Буда-Кашалёўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16:
'''Буда-Кашалёўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж''' — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. [[Буда-Кашалёва]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]].
 
Прымае асоб з агульнай [[базавая адукацыя|базавай]] і агульнай [[сярэдняя адукацыя|сярэдняй адукацыя]]й. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе тэхнікаў, тэхнікаў-механікаў, тэхнікаў-электрыкаў<ref name="РБ">{{крыніцы/Рэгіёны Беларусі|3|Буда-Кошелёвский государственный аграрно-технический колледж}}</ref>.
 
== Гісторыя ==
Радок 23:
У [[1921]] г. лясная школа была рэарганізавана ў лясны тэхнікум, які падпарадкоўваўся [[Міністэрства лясной гаспадаркі СССР|Міністэрству лясной гаспадаркі СССР]]. Працягласць навучання ў лясным тэхнікуме складала тры гады<ref name="bkatkГ"/>.
 
У [[1923]] г. бракавала класных і бытавых памяшканняў, таму тэхнікум быў перанесены ў Гомель, дзе часова размясціўся ў флігелі [[Палац Паскевіча, Гомель|палаца князя Паскевіча]]. У маі 1924 г. да ляснога тэхнікума далучылі Васілевіцкае навучальна-вопытнае лясніцтва [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага павет]]а, а ў [[1925]] г. тэхнікум перанеслі на ст. [[Васілевічы]], куды перавезлі памяшканне са ст. Абрамоўская. Былі пабудаваны і абсталяваны 6 навучальных класаў, [[лабараторыя]], біялагічны кабінет, кабінеты лесаводства і лясной таксацыі. У Васілевічах тэхнікум працаваў да [[1927]] г. , пасля чаго зноў быў пераведзены ў [[Буда-Кашалёва|Буда-Кашалёва]]а<ref name="bkatkГ"/>.
 
У былой лясной школе ў Буда-Кашалёве ўвесь гэты час дзейнічала школа перападрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі, дзе займалася па 40 чалавек у год. У [[1934]] г. школа перападрыхтоўкі была закрыта, а памяшканне выкарыстоўвалася райвыканкамам, райваенкамам, некаторы час тут нават быў дом адпачынку калгаснікаў<ref name="bkatkГ"/><ref name="Памяць">{{крыніцы/Памяць/Буда-Кашалёўскі раён|}}</ref><ref name="bkatkГ"/>.
 
З [[1927]] года тэхнікум лясной гаспадаркі. У сувязі з пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] праца тэхнікума лясной гаспадаркі па падрыхтоўцы спецыялістаў лясной гаспадаркі была спынена. [[1 верасня]] [[1944]] г. тэхнікум аднавіў сваю дзейнасць<ref name="bkatkГ"/>.
 
[[31 жніўня]] [[1955]] г. лясны тэхнікум рэарганізаваны ў '''Буда-Кашалёўскі тэхнікум механізацыі сельскай і лясной гаспадаркі'''. Падрыхтоўка спецыялістаў вялася па адной спецыяльнасці – «Механізацыя сельскай гаспадаркі», а навучэнцам прысвойвалася кваліфікацыя тэхнік-механік. У [[1961]] г. рэарганізаваны ў '''Буда-Кашалёўскі тэхнікум механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі'''. У гэтым жа годзе ў тэхнікуме адкрылася аддзяленне «Электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі» і пачало працу завочнае аддзяленне<ref name="bkatkГ"/>.
 
[[15 красавіка]] [[1976]] г. рэарганізаваны ў '''Буда-Кашалёўскі саўгас-тэхнікум'''<ref name="bkatkГ"/>.