой Вайніловіча і яго ж першы аўтограф, другі — князя [[Альбрэхт Антоні Вільгельм Радзівіл|Альбрэхта Радзівіла]].</ref>, 29 верасня 1918 г.]]
[[File:Miensk, Padhornaja-Daminikanskaja. Менск, Падгорная-Дамініканская (1907).jpg|left|thumb|Будынак Мінскага дваранскага схода, фота да 1917 г. ''(Будынак не захаваўся)'']]
З прыходам у [[Мінская губерня|Мінскую губерню]] войскаў [[Германская імперыя|Германскай імперыі]], мясцовыя маянткоўцы аднавілі 16 красавіка 1918 г. у [[Горад Мінск|Мінску]] дзейнасць дваранскіх устаноў Мінскай губерні на сходзе павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства на чале з [[Міхаіл Мікалаевіч Бурнашаў|Міхаілам Бурнашавым]] (1882—1929), дзе ўдзельнічаў і Эдвард Вайніловіч. Гэта было неабходна для вядзення спраў дваранскіх апек, дзе знаходзіліся справы і капіталы малалетніх дваран-землеўласнiкаў, і разбору існуючых маёмасных прэтэнзій да маёнткаў ці капіталаў. 14 ліпеня 1918 г. генерал ад інфантэрыі [[Эрых фон Фалькенгайн]] (1861—1922), камандзір 10-й нямецкай арміі ў Беларусі з сакавіка 1918 г., дазволіў правядзенне сходаў дваранскай карпарацыі і выбары адказных асоб, але толькі ў справах, непасрэдна датычных дваранства. Ніякай палітычнай дзейнасці сходу дваран не было дазволена<ref name="ReferenceT">''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта… С. 16.</ref>.
 
29 верасня 1918 г. у Мінску ў будынку Мінскага дваранскага схода ва ўмовах грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і нямецкай ваеннай акупацыі Беларусі ў ходзе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] адбыліся надзвычайныя дваранскія выбары па [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], у якіх ўдзельнічалі дваране, што змаглі прыехаць, у тым ліку Эдвард Вайніловіч, [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], [[Геранім Казімір Кеневіч|Геранім Кеневіч]] і інш. Па выніках галасавання [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскім губернскім маршалкам]] быў выбраны граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі]] (1861—1930), член Рады [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]], якому ў ходзе балаціроўкі канкурэнцыю складалі іншыя кандыдаты — Эдвард Адамавіч Вайніловіч (1847—1928) і [[Леў Львовіч Ваньковіч]] (1874—1949)<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта… С. 16.<name="ReferenceT"/ref>. Кандыдатура Эдварда Вайніловіча на пасаду мінскага губернскага маршалка была вылучана сябрамі, але сам ён не хацеў быць абраным, бо яго маёнтак Савічы пасля пагрому быў не ў лепшым стане і не было часу знаходзіцца ў Мінску, таму і быў выбраны граф Чапскі<ref name="ReferenceU">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 208—209.</ref>. Эдвард Вайніловіч, выконваўшы на сходзе абавязкі слуцкага павятовага маршалка, быў абраны толькі на пасаду дваранскага дэпутата Слуцкага павета, на якой знаходзіўся ўжо шмат год<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта… С. 16.<name="ReferenceT"/ref>.
 
== Спроба стварэння Вялікага Княства Літоўска-Беларускага (1918) ==
Пасля таго, як у пачатку лістапада 1918 г. нямецкія войскі пакідалі тэрыторыю [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губерні]] паводле рашэнняў [[Брэсцкі мір|Брэсцкага міру]] з бальшавікамі ад 3 сакавіка 1918 г., лідары карэннага дваранства Мінскай губерні (галоўным чынам, члены [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]]) выказаліся супраць падзелу Беларусі на часткі, выступілі з ініцыятывай стварэння пад нямецкім куратарствам [[Вялікае Княства Літоўска-Беларускае|Вялікага Княства Літоўска-Беларускага]] (з [[Паўночна-Заходні край|паўночна-заходніх губерняў]]). Яны таксама планавалі, што новая дзяржава са сталіцай у [[Горад Вільнюс|Вільні]] будзе мець канстытуцыйна-манархічны лад<ref>На сходах Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі даўно выказваліся ідэі аб неабходнасці манархічнага ладу дзяржавы. [[Караль Канстанцінавіч Незабытоўскі|Караль Незабытоўскі]] (1865—1952), адзін з членаў таварыства, афарыстычна заявіў там аднойчы, што рэспубліка прывядзе да «рэж публіку». Гл.: ''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 141.</ref>.
 
Першапачаткова ўзначаліць дэлегацыю мінскіх дваран да нямецкага генерала [[Эрых фон Фалькенгайн|Эрыха фон Фалькенгайна]] (1861—1922), камандзіра 10-й нямецкай арміі, было прапанавана Эдварду Вайніловічу як самаму паважанаму і ўплывоваму лідару мінскіх дваран (пра што ведалі і нямецкія ўлады), але той адмовіўся, бо меў антынямецкія палітычныя погляды і не лічыў годным ствараць дзяржаву пад нямецкім куратарствам. Аднак у канечным выніку Вайніловіч падпісаў зварот (без гэтага дакумент не меў бы вялікай вагі), хоць і не паставіў свой подпіс на першым месцы ў дакуменце, і прысутнічаў у складзе дэлегацыі (дзе былі і асобныя рускія маянткоўцы края) да генерала фон Фалькенгайна. Дэлегаты папрасілі паведаміць аб сваім памкненні германскаму імператару [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельму II]]. Па сутнасці гэта была апошняя спроба [[краёўцы|краёўцаў-кансерватараў]] да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага яднання літоўска-беларускіх зямель, прычым не ў якасці аўтаноміі ў рамках Расіі ці Польшчы, а як самастойнай дзяржавы. Генерал фон Фалькенгайн адказаў дэлегацыі мінскіх дваран, якіх узначаліў новавыбраны [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]], што павінен строга выконваць рашэнні [[Брэсцкі мір|Брэсцкага міра]], але перадасць прапанову ў Галоўную імператарскую стаўку<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 208—209.<name="ReferenceU"/ref>.
 
У [[Горад Берлін|Берлін]] з місіяй ад мінскіх краёўцаў-кансерватараў (наконт падтрымкі стварэння пад нямецкім куратарствам Вялікага Княства Літоўска-Беларускага) на чале дэлегацыі мясцовых дваран паехаў [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], але атрымаць аудыенцыю ў германскага імператара Вільгельма II яму не ўдалося<ref>Гл.: ''Smaliańczuk, A.'' [http://www.pogon.lt/powiadomienia-z-bialorusi/318-aleksander-smalianczuk-bialorusini-w-gronie-krajowcow.html Białorusini w gronie krajowców].</ref>. У Берліне пачалася [[Лістападаўская рэвалюцыя]] (1918), якая ліківідавала нямецкую манархію і ўстанавіла рэспубліку. Немцы ў лютым 1919 г. хутка пакінулі ўсю тэрыторыю Беларусі, а на змену ім прыходзілі войскі бальшавікоў — [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвоная армія]].
== Вакол падпісання Рыжскага мірнага дагавора (1921) ==
[[File:Edward Woynillowicz 1847-1928 - bf 1917 AD a.jpg|left|thumb|Эдвард Вайніловіч]]
У той час прыхільнікамі анексіі ў склад Польшчы былі землеўласнікі на [[Віленская губерня|Віленшчыне]] і ў прымежных з Польшчай паветах былой [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]], а ўніі Беларусі з Польшчай — землеўласнікі з астатніх беларускіх зямель<ref name="ReferenceV">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 300.</ref><ref>Прычынай таго, што [[Начальная польская рада Гродзенскай зямлі]] выступала за інкарпарацыю Гродзеншчыны і Віленшчыны ў склад Польшчы, былі прэтэнзіі Літвы на Вільню, віленскі край, Гродна і гродзенскі край. Маянткоўцы Віленшчыны і Гродзеншчыны лічылі, што за памкненнямі Літвы стаяць немцы ці бальшавікі, і не хацелі ўваходжання сваіх зямель у склад Літвы. Гл.: ''Gierowska-Kałłaur, J.'' Zarząd cywilny … С. 46—48.</ref>. 22 кастрычніка 1920 г. атрымаў у Бзоўцы телеграму ад [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]] — неадкладна прыехаць у Варшаву на сход «Саюз палякаў беларускіх ускраін»<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 297.</ref>. 24 кастрычніка 1920 г. на сходзе, дзе прысутнічала 500—600 асоб, Эдвард Вайніловіч выступіў з асуджэннем нядаўняй ухвалы польскага сейма адносна дагавора з бальшавікамі ў Рызе, паводле якога Беларусь падзялася на дзве часткі, і выказаўся, што ўзровень польскага сейма і ўрада не адпавядае паўсталым задачам. У цэлым ахарактарызаваў дагавор як чацвёрты падзел «Польшчы» (г.зн. [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]) і адмову ад «ягелонскай ідэі» — аднаўлення шматнацыянальнай і талерантнай для народаў і рэлігій федэрацыйнай дзяржавы, за якую змагаліся ў паўстаннях і цярпелі столькі нягод у [[XIX ст.]]<ref name="ReferenceW">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 299.</ref> [[Міраслаў Яўхімавіч Абязерскі|Міраслаў Абязерскі]], які быў адпраўлены ў Рыгу ад імя арганізацый землеўласнікаў беларускіх зямель і з'яўляўся адначасова старшынём [[Польска-беларускае таварыства|«Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі»]], расказаў, што пазіцыя «эндэка» [[Станіслаў Грабскі|Станіслава Грабскага]] (1871—1949) вызначыла адмову польскага бока ад тэрыторый былых Віцебскай, Магілёўскай і паловы Мінскай губерняў, хоць савецкі прадстаўнік [[Адольф Абрамавіч Іофе|Адольф Іофе]] ахвотна саступаў Польшчы беларускія землі да [[Рака Дняпро|Дняпра]] і [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 299.<name="ReferenceW"/ref>.
 
Эдвард Вайніловіч з колам найбліжэйшым калег вырашыў, што трэба патрабаваць ад польскага ўрада прытрымлівацца канцэпцыі меж [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] 1772 года (хіба толькі з малымі саступкамі) і ў рамках яе прадставіць усім землям былога [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] шырокую [[аўтаномія|аўтаномію]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 301.</ref>. У кастрычніку 1920 г. па [[Горад Варшава|Варшаве]] таксама хадзілі чуткі, якія не спрыялі рэалізацыі федэрацыйнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага, палітычныя пазіцыі якога не былі да [[Майскі пераварот, Польшча|Майскага перавароту (1926)]] моцнымі: генерал [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|Булак-Балаховіч]] заняў Мінск і збіраецца аб'явіць аб незалежнасці Беларусі, у часовы ўрад якой уключаны Эдвард Вайніловіч, [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]] і Альгерд Свіда<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 300.<name="ReferenceV"/ref>.
 
У [[Горад Слуцк|Слуцку]] ў доме, які належаў Эдварду Вайніловічу, 14—15 лістапада 1920 г. праходзіў [[Беларускі з'езд Случчыны]] (чым парушалася права Эдварда Вайніловіча на недатыкальнасць жылля), які ўзняў [[Слуцкае паўстанне]] у нейтральнай паміж польскім і савецкімі бакамі зоне. Савічы (у адрозненне ад Пузава — маёнтка Міхаліны Горват) па мірнаму дагавору адыходзілі на савецкі бок, але пакуль яшчэ былі заняты польскімі войскамі. 18 лістапада 1920 г. Эдвард Вайніловіч ''«у сувязі з пацвярджэннем сумных звестак аб стратах у Савічах і Пузаве і паведамленнямі газет аб адходзе польскіх войск да лініі перамір'я, вырашыў паехаць на месца, каб паспрабаваць выратаваць што-небудзь у доме, каб прадаць і атрымаць сродкі для жыцця»''; а ўжо 27 лістапада 1920 г. на тры гадзіны заехаў у Савічы, адкуль ужо сыходзілі польскія войскі, і знайшоў палац цалкам спустошаным<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 304.</ref>.
 
[[File:Jadwiga Kostrowicka i plita Woynillowicza.jpg|thumb|[[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвіга Кастравіцкая]] (1864—1935) каля магілы свайго брата Эдварда ў [[Горад Быдгашч|Быдгашчы]]]]
[[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] на пахаванні сказаў аб Эдвардзе: ''«…ахоўваў перададзеную нам спадчыну — веру, культуру, маёмасць»''<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 291.</ref>. Ён дазволіў сабе разважанні наконт сутнасці дзейнасці Эдварда Вайніловіча. Вылучыўшы дылему (ці [[валенрадызм]] або «склізкае згодніцтва» былі сутнасцю грамадска-палітычнай працы нябожчыка ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]), Скірмунт сказаў, што мэтай Эдварда Вайніловіча было ўмацаванне гаспадарчых пазіцый эліты мясцовага грамадства — карэннага дваранства [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]], і ён (Вайніловіч) адважна ішоў да гэтай мэты, з'яўляючыся прыхільнікам кансерватыўнага кірунку [[Краёўцы|краёвасці]]: ''«Лозунг [[краёўцы|краёвасці]], лозунг рэгіяналізму <…>, знайшоў у асобе Эдварда Вайніловіча прыроджанага выразніка і перакананага абаронцу»''<ref>''Смалянчук, А. Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 139.<name="ReferenceM"/ref>.
 
Пасля жалобных урачыстасцей на старонках перыядычнага друку яшчэ доўга з'яўляліся некралогі і ўспаміны, прысвечаныя Эдварду Вайніловічу. 18 верасня 1928 г. «старажытная італьянская шафка», як Эдвард Вайніловіч называў каштоўны кабінет [[XVIII ст.]], за якім працаваў яшчэ яго дзед [[Антон Адамавіч Вайніловіч]] (1771—1855) у [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічах]], патрапіў у музей Быдгашча, бо быў перададзены Ядвігай Кастравіцкай і Міхалінай Горват з умовай, што Ядвіга Кастравіцкая мае права распараджацца ім. Каштоўны экспанат перажыў [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]]<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 301—302.</ref>. Нават пасля смерці Эдварда Вайніловіча яго жонка Алімпія Вайніловіч працягвала падтрымліваць «Крэсавы інтэрнат» і «Саюз палякаў усходніх ускраін» (Związek Polaków z Kresów Wschodnich).
Патрабаванні [[краёўцы|краёўцамі]] аўтаноміі кіравання свайго краю ў рускіх манархістаў выклікалі, хутчэй, не крытыку, а раўнадушша («Нам ваша культура непатрэбна»)<ref>''Jurkowski, R.'' Polacy-mińszczanie… С. 95.</ref>. [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|Польскія «эндэкі»]] папракалі «краёўцаў», што не ставяць польскія інтарэсы вышэй за інтарэсы іншых народаў, а Вайніловічу заяўлялі, што ён з'яўляецца не палякам, а беларусам, імкнецца да аўтаноміі Беларусі і абуджэння пачуцця асобнасці беларусаў<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 211, 226; ''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 236—237.</ref>.
 
Эдвард Вайніловіч, як і ўсе краёўцы-кансерватары, быў прыхільнікам класічнага [[лібералізм]]у XIX ст. і лічыў, што трэба абмяжоўваць выбарчыя правы тых грамадзян, хто не плаціць падаткі<ref name="ReferenceX">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 197.</ref>: толькі той, хто плаціць падаткі, мае права ўдзельнічаць у іх мэтавым размеркаванні (праз бюджэтныя рашэнні парламента). Лічыў, што ўвядзенне ўсеагульнага і роўнага выбарчага права прывядзе (ва ўмовах распаўсюджання сацыялістычных ідэй) толькі да скасавання права прыватнай уласнасці, якое з'яўляецца падмуркам парадку і цывілізаванага побыту грамадства<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 197.<name="ReferenceX"/ref><ref>Гэты прагноз Вайніловіча спраўдзіўся: [[Усерасійскі Ўстаноўчы сход]], які быў выбраны ў малазаможнай краіне на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога і тайнага гасавання, 4 (18) студзеня 1918 г. прыняў закон нацыяналізацыі ўсёй зямлі ў Расіі, бо на сходзе абсалютна пераважалі дэпутаты-сацыялісты.</ref>. Аднак выступаў за ўзважаную аграрную рэформу і развіццё сістэмы адукацыі, якая б дазваляла сялянам станавіцца заможнымі. За гэта краёўцы-дэмакраты папракалі ў адсутнасці дэмакратызму, а таксама ў «каставасці» Рады [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]], як і іншых сельскагаспадарчых таварыстваў, бо яе члены (з абмежаванага кола знаёмых) працягла займалі пасады<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 236—237.</ref>.
 
У 1920-я гг. для маладога пакалення [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]] тагачасныя погляды Вайніловіча (''«літоўскага краёўца»'', ''«[[нестар]]а краёўцаў беларускай арыентацыі»'') на аграрнае і «беларускае» пытанне здаваліся састарэлымі, абмежаванымі і неэфектыўнымі, бо, на іх погляд, не маглі стрымаць распаўсюджанне [[камунізм|камуністычных ідэй]] сярод сялян [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і прадухіліць захопніцкія планы з боку [[СССР]]<ref name="Cat 1927"/>.
266 860

правак