Атон Ігнатавіч Горват: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 57:
Пасля сканчэння курса навук у мінскай гімназіі Атон Горват паступіў 17 чэрвеня 1830 у [[Горад Рэчыца|Рэчыцы]] на службу ў канцылярыю [[рэчыцкія павятовыя маршалкі|рэчыцкага павятовага маршалка]] графа [[Міхал Рафалавіч Ракіцкі|Міхала Рафалавіча Ракіцкага]] з залічэннем службы ад 13 лютага 1829, дзе Атон Горват працаваў да 18 ліпеня 1838.
 
Атон Горват, як іншыя яго тры браты (Аляксандр, Станіслаў і Даніэль), не прымаў удзелу ў [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|Лістападаўскім паўстанні 1830—1831]]. Аднак Атон і Даніэль Горваты вызначаліся вялікім патрыятызмам і з ахвотай пайшлі б у шэрагі паўстанцаў. У сям'і Ігната Горвата толькі [[Аляксандр Ігнатавіч Горват]] (каля 1796—1888) лічыўся вялікім эгаістам і найменшым патрыётам. Але [[Рэчыцкі павет]] знаходзіўся вельмі далёка ад асноўных цэнтраў паўстання і там яно разгарнулася слаба. Вядома толькі, што ў [[1831]] блізкі сваяк Горватаў і кіраўнік паўстання ў [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]] [[Фелікс Антонавіч Кеневіч]] (1802—1863), брат якога [[Геранім Антонавіч Кеневіч]] (1796/7—1884) быў жанаты з Кацярынай Ігнатаўнай Горват (1807—1891), са сваім паўстанцкім атрадам толькі рэкрутаваў сялян у [[Горад Нароўля|Нароўлі]] і [[Вёска Барбароў|Барбарове]], маёнтках адпаведна Аляксандра і Даніэля Горватаў<ref name="ReferenceA"/>. Гэта выратавала Горватаў ад смерці ці эміграцыі і дазволіла застацца ў краі і ацалець будучай мясцовай эліце.
 
У верасні [[1835]] у [[Мінск]]у адбыліся чарговыя дваранскія выбары па [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], на якіх павятовымі дваранамі на пасаду [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] завочна быў выбраны [[Казімір Юзафавіч Яленскі]] (1778/1780—1860), а службіт канцылярыі рэчыцкага павятовага маршалка Атон Горват — першым «кандыдатам» (намеснікам) на тую пасаду. Атон Горват валодаў маёнткам у Мазырскім павеце, таму мог выбірацца на дваранскія пасады ў Мазырскім павеце. Аднак Яленскі на пасаду маршалка доўга не заступаў, а абавязкі маршалка ў той час выконваў мазырскі павятовы суддзя Ян Лянкевіч. Сваім лістом ад 23 студзеня 1836 Казімір Яленскі паведаміў [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскаму губернскаму маршалку]] (1823—1847) [[Леў Францавіч Оштарп|Льву Францавічу Оштарпу]] (1785—1851), што, на жаль, не можа прыняць пасаду мазырскага маршалка па прычыне старасці і паслабленага здароўя, з-за чаго пераехаў са свайго спадчыннага маёнтка Камаровічы ў Мазырскім павеце ў свой родавы маёнтак Глінцішкі каля [[Горад Вільнюс|Вільні]], і не можа аддаляцца ад Вільні, бо толькі віленскія лекары могуць зрабіць яму належную дапамогу. Яленскі падаў прашэнне [[Губернатары Мінскай губерні|мінскаму губернатару]] (1835—1838) [[Сяргей Іванавіч Давыдаў|Сяргею Іванавічу Давыдаву]] аб вызваленні ад абавязкаў павятовага маршалка і дадаў лекарскае сведчанне аб слабасці свайго здароўя.
Радок 81:
== Служба на пасадзе мінскага губернскага маршалка (1847—1853) ==
=== Першае выбранне губернскім маршалкам ===
23 верасня 1847 Атон Горват быў выбраны дваранамі [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскага павета]] на дваранскіх выбарах у [[Мінск]]у на пасаду [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] (прадвадзіцеля дваранства) на 3 гады і зацвержданы на гэтай пасадзе [[Губернатары Мінскай губерні|мінскім губернатарам]] (1844—1850) [[Аляксей Васільевіч Сямёнаў|Аляксеем Васільевічам Сямёнавым]] (1799—1864). Паводле балаціроўкі [[калежскі сакратар]] Атон Горват атрымаў усе 24 абіральныя балы (галасы), а яго канкурэнты [[калежскі рэгістратар]] [[Антон Яленскі|Антон Паўлавіч Яленскі]] (1818—1874) — 22 абіральныя балы і 2 неабіральныя, адстаўны паручнік [[Казімір Тадэвушавіч Замайскі]] — 19 абіральных і 5 неабіральных балаў (галасоў). Пасаду мазырскага павятовага маршалка Горват не займаў, бо быў выбраны дваранамі губерні на тых жа дваранскіх выбарах 27 верасня 1847 на пасаду мінскага губернскага маршалка (губернскага прадвадзіцеля) на трохгоддзе (1847—1850) і зацверджаны 30 верасня 1847 на гэтай пасадзе губернатарам. На вакансію [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] быў зацверджаны не Яленскі (не меў адпаведнай выслугі гадоў), а другі кандыдат на гэту пасаду (паводле выбару дваранства ад 23 верасня 1847) [[Казімір Тадэвушавіч Замайскі]], які 24 красавіка 1848 (з-за разладжанага здароўя паводле ўласнага прашэння ад 3 студзеня 1848) быў звольнены з гэтай пасады. На адкрытую вакансію ніхто не быў прызначаны — абавязкі мазырскага павятовага маршалка выконваў у [[1847]]—[[1850]] мазырскі павятовы суддзя Лаўрэнцій Яўхімавіч Богуш. Немалую ролю ў выбранні Атона Горвата на пасаду мінскага губернскага маршалка адыграў яго шлюб з дачкой папярэдняга ўплывовага і доўгачасовага [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|губернскага маршалка]] [[Леў Францавіч Оштарп|Льва Францавіча Оштарпа]]. За часы кіравання Оштарпам губернскім дваранствам Горват заўсёды трымаўся побач са сваім цесцем.
 
=== Зносіны з дваранамі ===
Радок 144:
 
[[Выява:Pripyt Mazyr.JPG|thumb|Рака [[Рака Прыпяць|Прыпяць]] каля [[Горад Мазыр|Мазыра]]]]
Валодаючы паасобку адносна сярэднімі маёнткамі ў [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім]] і [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім паветах]], [[Горваты]] мелі цесныя і прыязныя сямейныя сувязі, у грамадскіх і гаспадарчых справах заўсёды дзейнічалі супольна, а ва ўмовах бяздзетнасці сваіх прадстаўнікоў запісвалі маёнткі сваякам, што сукупна рабіла іх латыфундыстамі, бо купляемыя Горватамі маёнткі размяшчаліся па-суседстве, кампактна — у Мазырскім і Рэчыцкім паветах — уздоўж ніжняга цячэння [[Рака Прыпяць|Прыпяці]] ([[Нароўля]], [[Вёска Галоўчыцы, Нараўлянскі раён|Галоўчыцы]], Барбароў, Ломачы, Цешкаў, Жары, Хабна, Ліпаў, [[горад Ельск|Ельск]] з цэлай плоймай навакольных дробных вёсак), па якой Горваты вялі шырокі гандль на [[Украіна|Украіну]] прадукцыяй сваіх маёнткаў (лес, смала, гарэлка, жывёла, скуры і інш). Да таго ж значнасць маёнтка вызначалася не памерам, а прыбытковасцю. У [[1851]] за сынамі [[Ігнат Тадэвушавіч Горват|Ігната Тадэвушавіча Горвата]] (Атон, Аляксандр, Даніэль і Станіслаў) сукупна налічвалася 4 513 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]] ў Рэчыцкім павеце, а ў [[1862]] — 4 052 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]] былых прыгонных сялян і 170 172 дзесяціны зямлі (заселенай і незаселенай) у Рэчыцкім павеце.
 
Па стану на [[1888]] у валоданні Атона Горвата знаходзіліся маёнткі Ліпаў, Атолін, Прудзішча, Карані і Еўтушкевічы (Еўтушковічы) — паўночная частка [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] Мінскай губерні, што разам складала 16 018 дзесяцін зямлі.