Баляслаў Паўлавіч Аскерка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 39:
| Rodovid=
}}
'''Баляслаў Паўлавіч Аскерка''' (1822, вёска [[Вадовічы]], [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага павета]] — 30.12.1896, [[Варшава]]) — [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|мазырскі павятовы маршалак]] (1862—1863), удзельнік [[Паўстанне, 1863-1864|Студзеньскага паўстання (1863—1864)]].
== Паходжанне і сям'я ==
Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду [[Род Аскеркаў|Аскеркаў]] гербу «[[Мурдэліа]]». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты [[Мазырскі павет|Мазырскага]] і [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага паветаў]] ВКЛ, а род маці — [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] і [[Новагародскае ваяводства|Навагрудскага ваяводства]].
 
Нарадзіўся ў сям'і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны [[Род Яленскіх|Яленскай]] у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў [[1814]] г. налічвалася 652 [[Рэвізская душа|рэвізскія душы]]. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні рэчыцкага земскага суда, засядацеля II-га дэпартамента [[Галоўны суд Мінскай губерні|Галоўнага суда Мінскай губерні]] (упам. 1801 г. ), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|рэчыцкім павятовым маршалкам]] (1814—1815).
 
Маці, Францішка Янаўна Яленская, была дачкой Яна Рафалавіча-Юзафавіча Яленскага (каля 1740—1810), мазырскага старосты (1786—1795) і [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|мазырскага павятовага маршалка]] (1795—1802).
== Адукацыя ==
Быў студэнтам [[Тартускі ўніверсітэт|універсітэта]] ў [[Дэрпт|Дэрпце]] ([[Ліфляндская губерня]]), дзе ў 1836 г. стаў членам таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцця арганізацыі, быў пэўны час зняволены царскімі ўладамі.
 
== Кіраванне гаспадаркай і дваранская служба ў павеце ==
Радок 55:
 
== Удзел у Студзеньскім паўстанні (1863—1864) ==
Напярэдадні [[Паўстанне, 1863-1864|Студзеньскага паўстання (1863—1864)]] далучыўся да [[Белыя, паўстанне 1863—1864 гадоў|групоўкі «белых»]], быў прызначаны паўстанцкім начальнікам Мінскага павета. Пасля арышту царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Мінску ў гарадской турме ([[Пішчалаўскі замак|«Пішчалаўскім замку»]]), за ўдзел у [[Паўстанне, 1863-1864|Студзеньскім паўстанні (1863—1864)]] быў асуджаны на катаргу і 30 жніўня 1865 г. высланы з вязніцы ў Мінску ў [[Іркуцкая губерня|Іркуцкую губерню]].
 
Паводле даравальнага царскага маніфесту ў 1875 г. вярнуўся на радзіму з Іркуцкай губерні. З [[1875]] г. жыў і памёр у [[Варшава|Варшаве]]. Пахаваны ў Варшаве на Павазкоўскіх могілках.