Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
Так, [[16 красавіка]] [[1918]] г. у [[Горад Мінск|Мінску]] дзейнасць дваранскіх устаноў Мінскай губерні была ўзноўлена на сходзе павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства на чале [[Міхаіл Мікалаевіч Бурнашаў|Міхаілам Мікалаевічам Бурнашавым]] (1882—1929), [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|барысаўскім павятовым маршалкам]] (1915—1918), які быў [[рускія|рускім]], літаратарам і тэатральным дзеячам, навукоўцам-археолагам і членам [[Віцебская губернская вучоная архіўная камісія|Віцебскай архіўнай камісіі]] ([[1909]]—[[1919]]), пазней святаром у [[Горад Рыга|Рызе]] (з [[1925]] г.) [http://www.nlr.ru/nlr_history/persons/info.php?id=1374]. Барысаўскі павятовы маршалак Бурнашаў у красавіку — верасні [[1918]] г. стаў выконваць абавязкі мінскага губернскага маршалка. Прагматычная прычына аднаўлення дзейнасці органаў дваранскага кіравання і правядзення выбараў адказных асоб была пісьмова ўказана Бурнашавым нямецкім акупацыйным уладам: спачатку [[14 ліпеня]] [[1918]] г. генералу ад інфантэрыі [[Эрых фон Фалькенхайн|Эрыху фон Фалькенгайну]] (1861—1922), камандзіру 10-й арміі. Дваране Мінскай губерні тлумачылі гэта неабходнасцю вядзення спраў дваранскіх апек, дзе знаходзіліся справы і капіталы малалетніх дваран-маянткоўцаў і іншых асоб: выбарныя асобы патрэбны «для кіравання і нагляду належачай дваранству нерухомай маёмасці і капітала, складаючаму вялізную каштоўнасць», разбору існуючых і могучых узнікнуць маёмасных прэтэнзій да маёнткаў ці капіталаў. І [[14 ліпеня]] [[1918]] г. генерал фон Фалькенгайн дазволіў узнавіць дзейнасць дваранскай карпарацыі Мінскай губерні і правядзення сходаў, але толькі ў справах, непасрэдна датычных дваранства. Ніякай палітычнай дзейнасці сходу дваран не было дазволена<ref name="ReferenceB"/>.
 
І [[29 верасня]] [[1918]] г. у [[Горад Мінск|Мінску]] ва ўмовах грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і нямецкай ваеннай акупацыі Беларусі ў ходзе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] адбыліся надзвычайныя дваранскія выбары па [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], дзе ўдзельнічалі асобныя дваране з [[Мінскі павет|Мінскага]], [[Слуцкі павет|Слуцкага]], [[Барысаўскі павет|Барысаўскага]], [[Ігуменскі павет|Ігуменскага]], [[Бабруйскі павет|Бабруйскага]] і [[Навагрудскі павет, Расійская імперыя|Навагрудскага паветаў]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Агульнай колькасцю на сходзе прысутнічала 117 чалавек. Па прычыне ваенных дзеянняў у краіне прадстаўнікі [[Пінскі павет (Расійская імперыя)|Пінскага]], [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскага]] і [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага паветаў]] Мінскай губерні адсутнічалі на сходзе, але, тым не менш, удзельнічалі [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] (маянтковец Пінскага павета) і [[Геранім Казімір Кеневіч|Геранім Кеневіч]] (маянтковец Мазырскага павета), бо знаходзіліся ў той час у Мінску і далучыліся да кола выбаршчыкаў Бабруйскага павета. Былі выбраны новыя кіраўнічыя асобы. Па выніках галасавання мінскім губернскім прадвадзіцелем дваранства быў выбраны граф [[Юры Чапскі|Ежы Эмерыкавіч Чапскі]] (1861—1930), якому ў ходзе балаціроўкі канкурэнцыю складалі іншыя кандыдаты — [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч]] (1847—1928) і [[Леў Львовіч Ваньковіч]] (1874—1949). Галасы сярод трох кандыдатур размеркаваліся наступным чынам: 1) граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі]] атрымаў 86 абіральных і 22 неабіральныя балы (быў выбраны маршалкам); 2) [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч]] атрымаў 54 абіральныя і 54 неабіральныя балы (выбраны першым кандыдатам на пасаду); 3) [[Леў Львовіч Ваньковіч]] атрымаў 22 абіральныя і 86 неабіральных балаў<ref name="ReferenceB"/>. Акрамя таго, пасля правядзення выбараў дваране звярнуліся да вярхоўнай улады (нямецкага ваеннага камандавання) з просьбай зацвердзіць выбраных асоб на пасады дваранскага кіравання, бо ў адваротным выпадку гэта было б незаконна. Дзейнасць дваранскай арганізацыі Мінскай губерні была зноў спынена ў снежні [[1918]] г., пасля адыходу нямецкіх войск і ўзнаўлення савецкай улады ў [[Горад Мінск|Мінску]].
 
Але пасля заняцця ў жніўні [[1919]] г. большай часткі тэрыторыі Мінскай губерні польскімі войскамі ў ходзе [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]] (1919—1920) дваранскія ўстановы Мінскай губерні на чале з графам Ежы Чапскім зноў пачалі дзейнічаць<ref name="ReferenceB"/>.
266 974

праўкі