Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
вікіфікацыя, перанесена: → [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)| (11), [[Мазырскі павет →... з дапамогай AWB
}}
 
'''Напалеон Феліксавіч Яленскі''' ({{lang-pl|Napoleon Jeleński}}, {{lang-ru|Наполеон Феликсович Еленский}}), {{ДН|||1810}}, вёска [[Вёска Лучыцы, Петрыкаўскі раён|Лучыцы]], [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]] — [[11 мая]] {{ДС|||1883}}, [[горад Цепліцы|Цепліцы]], [[Чэхія]], [[Аўстра-Венгрыя]], — грамадскі дзеяч, удзельнік [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання 1830—1831 гадоў]], адзін з кіраўнікоў [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].
 
== Паходжанне і сям'я ==
Належаў да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Род Яленскіх|Яленскіх]] гербу «[[Герб «Корчак»|Корчак]]», прадстаўнікі якога мелі значныя маёнткі ў [[Новагародскае ваяводства|Новагародскім]] і [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дзе і займалі высокія земскія пасады.
 
Нарадзіўся ў родавым маёнтку [[Вёска Лучыцы, Петрыкаўскі раён|Лучыцы]] [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў сям'і [[Фелікс Янавіч Яленскі|Фелікса Янавіча Яленскага]] (нар.1775) і яго жонкі Камілы Янаўны-Хрызастомаўны Рдултоўскай. Яго поўнае імя, дадзенае пры хросце, Напалеон-Міхал-Ян Феліксавіч Яленскі.
 
Бацька Фелікс быў сынам новагародскага кашталяніца і [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] (1795—1802) [[Ян Рафалавіч Яленскі|Яна Рафалавіча Яленскага]] (1756—1810) і яго жонкі Юсціны Абуховіч, служыў мазырскім павятовым харунжым (1797—1802), старшынёй II дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1802—1805) і [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскім павятовым маршалкам]] (1805—1808).
Маці Каміла была дачкой новагародскага падваяводы і новагародскага харунжага (1768—1791) Яна-Хрызастома Антонавіча-Ежавіча Рдултоўскага (1735—1791) са [[Вёска Сноў|Снова]] і яго трэцяй жонкі графіні Францішкі Станіславаўны-Фердынандаўны [[Род Ржавускіх|Ржавускай]] (дачкі графа [[Станіслаў Фердынанд Ржавускі|Станіслава-Фердынанда Ржавускага]] і князёўны Кацярыны [[Род Радзівілаў|Радзівіл]]).
 
У [[1801]]—[[1802]] упамінаецца, што за Феліксам Янавічам Яленскім у [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]] лічыўся спадчынны маёнтак [[Касейск]] (Касейкі) з трыма вёскамі (262 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]]), які ў [[1838]] быў ва ўладанні яго маці Камілы з Рдултоўскіх Яленскай, налічваў ужо 162 мужчынскія душы і 171 жаночую і быў аддадзены ў арэнднае трыманне. Ад бацькі Феліксу перайшоў родавы маёнтак Лучыцы (фальварак Лучыцы, вёскі [[Вёска Лучыцы, Петрыкаўскі раён|Лучыцы]], Слабада, Хойна і Рудня) у [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]], дзе ў [[1839]] налічвалася 238 мужчынскіх душ і 297 жаночых. У [[1814]] за Феліксам Яленскім у яго маёнтку [[Вёска Дудзічы, Чачэрскі раён|Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] налічвалася 329 рэвізскіх душ, а ў Мазырскім павеце ў яго маёнтках налічвалася 609 душ. Паводле рэвізіі [[1816]] Фелікс Яленскі валодаў маёнткам [[Вёска Дудзічы, Чачэрскі раён|Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]], дзе ўжо мелася 285 душ (97 двароў), а ў [[1817]] — 329 душ.
 
Стрыечным братам Напалеона Яленскага быў [[Антон Паўлавіч Яленскі]] (1818—1874), адзін з кіраўнікоў [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].
 
== Удзел у паўстанні 1830—1831 гадоў ==
У [[1831]] стаў членам таемнага таварыства — Віленскага камітэта. У ходзе [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|Лістападаўскага паўстання 1830—1831 гадоў]] на Напалеона Яленскага быў напісаны данос аб тым, што ён збіраў змоўцаў у сваім доме ў [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]] і ўзбройваў сялян для паўстання. Аднак Яленскі быў вызвалены следчай камісіяй у [[горад Мінск|Мінску]] з-за недахопу доказаў. Быў заўважаны ў вольнадумных выказваннях, але супраць расійскага ўрада не дзейнічаў. Паводле ўласнага прызнання на допытах пасля арышту ў 1838 па справе таемнага таварыства ў Мазырскім павеце, Яленскі ўдзельнічаў у [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстанні 1830—1831 гадоў]] у радзівілаўскім апалчэнні, але атрымаў дараванне сваім дзеянням з боку расійскіх улад. Вярнуўся адразу ў свае маёнткі ў Мазырскім павеце, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з маянткоўцам [[Ян Казіміравіч Рудзяеўскі|Янам Казіміравічам Рудзяеўскім]], сваім суседам па павету і будучым [[мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскім павятовым маршалкам]]<ref name="ReferenceA">''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»… С. 307.</ref>.
 
== Таемнае таварыства ў Мазырскім павеце (1833—1839) ==
У [[1833]] у [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]] было створана (невялікае па колькасці) таемнае таварыства, якое падзяляла ідэі «арыстакратычнай партыі» польска-ліцвінскай палітычнай эміграцыі на чале з князем [[Адам Ежы Чартарыйскі|Адамам-Ежы Чартарыйскім]] ў [[Горад Парыж|Парыжы]]. Мэтай дзейнасці таварыства было аднаўленне [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] праз узброенае паўстанне і стварэнне дзяржавы на канстытуцыйна-манархічных падставах. Пачатак стварэнню таварыства быў пакладзены ініцыятывай Д. Булеўскага, эмісара «арыстакратычнай партыі» Чартарыйскага, прысланага з-за мяжы для вярбоўкі прыхільнікаў у [[Мінская губерня|Мінскую губерню]]. Таварыства праіснавала да [[1838]]—[[1839]], калі былі арыштаваны і ўтрымліваліся ў вязенні ў Вільні яго члены (Ян Былеўскі, Напалеон Яленскі, Ян Яленскі, [[Ян Казіміравіч Рудзяеўскі|Ян Рудзяеўскі]], Пётр Грабоўскі, Генрык Зялёнка і Аляксандр Гутоўскі)<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»… С. 298.</ref>.
 
Першым заахвочаным членам і арганізатарам таварыства стаў у 1833 шляхціц Ян Былеўскі, сын Маўрыцыя Былеўскага, ураджэнец [[Пінскі павет|Пінскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] і гаспадарчы камісар маёнтка Рафалаўка графіні Алізар, размешчанага ў Луцкім павеце [[Валынская губерня|Валынскай губерні]]. Менавіта Яну Былеўскаму эмісар Булеўскі даручыў стварыць у Пінскім і Мазырскім паветах таемныя таварыствы, для чаго неабходна было прыводзіць завербаваных членаў да прысягі вернасці таварыству, завесці сакратара, назапашваць грошы і зброю і быць гатовым у любы момант далучыцца да паўстання. Аднымі з першых, з кім павёў размовы Ян Маўрыцавіч Былеўскі аб стварэнні таемнага таварыства, былі тагачасны мазырскі павятовы маршалак [[Ян Казіміравіч Рудзяеўскі]], Напалеон Феліксавіч Яленскі і ксёндз петрыкаўскага касцёла Пётр Шыманавіч Грабоўскі, якія падтрымалі ініцыятыву Былеўскага і адразу прынеслі прысягу вернасці таварыству ў доме Яна Рудзяеўскага ў маёнтку Маісеевічы Мазырскага павета. Ксёндз Грабоўскі быў прызначаны сакратаром. У таварыства было ўцягнута вельмі малая колькасць людзей<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»… С. 298—299</ref>.
 
== Вяртанне ў Мазырскі павет ==
Пасля вяртання ў [[1844]] у родны маёнтак [[Вёска Лучыцы, Петрыкаўскі раён|Лучыцы]] ў [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]], займаўся гаспадаркай і нідзе не служыў. У [[1836]] паводле рэвізіі яго маёнткі Лучыцы і Касейск налічвалі 450 мужскіх і 490 жаночых душ. Пасля многіх год, якія мінулі з часу дзейнасці ў таемным таварыстве дваран у Мазырскім павеце, Напалеон Яленскі змяніў свае стаўленне да ідэі [[Шыман Канарскі|Шымана Канарскага]] «пасябраваць з сялянамі». Яленскі арганізаваў у сваіх маёнтках школу для сялянскіх дзяцей, якіх і сам там вучыў.
 
У [[1844]] [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1823—1847) [[Леў Францавіч Оштарп]] (1785—1851) прасіў у [[Губернатары Мінскай губерні|мінскага губернатара]] (1844—1850) [[Аляксей Васільевіч Сямёнаў|Аляксея Васільевіча Сямёнава]] (1799—1864) пашпарт для праезда Напалеона Феліксавіча Яленскага ў [[Вількамірскі павет]] [[Ковенская губерня|Ковенскай губерні]] да сваякоў Яленскіх.
 
14 студзеня 1857 мазырскі земскі спраўнік прасіў Напалеона Яленскага прыбыць у маёнтак Капцэвічы [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскага павета]] ў сувязі з хваляваннямі і непавінавацтвам сялян.
 
== Дзейнасць у ходзе сялянскай рэформы і напярэдадні Студзеньскага паўстання ==
[[Выява:Napoleon Jelenski i Hieronim Kieniewicz.jpg|left|thumb|Напалеон Феліксавіч Яленскі (злева) і [[Геранім Феліксавіч Кеневіч]] (1834—1864), маянткоўцы [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскага павета]]]]
20 лістапада 1857 былі падпісаны першыя рэскрыпты расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]] на імя [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскага генерал-губернатара]] (1855—1863) генерал-лейтэнанта [[Уладзімір Іванавіч Назімаў|Уладзіміра Іванавіча Назімава]] і Санкт-Пецярбургскага генерал-губернатара (1854—1864) Паўла Мікалаевіча Ігнацьева (1797—1879), дзе была напісана праграма расійскага ўрада аб адкрыцці [[губернскі камітэт па сялянскай справе|губернскіх камітэтаў па сялянскай справе]] (камітэтаў па падрыхтоўцы дваранамі праектаў сялянскай рэформы), што дало пачатак працы па вызваленні сялян ад прыгону і паставіла дваранства [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Ковенская губерня|Ковенскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губерняў у авангард гэтага працэса. Пасля гэтага губернскія камітэты па сялянскай справе пачалі арганізоўвацца і ў іншых губернях, і пачалася актыўная праца дваран за распрацоўку мер і форм вызвалення сялян. 30 жніўня 1858 быў створаны Мінскі губернскі камітэт па сялянскай справе, на чале якога стаў [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1853—1859) [[Людвік Антонавіч Слатвінскі]], а намеснікам — [[Атон Ігнатавіч Горват]], былы губернскі маршалак. У камітэт уваходзілі члены ад кожнага павета губерні. Напалеон Феліксавіч Яленскі ўвайшоў членам ад [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскага павета]] (разам з [[Антон Паўлавіч Яленскі|Антонам Паўлавічам Яленскім]] (1818—1874), [[Артур Даніэлевіч Горват|Артурам Даніэлевічам Горватам]] (1838—1903) і [[Геранім Геранімавіч Кеневіч|Геранімам Геранімавічам Кеневічам]] (1831—1911)) у склад створанага 30 жніўня 1858 Мінскага губернскага камітэта па сялянскай справе. Як і многія маянткоўцы літоўска-беларускіх губерняў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], Яленскі выказваўся за скасаванне прыгону, але за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. У канечным выніку гэтая прапанова дваран «заходніх губерняў» была адхілена царскім урадам — было вырашана вызваляць сялян з зямельным надзелам.
 
У пачатку 1860-х напярэдадні [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] далучыўся да таемнай арганізацыі — групоўкі «белых» у літоўска-беларускіх губернях і стаў адным з яе кіраўнікоў, побач з [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якубам Гейштарам]] (1827—1897), [[Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка|Аляксандрам Уладзіслававічам Аскеркам]] (1830—1911), [[Антон Паўлавіч Яленскі|Антонам Паўлавічам Яленскім]] (1818—1874), які быў стрыечным братам Напалеона Яленскага, [[Віктар Вацлаў Старжынскі|Віктарам Старжынскім]] (1826—1882), [[Ігнат Юзафавіч-Мікалаевіч Лапацінскі|Ігнатам Юзафавічам-Мікалаевічам Лапацінскім]] (1822—1882), [[Францішак Дамінікавіч Далеўскі|Францам Дамінікавічам Далеўскім]] (1825—1904), графам [[Станіслаў Міхалавіч Плятэр|Станіславам Міхалавічам Зіберг-Плятэрам]] (нар. 1823).
 
== Вяртанне з Вяткі ==
Вярнуўся ў [[1868]] са ссылкі і пасяліўся ў [[Горад Варшава|Варшаве]]. Памёр 11 мая 1883 у Цепліцах ([[Чэхія]], [[Аўстра-Венгрыя]]). У сваім тэстаменце запісаў 23 800 рэйнскіх залатых на асвету і стыпендыю для сялянскіх дзяцей свайго былога маёнтка ў [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]]. За сваё жыццё ніколі не жаніўся і афіцыйных нашчадкаў не пакінуў.
 
{{зноскі}}
244 534

праўкі