Атон Ігнатавіч Горват: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: → [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)| (9), [[Рэчыцкі павет → [[Рэчыцкі павет (Ра з дапамогай AWB
Радок 39:
}}
 
'''Атон Ігнатавіч Горват''' ({{lang-pl|Otton Horwatt}}, {{lang-ru|Оттон Игнатьевич Горват}}; {{ДН|||1809}}, [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]] — {{ДС|||1894}}, [[Мінск]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]]) — грамадскі дзеяч, буйны землеўласнік на Беларусі, [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1847—1853).
== Паходжанне і сям'я ==
Належаў да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Род Горватаў|Горватаў]] гербу «[[Герб «Побаг»|Побаг]]».
 
Нарадзіўся ў [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкім павеце]] ў каталіцкай [[шляхта|шляхецкай]] сям'і [[Ігнат Тадэвушавіч Горват|Ігната Тадэвушавіча Горвата]] і яго жонкі Юзэфы Феліцыянаўны Рудніцкай, дачкі Феліцыяна Рудніцкага і Францішкі Багушэвіч. Яго поўнае імя, дадзенае пры хросце, было Юзаф-Ізідор-Атон, з якіх ён звычайна карыстаўся толькі імем «Атон» (альбо «Отан», «Ота»).
 
Бацька Ігнат Тадэвушавіч Горват змог дабіцца значных кар'ерных поспехаў у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] — служыў на высокіх земскіх пасадах мазырскага гродскага суддзі (1782—1795) і паралельна мазырскага [[Камісіі парадкавыя цывільна-вайсковыя|цывільна-вайсковага камісара]] (1790—1793), а пазней (пасля падзелаў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]) у [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] — служыў па выбару дваран на пасадзе вывадовага дэпутата ад Рэчыцкага павета ў мінскім [[Дваранскі дэпутацкі сход|дваранскім дэпутацкім сходзе]] (1798—1802) і старшыні рэчыцкага павятовага гранічнага (межавага) суда (1814—1817). Аднак, галоўнае, што Ігнат Горват за сваё жыццё да родавага маёнтка Ліпаў (Ліпава) здолеў набыць (асабліва ў [[1810]]—[[1820]]-ыя) і захаваць за сабой значныя зямельныя валоданні ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні ([[Горад Нароўля|Нароўля]], [[Вёска Барбароў|Барбароў]], [[Вёска Галоўчыцы, Нараўлянскі раён|Галоўчыцы]], Ліцвіновічы і інш.), дзе ў [[1826]] агульна налічвалася 2 958 [[рэвізская душа|рэвізскіх душ]], чым вывеў свой род са стану малазаможнай шляхты ў багацеяў. Гэта стала першай прыступкай для ўзвышэння роду Ігната Горвата, а нашчадкі пана не толькі не выпусцілі багацце з рук, а значна яго павялічылі, чым цвёрда ўвайшлі ў склад рэгіянальнай [[эліта|эліты]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] і краіны.
 
Атон Ігнатавіч Горват быў двойчы жанаты — з Людвікай Львоўнай Оштарп (8 чэрвеня 1807—?), дачкой [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] (1823—1847) [[Леў Францавіч Оштарп|Льва Францавіча Оштарпа]] (1785—1851) ад яго жонкі Гелены Кунцэвіч; і з Міхалінай Адамаўнай Вайніловіч (1848—1941), сястрой вядомага [[Эдвард Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]], віцэ-старшыні (з [[1907]] і старшыні) [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], фундатара [[касцёл Святога Сымона і Святой Алены|касцёла Святога Сымона і Святой Алены]] ў Мінску, дэпутата (1906—1909) [[Дзяржаўны савет, Расійская імперыя|Дзяржаўнага Савета]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ад [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Міхаліна была дачкой Адама Антонавіча Вайніловіча (1806—1874) ад яго жонкі Ганны Эдвардаўны Ваньковіч. Ад абодвух шлюбаў Атон Горват дзяцей не меў.
Радок 57:
Пасля сканчэння курса навук у мінскай гімназіі Атон Горват паступіў 17 чэрвеня 1830 у [[Горад Рэчыца|Рэчыцы]] на службу ў канцылярыю [[рэчыцкія павятовыя маршалкі|рэчыцкага павятовага маршалка]] графа [[Міхал Рафалавіч Ракіцкі|Міхала Рафалавіча Ракіцкага]] з залічэннем службы ад 13 лютага 1829, дзе Атон Горват працаваў да 18 ліпеня 1838.
 
Атон Горват, як іншыя яго тры браты (Аляксандр, Станіслаў і Даніэль), не прымаў удзелу ў [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|Лістападаўскім паўстанні 1830—1831]]. Аднак Атон і Даніэль Горваты вызначаліся вялікім патрыятызмам і з ахвотай пайшлі б у шэрагі паўстанцаў. У сям'і Ігната Горвата толькі [[Аляксандр Ігнатавіч Горват]] (каля 1796—1888) лічыўся вялікім эгаістам і найменшым патрыётам. Але [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкі павет]] знаходзіўся вельмі далёка ад асноўных цэнтраў паўстання і там яно разгарнулася слаба. Вядома толькі, што ў [[1831]] блізкі сваяк Горватаў і кіраўнік паўстання ў [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]] [[Фелікс Антонавіч Кеневіч]] (1802—1863), брат якога [[Геранім Антонавіч Кеневіч]] (1796/7—1884) быў жанаты з Кацярынай Ігнатаўнай Горват (1807—1891), са сваім паўстанцкім атрадам толькі рэкрутаваў сялян у [[Горад Нароўля|Нароўлі]] і [[Вёска Барбароў|Барбарове]], маёнтках адпаведна Аляксандра і Даніэля Горватаў<ref name="ReferenceA"/>. Гэта выратавала Горватаў ад смерці ці эміграцыі і дазволіла застацца ў краі і ацалець будучай мясцовай эліце.
 
У верасні [[1835]] у [[Мінск]]у адбыліся чарговыя дваранскія выбары па [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], на якіх павятовымі дваранамі на пасаду [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] завочна быў выбраны [[Казімір Юзафавіч Яленскі]] (1778/1780—1860), а службіт канцылярыі рэчыцкага павятовага маршалка Атон Горват — першым «кандыдатам» (намеснікам) на тую пасаду. Атон Горват валодаў маёнткам у Мазырскім павеце, таму мог выбірацца на дваранскія пасады ў Мазырскім павеце. Аднак Яленскі на пасаду маршалка доўга не заступаў, а абавязкі маршалка ў той час выконваў мазырскі павятовы суддзя Ян Лянкевіч. Сваім лістом ад 23 студзеня 1836 Казімір Яленскі паведаміў [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскаму губернскаму маршалку]] (1823—1847) [[Леў Францавіч Оштарп|Льву Францавічу Оштарпу]] (1785—1851), што, на жаль, не можа прыняць пасаду мазырскага маршалка па прычыне старасці і паслабленага здароўя, з-за чаго пераехаў са свайго спадчыннага маёнтка Камаровічы ў Мазырскім павеце ў свой родавы маёнтак Глінцішкі каля [[Горад Вільнюс|Вільні]], і не можа аддаляцца ад Вільні, бо толькі віленскія лекары могуць зрабіць яму належную дапамогу. Яленскі падаў прашэнне [[Губернатары Мінскай губерні|мінскаму губернатару]] (1835—1838) [[Сяргей Іванавіч Давыдаў|Сяргею Іванавічу Давыдаву]] аб вызваленні ад абавязкаў павятовага маршалка і дадаў лекарскае сведчанне аб слабасці свайго здароўя.
Радок 92:
 
=== Будаўніцтва сямейнай капліцы ===
23 кастрычніка 1848 Атон Горват звярнуўся ў мінскае губернскае праўленне з прашэннем на імя расійскага імператара [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая І]]. У прашэнні ён паведамляў, што ў яго спадчынным маёнтку Карані [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага павета]] пахаваны целы яго памерлых бацькоў, для якіх, жадаючы зрабіць незабыўную памяць, хоча пабудаваць у сваім маёнтку каталіцкую капліцу з падвалам для размяшчэння іх цел; і каб было дазволена ў капліцы рабіць набажэнствы за памерлых. Маючы на ўвазе, што будаўніцтва такой капліцы на падставе артыкула 216 Т. XII Будаўнічай уставы залежыць ад дазволу грамадзянскіх улад, Атон Горват прасіў, каб губернскае праўленне пасля збірання належных даведак хадайнічала перад вярхоўнай уладай аб дазволе маршалку пабудаваць капліцу са скляпеннем ва ўласным маёнтку. Прашэнне Атона Горвата напісаў канцылярыст яго маршалкоўскай канцылярыі, а падаў у праўленне, для вырашэння пытання расійскімі ўладамі, горватаўскі пленіпатэнт Ян Вінцэнтавіч Мерла. Мінскае губернскае праўленне пачало працэс збірання патрэбных даведак. 18 лістапада 1848 мінская рымска-каталіцкая кансісторыя (на запыт мінскага губернскага праўлення ад 30 кастрычніка 1848) афіцыйна пісьмова паведаміла, што не бачыць перашкод для будаўніцтва Атонам Горватам капліцы; а 2 снежня 1848 рэчыцкі земскі спраўнік (на запыт мінскага губернскага праўлення ад 30 кастрычніка 1848) афіцыйна пісьмова паведаміў, што з яго боку мясцовых перашкод на будаўніцтва капліцы таксама не маецца. 24 снежня 1848 мінская праваслаўная духоўная кансісторыя афіцыйна пісьмова паведаміла мінскаму духоўнаму праўленню (на запыты апошняга ад 30 кастрычніка і 4 снежня 1848, ці няма з боку праваслаўнага духавенства перашкод для будаўніцтва каталіцкай капліцы ў маёнтку Карані), што пакуль ад каранёўскага [[Благачынны|благачыннага]] Адама Фірсевіча ў кансісторыю не прышлі звесткі па справе аб будаўніцтве капліцы.
Толькі 30 красавіка 1849 мінская праваслаўная духоўная кансісторыя паведаміла губернскаму праўленню, што паводле звестак, дастаўленых благачынным Фірсевічам, бачна, што ў маёнтку Карані каталіцкіх вернікаў няма, акрамя самога пана, яго жонкі, пляменніка, панскага аканома і канторніка; што целы бацькоў губернскага маршалка сапраўды пахаваны ў Каранях, а найбліжэйшы касцёл знаходзіцца ў 50 вёрстах у горадзе [[Горад Мазыр|Мазыр]]; што «ў Каранях зведзеных асоб у лацінства не маецца; капліцу ж з падваламі пан Горват жадае пабудаваць каменную, даўжынёй 18 і шырынёй 10 аршын; адлегласцю ад праваслаўнай каранёўскай царквы ў 189 ½ сажэняў». Дадавалася, што Горват у сваім звароце ад 9 красавіка 1849 да [[Праваслаўе|праваслаўнага]] [[Мінская і Слуцкая епархія|мінскага і барысаўскага епіскапа]] (1848—1868) Міхаіла (Галубовіча) патлумачыў, што ў яго бацькоўскіх маёнтках у Рэчыцкім павеце створаны ім (Горватам) пры праваслаўных цэрквах прыходскія вучэльні для навучання сялянскіх дзяцей, а менавіта ў Ліпаве (дзе і пабудаваны ім для навучання будынак), Каранях і Еўтушкевічах (пры царкоўных прычтах). Горват адзначыў у звароце, што гэтыя вучэльні сапраўды могуць быць карысны пры навучанні сялянскіх дзяцей «рэлігіі, царкоўнаму чытанню, спевам, арыфметыцы і чыстапісанню, ад чаго ідзе плённы ўплыў на іх маральнасць, і дагэтуль дастаўляў магчымую дапамогу гэтым установам». Кансісторыя дадала ў сваім адказе ад 30 красавіка 1849 губернскаму праўленню, што каранёўскі благачынны Фірсевіч просіць аб прызначэнні Горватам на тыя вучэльні трывалай грашовай дапамогі. Праваслаўнай кансісторыяй адзначалася, што, калі Горват жадае пабудаваць каменную каталіцкую капліцу (у яго каранёўскім двары, паблізу свайго жылога дома ў саду, абкружаным плотам), дзе б адбываліся набажэнствы за спачын па каталіцкаму абраду ў гадавіну сканання бацькоў і дзе ў наступным маглі б быць пахаваны ён сам і іншыя члены яго сям'і, і калі будзе вярхоўнай уладай дазволена пабудаць капліцу, то хай возьме на сябе абавязак даваць штогадова на кожную з трох вучэльняў (у Ліпаве, Каранях і Еўтушковічах) дапамогу. У прыватнасці: на кожнае вучылішча па 15 рублёў срэбрам, па 2 чвэрці жыта, па 2 чвэрці яравога хлебу, г.зн. ячмяню ці грачыхі, а таксама ўтрымліваць вучэльныя будынкі ў належнай спраўнасці, клапаціцца аб іх ацяпленні і забеспячэнні вучняў кнігамі, паперай і іншым неабходным. Кансісторыя заключала ў сваім паведамленні губернскаму праўленню, што Горват ужо згадзіўся выканаць гэтыя ўмовы і 5 красавіка 1849 пісьмова абязаўся зрабіць фундуш для трох вясковых вучэльняў, а праваслаўны мінскі і бабруйскі епіскап Міхаіл, звяртаючы ўвагу на зробленае маршалкам ахвяраванне як на доказ добрага намеру ў адносінах да сваіх праваслаўных сялян, сваёй рэзалюцыяй ад 13 красавіка 1849 дазволіў пабудову Атонам Горватам каталіцкай капліцы ў сваім маёнтку. У канцы свайго паведамлення ад 30 красавіка 1849 Мінская праваслаўная духоўная кансісторыя таксама дадала і наступныя ўмовы, з якімі яна дазваляе Горвату пабудаваць капліцу. Капліца павінна быць пабудавана ў малым памеры як надтрунная капліца; у капліцы толькі двойчы на год (у гадавіну смерці бацькі і маці) будзе служыцца жалобная служба; у двары маянткоўца не будзе жыхарстваваць [[ксёндз]], а толькі двойчы на год прыбываць для выканання адзначанага набажэнства.
Радок 118:
Аб аўтарытэце Атона Горвата не толькі сярод дваран Мінскай губерні, але і расійскіх улад, сведчыць наступны факт, які адбыўся пасля сканчэння паўнамоцтваў губернскага маршалка. Калі ў 1854 у [[Мінск]] раптоўна заехаў [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскі ваенны генерал-губернатар]] (1850—1855) [[Ілля Гаўрылавіч Бібікаў]], то гэта прывяло ў пэўны рух многія губернскія ўстановы. У гімназіі былі перарваны экзамены, і ў парадных мундзірах чакалі візіта. Але Бібікаў, нікуды не наведваючыся, накіраваўся прама ў [[Прылукі]], адкуль, пасля пэўных нарад з Атонам Горватам, вярнуўся ў Вільню [http://www.radzima.org/ru/object/1234.html]. Атон Горват, як і ўсе [[Род Горватаў|Горваты]] ў расійскія часы, вызначаўся лаялісцкімі адносінамі да расійскага панавання ў краіне.
 
Сваім лістом ад 4 кастрычніка 1856 Атон Горват, з'яўляючыся былым губернскім маршалкам, пісьмова прасіў [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] (1853—1859) [[Людвік Антонавіч Слатвінскі|Людвіка Антонавіча Слатвінскага]] вызваліць яго з ліку кандыдатаў на пасаду мінскага губернскага маршалка на маючых адбыцца ў [[1856]] дваранскіх выбарах у Мінску і паведамляў, што не мае магчымасці прыехаць на выбары. Да канца жыцця стаў жыць ва ўласным маёнтку Ліпаў [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] і займацца [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]], але на гэтым грамадская дзейнасць аўтарытэтнага маянткоўца яшчэ не скончылася.
 
[[Выява:Miensk, Vysoki Rynak. Менск, Высокі Рынак (XX, I).jpg|left|thumb|[[Дом Гейдукевіча ў Мінску|Дом Гейдукевіча]] (у цэнтры) на [[Верхні горад|Высокім рынку]] ў [[Горад Мінск|Мінску]]. Фота пачатку XX ст.]]
20 лістапада 1857 былі падпісаны першыя рэскрыпты расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]] на імя [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскага ваеннага генерал-губернатара]] (1855—1863) генерал-лейтэнанта [[Уладзімір Іванавіч Назімаў|Уладзіміра Іванавіча Назімава]] і Санкт-Пецярбургскага генерал-губернатара (1854—1864) Паўла Мікалаевіча Ігнацьева (1797—1879), дзе была напісана праграма расійскага ўрада аб адкрыцці [[губернскі камітэт па сялянскай справе|губернскіх камітэтаў па сялянскай справе]] (камітэтаў па падрыхтоўцы дваранамі праектаў сялянскай рэформы), што дало пачатак працы па вызваленні сялян ад прыгону і паставіла дваранства [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Ковенская губерня|Ковенскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губерняў у авангард гэтага працэса. Пасля гэтага губернскія камітэты па сялянскай справе пачалі арганізоўвацца і ў іншых губернях. 30 жніўня 1858 быў створаны Мінскі губернскі камітэт па сялянскай справе, на чале якога стаў [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1853—1859) [[Людвік Антонавіч Слатвінскі]], а намеснікам — Атон Ігнатавіч Горват, былы губернскі маршалак. У камітэт уваходзілі члены ад кожнага павета губерні. Атон Горват таксама ўвайшоў у склад камітэта і як член ад [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага павета]] (разам з Эдвардам Лашчам, [[Станіслаў Ігнатавіч Горват|Станіславам Ігнатавічам Горватам]] (братам Атона Горвата), Стэфанам Хрызастомавічам Кунцэвічам)<ref>''Kieniewicz, S.'' Dereszewicze… С. 82—83.</ref>. Дваране літоўска-беларускіх губерняў выказваліся за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. Губернскія камітэты падпарадкоўваліся Галоўнаму камітэту па сялянскай справе, які знаходзіўся ў сталіцы імперыі — у [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]]. Для разгляду праектаў, напісаных губернскімі камітэтамі, і распрацоўкі сялянскай рэформы ў сакавіку [[1859]] пры Галоўным камітэце былі створаны [[Рэдакцыйныя камісіі]] (фактычна існавала толькі адна камісія) на чале з [[Якаў Іванавіч Растоўцаў|Якавам Іванавічам Растоўцавым]] (1803—1860). Фактычна ж працай Рэдакцыйных камісій кіраваў [[Мікалай Аляксеевіч Мілюцін]] (1818—1872). Праект, складзены Рэдакцыйнымі камісіямі да жніўня [[1859]], адрозніўваўся ад прапанаванага губернскімі камітэтамі «заходніх губерняў»: было вырашана вызваляць сялян у літоўска-беларускіх губернях з зямельным надзелам.
 
[[Выява:Tadevuš Kaściuška. Тадэвуш Касьцюшка (J. Damiel, XIX).jpg|thumb|«Расійскі імператар [[Павел I, імператар расійскі|Павел І]] вызваляе [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэуша Касцюшку]] з вязення», карціна [[Ян Дамель|Яна Дамеля]]]]
Радок 135:
 
=== Смерць і пахаванне ===
Памёр у прыхільным узросце ў [[1894]] у [[Горад Мінск|Мінску]] ([[Мінская губерня]]), і быў апошнім з пакалення сыноў [[Ігнат Тадэушавіч Горват|Ігната Горвата]]. Сваякі вырашылі пахаваць яго ў Каранях ([[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкі павет]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]), дзе былі пахаваны целы яго бацькі Ігната і дзеда Тадэуша. У вёсках і мястэчках Горватаў, па якіх праходзіла пахавальная працэсія, дарога перад павозкай засцілалася дыванамі, а мясцовае насельніцтва атрымлівала ад сваякоў памерлага прылічную порцыю гарэлкі.
 
== Маёнткі ==
Пасля смерці бацькі ([[Ігнат Тадэвушавіч Горват|Ігната Тадэвушавіча Горвата]]), які за жыццё да родавага маёнтка Ліпаў набыў значныя зямельныя валоданні ў [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ([[Горад Нароўля|Нароўля]], Барбароў, [[Вёска Галоўчыцы, Нараўлянскі раён|Галоўчыцы]], Ліцвіновічы і інш.), дзе агульна налічвалася 2 958 [[рэвізская душа|рэвізскіх душ]] у [[1826]], яго чацвёра сыноў і чацвёра дачок падзялілі спадчыну. Атон Ігнатавіч Горват стаў уласнікам маёнтка Ліпаў (Ліпаў, Еўтушковічы, Карані і інш.) у [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкім павеце]], дзе ў [[1841]] налічвалася 808 [[рэвізская душа|рэвізскіх душ]] (15 820 дзесяцін зямлі, вінакурня, 2 конныя млыны і 2 карчмы), у [[1853]] — 924 душы, а ў [[1862]] — 871 рэвізская душа былых прыгонных і 19 632 дзесяціны зямлі. У [[1850]] Атон Горват заклаў у Ліпаве вялікі сад і парк. Месца для парка выбраў там, дзе пачыналася рэчка Ведрыч. У тым жа [[1850]] на тэрыторыі парка Атон Горват пачаў будаўніцтва палаца ў стылі класіцызм (цяпер гэта адміністрацыйны корпус эксперыментальнай базы «Ліпава»). З'яўляўся апантанным аграномам у сваіх маёнтках, выпісваў з-за мяжы лепшыя агранамічныя часопісы.
 
[[Выява:Pryłuki, Čapski, Прылукі, Чапскі (N. Orda, 10.07.1876).jpg|left|thumb|Палац у псеўдагатычным стылі ў маёнтку [[Прылукі]]. Малюнак [[Напалеон Орда|Напалеона Орды]], 10 ліпеня 1876]]
Радок 144:
 
[[Выява:Pripyt Mazyr.JPG|thumb|Рака [[Рака Прыпяць|Прыпяць]] каля [[Горад Мазыр|Мазыра]]]]
Валодаючы паасобку адносна сярэднімі маёнткамі ў [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім]] і [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкім паветах]], [[Горваты]] мелі цесныя і прыязныя сямейныя сувязі, у грамадскіх і гаспадарчых справах заўсёды дзейнічалі супольна, а ва ўмовах бяздзетнасці сваіх прадстаўнікоў запісвалі маёнткі сваякам, што сукупна рабіла іх латыфундыстамі, бо купляемыя Горватамі маёнткі размяшчаліся па-суседстве, кампактна — у Мазырскім і Рэчыцкім паветах — уздоўж ніжняга цячэння [[Рака Прыпяць|Прыпяці]] ([[Нароўля]], [[Вёска Галоўчыцы, Нараўлянскі раён|Галоўчыцы]], Барбароў, Ломачы, Цешкаў, Жары, Хабна, Ліпаў, [[горад Ельск|Ельск]] з цэлай плоймай навакольных дробных вёсак), па якой Горваты вялі шырокі гандль на [[Украіна|Украіну]] прадукцыяй сваіх маёнткаў (лес, смала, гарэлка, жывёла, скуры і інш). Да таго ж значнасць маёнтка вызначалася не памерам, а прыбытковасцю. У [[1851]] за сынамі [[Ігнат Тадэвушавіч Горват|Ігната Тадэвушавіча Горвата]] (Атон, Аляксандр, Даніэль і Станіслаў) сукупна налічвалася 4 513 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]] ў Рэчыцкім павеце, а ў [[1862]] — 4 052 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]] былых прыгонных сялян і 170 172 дзесяціны зямлі (заселенай і незаселенай) у Рэчыцкім павеце.
 
Па стану на [[1888]] у валоданні Атона Горвата знаходзіліся маёнткі Ліпаў, Атолін, Прудзішча, Карані і Еўтушкевічы (Еўтушковічы) — паўночная частка [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага павета]] Мінскай губерні, што разам складала 16 018 дзесяцін зямлі.
 
Пасля смерці Атона Горвата яго другая жонка здала маёнткі ў арэнду на 12 гадоў пану Гваздзецкаму, а сама пераехала жыць да пляменніка Аляксандра Горвата (1832—1879) у яго маёнтак Хабна ў Кіеўскай губерні. Калі скончыўся тэрмін арэнды, маёнткі бяздзетнага Атона Горвата перайшлі па спадчыне да сына [[Аляксандр Аляксандравіч Горват|Аляксандра Аляксандравіча Горвата]] (1832—1879), кіеўскага губернскага прадвадзіцеля дваранства (1860—1866), — [[Станіслаў Аляксандравіч Горват|Станіслава Аляксандравіча Горвата]] (1866—1930), дэпутата І [[Дзяржаўная Дума|Дзяржаўнай Думы]] Расійскай імперыі ад [[Кіеўская губерня|Кіеўскай губерні]], ажэненага з Сафіяй Антоніеўнай Наркевіч-Ёдкай (1867—1944). Станіслаў Горват у Ліпаве не стаў жыць, а даручыў кіраванне маёнткам аканому Дабравольскаму, бо займаўся сваімі справамі ў Хабне, [[Горад Кіеў|Кіеве]] і [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]].