Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
Маці Каміла была дачкой новагародскага падваяводы і новагародскага харунжага (1768—1791) Яна-Хрызастома Антонавіча-Ежавіча Рдултоўскага (1735—1791) са [[Вёска Сноў|Снова]] і яго трэцяй жонкі графіні Францішкі Станіславаўны-Фердынандаўны [[Род Ржавускіх|Ржавускай]] (дачкі графа [[Станіслаў Фердынанд Ржавускі|Станіслава-Фердынанда Ржавускага]] і князёўны Кацярыны [[Род Радзівілаў|Радзівіл]]).
 
У [[1801]]—[[1802]] упамінаецца, што за Феліксам Янавічам Яленскім у [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]] лічыўся спадчынны маёнтак [[Касейск]] (Касейкі) з трыма вёскамі (262 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]]), які ў [[1838]] быў ва ўладанні яго маці Камілы з Рдултоўскіх Яленскай, налічваў ужо 162 мужчынскія душы і 171 жаночую і быў аддадзены ў арэнднае трыманне. Ад бацькі Феліксу перайшоў родавы маёнтак Лучыцы (фальварак Лучыцы, вёскі [[Вёска Лучыцы, Петрыкаўскі раён|Лучыцы]], Слабада, Хойна і Рудня) у [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]], дзе ў [[1839]] налічвалася 238 мужчынскіх душ і 297 жаночых. У [[1814]] за Феліксам Яленскім у яго маёнтку [[Вёска Дудзічы, Чачэрскі раён|Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] налічвалася 329 рэвізскіх душ, а ў Мазырскім павеце ў яго маёнтках налічвалася 609 душ. Паводле рэвізіі [[1816]] Фелікс Яленскі валодаў маёнткам [[Вёска Дудзічы, Чачэрскі раён|Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкім павеце]], дзе ўжо мелася 285 душ (97 двароў), а ў [[1817]] — 329 душ.
 
Стрыечным братам Напалеона Яленскага быў [[Антон Паўлавіч Яленскі]] (1818—1874), адзін з кіраўнікоў [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].
244 534

праўкі